КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Аднак глыбінныя вытокі, думаецца, найперш у ярка выяў-ленай індывідуальнасці, асабістасці паэтычнага светаадчуван-ня Багдановіча. Упершыню ў беларускай паэзіі ўзнікае настолькі развітае пачуццё асабовасці, унікальнасці свайго лёсу, непаў-торнасці духоўнага свету і як вынік - настолькі моцнае, абвос-транае непрыняцце смерці як страшэннай несправядлівасці, знікнення ў бездані нябыту унікальнага духоўнага свету, непаў-торных думак і пачуццяў.

Па сутнасці, паэзія Багдановіча - пратэст супраць смерці, нявечнасці, выклік няўмольнаму часу, прыроднаму парадку све-табудовы: "Жывеш не вечна, чалавек, // Перажыві ж у момант век!"

Паэт шукае шляхі пераадолення трагізму нявечнасці не толькі праз мастацтва, красу, гармонію. Ён узіраецца ў міфала-гічны "вечны час, дзе няма смерці, каб убачыць, што няма там і жыцця, бо няма ўсвядомленай, вылучанай з прыроды матэ-рыі, якая адчувала б хаду часу. Ёсць адвечны сон - так дрэмлюць яго лесуны і паўсонныя нямоглыя русалкі, так спіць на дне ракі яго Вадзянік, усё адчуваючы, бачачы:

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай

I гадамі грэюся - сплю на дне ракі.

Твар травой аблутана, быццам павуцінай,

Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.

Над вадой ля берага ціха спіць асока,

Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,

Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, -

I усё навокала сном адвечным спіць.

Сон багдановічаўскага Вадзяніка - ці не ўвасабленне гэта мары лермантаўскага героя?: "Я б хотел навеки так заснуть, чтоб в груди дремали жизни силы, чтоб, дыша, вздымалась тихо грудь..." Увасабленне - перасцярога: у такой "вечнасці" няма выйсця, бо яна не менш трагічная, чым смерць. Са здзіўляючай сілай пераўвасаблення ўзнаўляе паэт земляробчае, язычніцка-сялянскае светаадчуванне вясковага дзеда, яго смерць - раства-рэнне ў прыродзе, зліццё са светам, якое нібы вызваляе ад тра-гізму індывідуальнай смяротнасці:

Сінеўся лес, цякла вада,

Скрозь пахла мёдам і травою,

А дзеду ўжо і не шкада,

Што хутка стане ён зямлёю.


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33