КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Так да канца і не адкрываецца, застаецца загадкай, ці то месяц вядзе "хараводы сіняватых зорак", ці Змяіны цар - істужкі змей. Таямнічае мігценне сэнсаў, дваістасць, люстранасць ко-лераў і абрысаў: "залаты сярпок" месяца - "залатыя рожкі" Змяінага цара; бляск сіняватых зорак у цёмным небе - цёмны бляск змяінай лускі... Можна меркаваць, што ў мастацкім інтуі-тыўным празарэнні ўваскрасае старажытны архетып, "зорка-вая памяць" міфалогіі - рух па небе сузор'я Змеяносец, або, як азначае яго Багдановіч, перакладаючы Авідзія, сузор'я Цмока.

Ус. Ігнатоўскі нездарма называў Багдановіча "гасцём з высокага неба". Калі Купала ў беларускай паэзіі - сонцапаклоннік, то Багдановіч - месяца- і зоркапаклоннік. Разам з такімі паэ-тамі, як Дантэ, Лермантаў, Цютчаў, Блок, аўтар "Вянка" вало-даў "касмічным зрокам", умеў чытаць "зорную кнігу", як ніхто, адчуваў, што "ўсе мы разам ляцім да зор". У яго паэзіі тчэцца тонкая духоўная повязь з месяцам і зоркамі, таемнае трыадзін-ства ўсяго, што "на небе, зямлі і на сэрцы".

Яго "касмічны пейзаж" не проста паэтычная ўмоўнасць, эстэтычная карціна гармоніі, красы. Ён мае глыбокае значэнне, філасофскі сэнс. Напрыклад, у любімага Багдановічам Фета параўнанне нябеснага і зямнога зазвычай чыста эстэтычнае -яны нібы спаборнічаюць у харастве: "Какая ночь! Алмазная роса своим огнем с огнями неба в споре". У беларускага паэта суад-нясенне неба і зямлі не толькі эстэтычнае, але найперш кан-цэптуальна-светапогляднае: "Блішчыць у небе зор пасеў: у полі - рунь і ў небе - рунь". Пасеянае ў небе ўзыходзіць на зямлі, а зямное "рунее" ў нябёсах.

"Падымі ўгару свае вока", - заклікае паэт чытача. Амаль у кожным яго вершы бачна неба, зазвычай вячэрняе, начное, зор-нае, месячнае - касмічнае... Нават у горадзе, "за дахамі места" відаць "нябёс пазалота...", "бачна, як зоркі ляцяць і зрываюцца ў небе далёкім". Яго Летапісец з аднайменнага верша нават "у келлі з вузенькім акном" бачыць неба, зоры, канец яго "прыго-жага труда" благаслаўляе "першая гвязда". У вершы "Безна-дзейнасць" "Скарына, доктар лекарскіх навук, // У доўгай воп-ратцы на вежы сочыць зоры", чытаючы па іх жыццё і смерць, прадказваючы будучыню. Перад тварам неба, сонца, месяца і зораў, якія "...маркотна і пільна // На край наш нядольны гля-дзяць", вырашаецца лёс радзімы. Сацыяльныя праблемы свай-го часу паэт разглядае ў быційным, касмічным плане (верш "Вы, панове, пазіраеце далека"). Ён узнаўляе старадаўняе міфалагіч-на-казачнае народнае павер'е, што ў цёмнай глыбіні калодзе-жа можна і днём убачыць зоркі. Павер'е мае глыбінную светапоглядную аснову, у ім адбіліся старадаўнія міфалагічныя ўяў-ленні аб будове сусвету: нездарма ў шмат якіх казках герой або гераіня, спускаючыся ў студню, нібы пераходзяць прасторава-часавую грань, трапляюць за гарызонт, у іншы свет, у славутае "трыдзесятае царства". Метафарычна пераўтвараючы казачна-міфалагічны вобраз студні, якая "ў ночы і ў палудню // У вадзе люстранай зоры адбівае", паэт сцвярджае гуманістычную думку аб далучанасці да неба, да зораў, да глыбінных ісцін быцця так званых "сацыяльных нізоў" - людзей, якія спазналі гора, слёзы, пакуты і боль:

 

К тым, каго жыццё заціснула глыбока

Уніз, у норы падзямельныя пад Вамі,

Вы, Панове, хоць і бачыце далека,

Загляніцс ў душы - студні са слязамі.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33