КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

"Вянок" адкрываецца вынесеным на асобную старонку пе-рад пачаткам першага раздзела вершам "Вы, хто любіце на-трапіць". Гэта своеасаблівая паэтычная прадмова да кнігі, мяр-куючы па змесце і даце напісання (1912), была створана спе-цыяльна для "Вянка", калі рукапіс яго ўжо быў гатовы, ляжаў перад вачамі. "Праглядзіце гэты томік", - звяртаецца паэт да чытачоў. Аднак гэта не новы верш, а перапрацоўка напісанага ў 1911 г. верша ў прозе "Пэўна, любіце вы, пане". Паэт не толькі скараціў, адшліфаваў і рытмічна ўпарадкаваў верш, але і афарыстычна завастрыў яго асноўную думку-тэму. Я. Плашчынскі вельмі дакладна назваў гэты верш "уверцюрай": у ім, як ва увер-цюры да музычнага твора, "закадзіраваны" асноўныя скразныя тэмы і матывы кнігі. I перш за ўсё - класічная тэма хуткаплын-насці жыцця і даўгавечнасці мастацтва, з чаго вынікае і причина ўзнікнення мастацтва, і яго асноўная задача: перамагчы няўмольны час, пераадолець нявечнасць, захаваць "на паперы краскі, свежыя калісьці, думак шчырых і чуцця".

Але тут зададзена не толькі тэма, a і драматычная супярэч-насць, антыномія, якая стане адным з лейтматываў усёй кнігі, паварочваючыся то радасна-ўзнёслымі, то сумна-змрочнымі граням!. 3 аднаго боку, нявечнае, але жывое жыццё, з другога- веч-нае і ўсё ж нежывое мастацтва: "краскі свежыя" - і "блёклы, высахшы лісток", які, каб захаваць, трэба "засушыць на паперы". Мастацтва, якое "сілай пачуцця" ператварае ў "вечнае зола-та", "срэбныя цвяты", "жомчуг" "кавалак грубага жыцця", бяс-сільнае ў адным: захаваць яго сапраўдным, жывым жыццём.

Гэтая тэма ў сваю чаргу ўвойдзе адметнай гранню ў больш шырокую тэму кнігі: тэму смерці і адраджэння, пошуку сэнсу нявечнага чалавечага быцця. Менавіта гэтую ідэю літаратуры адзначаў Дастаеўскі, калі пісаў у 1876 г. у "Дзённіку пісьменні-ка": "А высшая идея на земле лишь одна и именно - идея о бессмертии..."

У апошняй, па задуме паэта, нізцы "Вянка" "Каханне і смерць" праблема сфармулявана і завострана ў загалоўку. Аднак яна прысутнічае і ў іншых цыклах: прырода і смерць - "У зачарованым царстве", гісторыя і смерць - у "Старой Беларусі", радзіма і смерць - у "Думах", горад і смерць - у цыкле "Места", мастацтва і смерць - у "Вольных думах" і "Старой спадчы-не". У якім бы кірунку не ішоў паэт, ён кожны раз набліжаецца да трагічнай мяжы, імкнецца зазірнуць за яе грань, пазнаць вя-лікую таемнасць жыцця і смерці, дзе "ўсё так проста і так не-разгадана".

Зварот беларускага паэта-класіка да вечнай тэмы не застаў-ся па-за ўвагай крытыкаў, аднак тлумачылі яе па-рознаму: у 20-я гады - "крызісам паміраючай клясы" (М. Піятуховіч), у 60-я -модным уплывам сімвалізму (Р. Бярозкін). Аднак зварот Багда-новіча да тэмы смерці не быў данінаю модзе, як, зрэшты, не быў ён данінаю модзе і ў яго сучаснікаў - рускіх сімвалістаў Салагуба, Бальмонта, Белага, Брусава...

У пачатку XX ст., на грані, на зломе эпох у чалавечай свя-домасці, у літаратуры незвычайна абвастрылася адчуванне плыннасці часу, "канца веку", адчуванне чалавечага жыцця як імклівага палёту "над бездонным провалом в вечность" (А. Блок), і тэта агульнае светаадчуванне эпохі выявілася ў па-эзіі Багдановіча. Успрыняцце драматызму нявечнага чалавечага жыцця абвастрылася абставінамі асабістага лёсу паэта - яго раннім разумением свае асуджанасці перад невылечнай па тым часе хваробай.


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33