КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Нізка "Каханне і смерць" мае выразны сюжэт: гэта своеа-саблівы лірычны дзённік - ад прызнання ў каханні да першай шлюбнай ночы, зараджэння новага жыцця, адчуванняў цяжар-най, пакут і шчасця народзін і самаахвярнай смерці маці.

Паралельна ідзе ўнутраны, глыбінны, духоўны сюжэт - пе-раўтварэння зямной жанчыны ў Маці, Мадонну, яе распяцце на крыжы пакут і смерць у імя жыцця. Па сутнасці, паэт ства-рае сваю легенду ў працяг хрысціянскай, дзе Мадонна не аддае на пакуту ў імя выратавання чалавецтва свайго сына, а пра-ходзіць сама гэты пакутны, ахвярны шлях.

Цыкл "Каханне і смерць" гучыць як апафеоз адраджэнскай ідэі кнігі, "вянок суворай славы" не толькі на магілу С. Палуя-на, але і на магілу Маці. Некаторыя вершы, блізкія па тэме і ідэі, напрыклад "Прычасціўся целу мацеры", "Вечар ціхі, ве-чар просты", не ўвайшлі ў цыкл; тэму мацярынства паэт пра-цягваў і пасля выхаду "Вянка", маючы задуму стварыць цыкл "Жанчына-маці".

"Вянок" - цэласная і закончаная кніга, і разам з тым яна "адкрытая", звязаная глыбокай унутранай сувяззю з іншымі вершамі паэта. Менавіта з "Вянка" меліся зарадзіцца асобныя "кветкі" - паэтычныя кнігі "Маладзік", "Красавік", "Шыпшы-на", "Пярсцёнак", "Палын-трава".

Ім не суджана было пабачыць свет. Ранняя смерць спыніла сэрца паэта на самым узлёце творчых задум, геніяльных мас-тацкіх адкрыццяў "Вянок" застаўся першай і адзінай кнігай Багдановіча. Першай, унікальнай, непераўзыдзенай і вечна но-вай кнігай у беларускай паэзіі.

 

ТАМАРА ЧАБАН


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 [33]