ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Чаму такой дарагой цаной аплачваеш ты, прырода, радасць, якую даеш чалавеку? Чаму так хуткабежна сама радасць? Гэтыя пытанні ўвесь час балелі паэту (вершы "3 енкам дзіцё ты ра-джаеш", "Без сіл, уся ў пату, як белы снег, блядна", "Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш"). Так, гэта трагічна, гаварыў паэт, трагична, калі каханне абрываецца смерцю. Але ніхто ж кахання не праклінае, як не праклінае яго і тая, каторая ад яго памірае. Бо каханне - гэта жыццё, ім яно пачынаецца, з яго нараджаец-ца - слава каханню! Смерць, забіраючы каханую, не забірае жьіцця, народжанага ёю ад кахання. Смерць жыцця не перама-гае, і таму паэзія - гімн каханню, вечнаму кругазвароту жыцця.

I яшчэ адзін акцэнт вылучаў паэт у гэтым цыкле: каханне -гэта подзвіг жанчыны; вышэй ратнага подзвігу ставіць паэт подзвіг маці, што "ў мучэннях памірае, каб жыццё дзіцёнку даць!" ("Тым вянкі суворай славы").

Асобная думка пакладзена Багдановічам у аснову рандо "Узор прыгожы пекных зор". "Гразь луж" у цемры ночы ад-свечвае красу вечных зор, і ёй, адсвечанай, "гімн спявае жабаў хор". Узыходзіць сонца, чэзне адбітак зор у лужах, і жабы кля-нуць за гэта сонца. "Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор там, дзе чыясь рука зрабіла ўзор", - робіць вывад паэт. Зоры тут для яго - сімвал адвечнай высокай прыгажосці. Адбітак жа, якім захапляюцца жабы, - уяўная краса. Высокая краса застаецца заўсёды, нягледзячы ні на якія праклёны жаб, што крэкчуць кожная са сваей купіны. Менавіта да высокай красы заўсёды імкнуў-ся Багдановіч. Але сам ён жыў на зямлі, на якой хапала балота, жаб. У тузе Багдановіча па тым, каб звесці вечную красу на зямлю, і заключаецца падтэкставая сіла рандо "Узор прыгожы пекных зор".

Зводзячы зоры з нябёс на зямлю, Багдановіч станавіўся як песняром "красы і светласці", "прастораў", так і паэтам горкіх кветак жыцця. Але азіраючыся зноў і зноў на пакутнасць, цем-радзь і бруд навакольнай штодзённасці, ён не мог не ўражвацца тым, што краса яго вершаў, краса ўсяго лепшага і дэмакратыч-нага ў сучасным паэту жыцці - гэта краса ў балоце смуроднай рэакцыі, у цянётах брыдоты мяшчанства. Лілеі паэзіі цвітуць у бросні "краю роднага - выклятага Богам", але ці доўга ім цвісці сярод "сонных луж балота"?

Маліся ж, каб з літоўнасці стрымала

Тут смерць сваю нязвонкую касу. (I, 120)

Рэха матыву хворых грудзей паэта выразна чуецца ў гэтых радках і разам з тым матыў жорсткага лесу, наканаванасці, нібы ў рамантыкаў, для якіх лёс чалавека вызначаўся непадуладнымі яму сіламі. Але не толькі гэтых матываў. 3 усёй сілай яшчэ раз загучала тут і рамантычная ў сваёй сутнасці мара паэта, каб вечна квітнелі лілеі паэзіі, каб іх краса стала адзінай красой зямлі, каб толькі з лілей дабра і прыгажосці збірала паэзія поў-нымі сотамі "мудрых прамоў мёд залацісты", поўнымі чаркамі "не меней сэрцу панадны мёд" перажыванняў прасякнуты "хмелем светлым і тонкім".


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23