КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Ад старога селяніна паэт сягае думкай да Анакрэона, да яго паэтычнага ўслаўлення светлых дзён маладосці, кахання, сяброўства, зямных радасцей жыцця, яго зорных імгненняў, якія ўмяшчаюць вякі, самой паўнатою быцця адмаўляюць смерць:

Будзь жа, век малады,

ГТоўны свстлымі днямі!

Пралятайце, гады,

Залатымі агнямі!

I якая горкая i мудрая і ўсё ж жыццесцвярджальная папраў-ка ў канцы жыцця, калі асабісты, чалавечы час Максіма Багда-новіча вымяраўся ўжо днямі і гадзінамі:

Пралятайце вы, дні,

Залатымі агнямі.

Скончу век малады, -

Аблятайце цвятамі...

Пратэст супраць нясцерпна маруднага пагасання нараджае матыў самаахвярнай смерці - імгненнага згарання, самастой-нага свядомага выбару, кроку насустрач немінучаму. Багданові-чаўскае "Лепшай долі няма на зямлі, // Ўсё кругом на мамент асвяціць //I пагаснуць у цёмнай імглі" блізка пераклікаецца з цютчаўскай думкай-марай: "Я просиял бы - и погас!"

Ад самаахвярнасці барацьбітоў за адраджэнне Айчыны -да самаахвярнасці Маці, Мадонны ў імя працягу жыцця. Ад бяссмерця ў язычніцкім зліцці з прыродай - да бяссмерця хрыс-ціянскай гуманістычнай духоўнасці - такі шлях праходзіць ас-ноўная тэма жыцця і смерці ў "Вянку".

I нездарма менавіта ў паэзіі Багдановіча з найболынай паў-натой і сілай увасобілася светапоглядна-эстэтычная, сусветна універсальная і нацыянальна непаўторная ідэя адраджэння.

Адраджэнне "зачарованага царства" народных міфаў, па-данняў, песень і вечнае дыялектычнае абнаўленне прыроды, жыцця (цыклы "У зачарованым царстве", "Згукі бацькаўшчы-ны"); адраджэнне роднага краю, яго гісторыі, культуры, мас-тацтва ("Старая Беларусь", "Места", "Думы"); адраджэнне імгненняў быцця і непаўторных зрухаў душы ў мастацтве ("Вольныя думы", "Старая спадчына"). I нарэшце - вобраз Мадонны як ідэал, вянец Адраджэння, канцэптуальны рэнесан-сны вобраз-ідэя ("Мадонны"), увасоблены ў зямной жанчыне, "дачцы чалавечай", якая, нібы ў біблейскай прытчы пра зерне і колас, цаной жыцця перамагае смерць і не проста прадаўжае род, а адраджае быццё, асвечанае любоўю, красой, бессмярот-най духоўнасцю ("Каханне і смерць").


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33