КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Наўкола другога цэнтру зноў тры канцэнтрычныя кругі, але ўжо ў пераважнасці літаратурнага зместу: першы круг - беларуская народная творчасць, беларуская літаратура, мастацкі беларускі фалькларызм; другі - расійская літаратура і літарату-ры славянскія; трэці - літаратура ў сусветным маштабе, літара-турны універсалізм з яго разнастайнымі каларытнымі формамі і шырокімі агульначалавечымі тэмамі".

Тэарэтычнае даследаванне Я. Плашчынскага "Кніга лірыкі як мастацкае цэлае" невыпадкова грунтавалася менавіта на "Вянку" М. Багдановіча. Аўтар разглядае кнігу як "нешта арга-нічнае, суцэльнае і закончанае", адзначае яе "архітэктанічную стройнасць". "Сістэма будовы кніжкі адбівае сабою асноўныя моманты ў развіцці творчага шляху самога паэта. Узгодненасць ліній гэтага шляху, што ідуць ад вобразаў нацыянальнай міфа-логіі, ад згукаў народных спеваў у сучаснасці, ад падзей нацыянальнай гісторыі, ад адчуванняў і пазнання гарадской сучас-най культуры, ад здабыткаў чалавечай думкі, ад уласнай свядо-масці і ад аўладання спадчынаю агульналюдскай культуры... Самы творчы шлях у галіне відаў паэзіі адпаведна гэтай сістэ-мы ідзе ад слоўнага выяўленства ("жывапіснасці") і музычнасці лірыкі да шырокай вобразнасці вершаванага эпасу, ад лірычна-га выяўлення рэчаіснасці да эпічнага яе афармлення".

Калі I. Замоцін паказаў найперш цыклічнасць, канцэнтрыч-ную "закругленасць" архітэктонікі "Вянка", то Я. Плашчынскі звярнуў увагу на яго "лінейнасць", паслядоўнасць развіцця форм і вобразаў. Але іх канцэпцыі, думаецца, не супярэчаць, а дапаў-няюць адна адну, сведчаць аб багацці колераў, складанасці ліній і спляценняў самога "Вянка". Істотна дапаўняе іх і А. Узнясенскі ў кнізе "Паэтыка Багдановіча" (Коўна, 1926), дзе гаворыць пра "сюжэтную кампазіцыю тэм і матываў у "Вянку", якія "абніма-юць сабою шырачэзны круг паасобных старой акружаючага жыцця", пра "Вянок" як "паяднанне матэрыялу падвойнай якасці" - "3 аднэй стораны - рэальны, канкрэтны, плястычны... а з другой - эмацыянальны, псіхалагічны, адвалочны". Крытык 20-х гадоў У. Дзяржынскі, які, разглядаючы кнігу найперш з боку паэтыкі, піша, што "Вянок" ёсць нішто іншае, як студыя над фор-маю беларускага вершу", - таксама мае для гэтага падставы.

Не мелі падстаў толькі сацыяльна-вульгарызатарскія, кла-савыя абвінавачванні, якія пачаліся ў 30-я гады і працягваліся да канца 50-х, па сутнасці, на дзесяцігоддзі перапыніўшы бела-рускае багдановічазнаўства, "рэпрэсіраваўшы" саму творчасць паэта.

3 сучасных даследаванняў найбольш глыбока і канцэпту-альна "Вянок" як мастацкае цэлае разглядаецца ў кнігах А. Лойкі "Максім Багдановіч", М. Стральцова "Загадка Багда-новіча", Р. Бярозкіна "Чалавек на досвітку"; цікавыя думкі і на-зіранні пра кнігу выказалі таксама М. Грынчык, А. Клышка, А. Кабаковіч і іншыя даследчыкі.

Новае, пашыранае і ўдакладненае выданне твораў Максі-ма Багдановіча да 100-годдзя паэта, дзе "Вянок" упершыню даецца ў тым выглядзе, як ён быў задуманы, з уключэннем нізкі "Каханне і смерць" і перакладаў "3 чужой глебы", з ад-наўленнем структуры і паслядоўнасці цыклаў, - дае падставы для яшчэ адной спробы прачытання кнігі "з друкарні пана Марціна Кухты".


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33