КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Пераклад з Авідзія "Грамада зорак "Карона", як і перакла-ды навейшых паэтаў, што трапілі ў "Старую спадчыну", паві-нен быў, па задуме Багдановіча, разам з іншымі яго перакла-дамі скласці IV раздзел "Вянка" - "3 чужой глебы".

Вяршыняй "Вянка", найпаўнейшым і найглыбейшым ува-сабленнем яго адраджэнскай ідэі стаў вобраз Мадонны - ад-вечны, глыбокі і загадкавы вобраз рэлігіі, мастацтва, літарату-ры, ідэал высокай красы, спасцігнуць які імкнуліся Рафаэль і Мікельанджэла, Дантэ і Пятрарка, Пушкін і Дастаеўскі...

Да гэтага вобраза, той высокай ідэі, якую ён нясе ў сабе, імкнуўся і Максім Багдановіч. Творчую гісторыю вобраза, свой падыход і разумение яго паэт прыадкрывае ў празаічным эцюдзе "Мадонна", змешчаным ў 1913 г. у яраслаўскай газеце "Голос": "Взять хотя бы тех же Мадонн: такая, юноша мой, в иных из них широченная мысль таится, - в три обхвата прямо!.. Только высказать ее суть - дело не совсем легкое... Цельности, что ли, жаждя или образ высшей красоты создать стремясь, попробовали они (мастакі Адраджэння. -Т. Ч.)в одном лице слить между собой черты и девственной, и материнской красы... Мадонны эти - недостижимые вершины искусства... слияние обеих сторон женственности в некоторый монолит - это и есть венец всяческой красоты".

Багдановіч невыпадкова падкрэслівае пераемнасць сваей ідэі Мадонны з вобразамі мастакоў і паэтаў Адраджэння. Асаб-лівасць рэнесанснай Мадонны ў адрозненне ад Мадонны з ікон, ад рэлігійнай трактоўкі вобраза менавіта ў імкненні спалучыць узвышаную біблейскую ідэю з зямным, чалавеча-інтымным яе ўвасабленнем. Рэнесансная Мадонна - гэта не ікона, але і не рэальны жаночы партрэт, a іх непаўторнае, здавалася б, немаг-чымае спалучэнне, увасабленне Мадонны ў зямной жанчыне. Вядомы даследчык эстэтыкі Адраджэння А. Лосеў піша: "Мастак Рэнесансу... ведае ўсе міфалагічныя і сімвалічныя глыбіні сваіх біблейскіх сюжэтаў, але для яго важна выявіць чыста ча-лавечую асобу і паказаць, што ўсе сімволіка-міфалагічныя глыбіні біблейскага сюжэту дастаткова даступныя кожнаму ча-лавеку, дастаткова сувымерныя з яго чалавечай свядомасцю... дастаткова іманентныя гэтай свядомасці, у якія б бездані быц-ця яны ні зыходзілі"31.

Адраджэнская ідэя сувымернасці велічнага хрысціянскага вобраза з чалавечай асобай, спроба ўвасаблення Мадонны ў зямной "дачцы чалавечай" ляжыць у аснове багдановічаўскіх "Мадонн", куды ўваходзяць, на маю думку, не толькі вершава-ныя апавяданні "У вёсцы" і "Вераніка", але і цыкл "Каханне і смерць".

Падобна мастакам Адраджэння, ідэю Мадонны беларускі паэт увасабляе не ва ўмоўна-паэтычных, сімволіка-абстрагава-ных вобразах, а ў вобразах зямных, пластычных, эпічных, на-столькі рэальных і жыццёва абумоўленых, што адзін з іх, дзе выразна бачны прататып, паэт вымушаны быў схаваць за ага-воркай: "Яна - выдумка маёй галавы". Партрэты Мадонн па-дадзены ў рамках падкрэслена рэальнага пейзажу, канкрэтнаи прасторы і часу, ды ў саміх партрэтах няма нічога містычнага, пазарэальнага - ні ў вобразе вясковай "дзяўчынкі ўпэцканай, і хілай, і худой", ні ў вобразе Веранікі, біяграфія, духоўнае жыц-цё якой паказана настолькі рэльефна і праўдзіва, што прыму-шае паверыць у Мадонну, убачыць яе наяве і ўсклікнуць услед за Багдановічам: "Ажыў у ім твой вечны цэль, // Мадонн тва-рыцель, Рафаэль!"


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 [29] 30 31 32 33