КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Па сутнасці, кніга паэзіі Багдановіча - гэта вянок адраджэння, велічная сутнасць якога ў кожным з цыклаў разгортваецца новым "дзействам", адметнай гранню, абумоўліваючы цэлас-насць кнігі і яе дыялектыку, ствараючы лірычнае "нацяжэнне" паміж вершамі, дзесяткі таноў і адценняў ад безнадзейнасці да надзеі, ад сумнення да веры, ад трагізму нявечнасці да ўслаў-лення радасці і велічы быцця.

Па ўспамінах бацькі, Максім пачынаў адукацыю, далучэн-не да сусветнай і нацыянальнай культуры "з чаго пачынаў кож-ны народ у сваёй творчасці" - з міфалогіі, народнага эпасу. Верны класічнай анталагічнай вывучцы, ён і ў паэзіі, у "Вянку" пачынаў як бы спачатку, уваскрашаючы ў нізцы "У зачарованым царстве" беларускую "антычнасць". Тут адыграла пэўную ролю і тое, што для паэта, які з пяцігадовага ўзросту жыў за межамі Беларусі, яна адкрывалася здалёк як міфічны, казачны край маленства, пазнавалася па фальклорных запісах і этна-графічных даследаваннях, у тым ліку яго бацькі, фалькларыста і этнографа А. Я. Багдановіча, як "зачараванае царства", насе-ленае лесунамі, вадзянікамі, русалкамі, авеянае таямніцамі міфаў, легенд і паданняў. "Край беларускі - лясісты і балоці-сты, - гаварыў ён. - Вось нам і трэба стварыць паэзію лесу, паэзію дрыгвы. Украінская стыхія - стэп, у нас наша стыхія -лес і балота. Тут ёсць свая адменная краса, адменная рытміка, адменны чар. Трэба іх падгледзець, знайсці і вынесці на шы-рокі свет..

Аднак не толькі этнаграфічны воблік роднага краю, яго "адменны чар" і каларыт стварае паэт у цыкле; прынамсі, цяжка пагадзіцца з М. Грынчыкам, які пісаў, што "ў Багдановіча мы не зауважаем імкнення надаць сваім міфалагічным вобразам якіх бы там ні было філасофскіх ці маральных функцый".

Эпіграфам з "Боскай камедыі" Дантэ: "О вы, разумныя, зірніце самі, і кожны настаўленне зразумее, схаванае за дзіўнымі радкамі" паэт сам падкрэслівае філасофскую скіраванасць нізкі, схаванае ў ёй "настаўленне", патаемны сэнс і нібы запрашае да разгадак.

У нацыянальнай міфалогіі Багдановіч у адрозненне, напрык-лад, ад рускіх паэтаў С. Гарадзецкага, В. Іванова, якія захапля-ліся славянскай міфалагічнасцю, не шукае яркай экзотыкі, та-ямнічага, незвычайнага каларыту, а падкрэслівае якраз нешта супрацьлеглае, "непаэтычнае" - паныласць, маркоту, здранц-венне, упадак сіл: "сумны, маркотны лясун", "сівавусы, згорб-лены", дрэмлючы між ціны вадзянік... калісьці жывое, поўнае сіл, а цяпер нібы зачараванае некім царства, дзе "ўсё навокал сном адвечным спіць".

Паэт нібы намацвае тут духоўную існасць Беларусі, на ас-нове нацыянальнай міфалогіі стварае велічны "міф" аб зачара-ваным царстве народнага духу і яго непазбежным абуджэнні. Так, па назіраннях У. Калесніка, "Смерць і ўваскрашэнне Бела-русі - вось цэнтральны скразны матыў нацыянальнай міфалогіі, ён пранізвае нашу літаратуру і зводзіць яе ў адзіны ланцуг народнага лёсу".


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33