КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Сам жанр пентаметра, элегічнага двуверша арыентаваў на вечныя тэмы, на замацаваныя антычнай традыцыяй дыялогі пра з'яву і сутнасць быцця, пра яго глыбіні, якія "з нізкага берагу... вачам недаступны", але бачны з набыццём духоўнай вышыні. Такім чынам, па меркаванню Н. Перкіна, у "Старой спадчыне" адбываецца не толькі пашырэнне форм, але і "пашырэнне ме-жаў нашай думкі, каб за канкрэтнымі з'явамі акрэсліваўся яшчэ неўсвядомлены "іншы змест"28.

Уражвае гранічная, на мяжы магчымага, суадпаведнасць зместу і формы ў "Старой спадчыне": паэт не проста запазыч-вае класічныя формы і ўкладвае ў іх новы змест, "творыць у формах", ён нібыта творыць наноў і самі формы. Да прыкладу, чытаючы санеты "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі" і "На цемнай гладзі сонных луж балота", згаджаешся са словамі Буало, якія Багдановіч узяў за эпіграф: "Беззаганны санет варты адзін цэ-лай паэмы". Сапраўды варты - па цэласнасці і завершанасці мастацкай карціны быцця, па глыбіні і значнасці роздуму над яго дыялектыкай, чаму адпавядае і сама трохчасткавая форма санета, якая нібы ўключае тэзіс - антытэзіс - сінтэз. У санеце "На цемнай гладзі сонных луж балота" ў самой форме адбываецца і супрацьпастаўленне красы і бруду жыцця - "лілей" і "баг-на" і іх дыялектычнае "прымірэнне" праз красу як апраўданне быцця, выйсце ў сферу вечнага і бессмяротнага.

Рандо, таксама ўведзенае ў беларускую паэзію Багданові-чам, вылучаецца своеасаблівай закругленай формай дзякуючы таму, што словы, якімі пачынаецца верш, паўтараюцца ў сярэ-дзіне і ў канцы яго, ствараючы архітэктанічнае кальцо. У пят-наццацірадковым рандо "Узор прыгожы пекных зор" паўтора-нае тройчы і вылучанае асобным радком ключавое слова "Узор". Але ўжыта яно ў люстэркава-процілеглых значэннях: адбіваюцца адно ў адным і супрацыіастаўляецца сапраўдны "Узор прыгожы пекных зор" і ўзор, адбіты ў вадзе стаўкоў, балот, азёр, у гразі луж. Сапраўдная нябесная краса - і сурагат, адбітак красы, якая выдае сябе за сапраўднасць... Гэтая праблема, якая зак-раналася і ў папярэдніх вершах "Вянка", тут наводзіць на асаб-ліва глыбокі драматычны роздум. Якую красу апявае мастацт-ва - сапраўдную ці ўяўную, ілюзорную? Ці можа паэт убачыць сапраўдныя зоры і сапраўднае неба і ці можа неба ўчуць яго зямны "крэхат хілы"?

Драматычная тэма працягваецца і ў Актаве "Як моцны рэ-актыў, каторы выклікае..." Сама назва гэтага васьмірадковага верша - нібы код, які прымірае два "ўзоры" красы, сцвярджаю-чы не толькі зместам, але і формай, што краса мастацкая і краса нябесная, касмічная гучаць у адной "актаве" сусветнай гармони, падначалены адзінаму закону і рытму. Адзін таямнічы "моцны рэактыў" выклікае "між строк ліста... рад ранын нявід-ных слоў" і "мілых зор дрыжачы, срэбны пыл" праз імглу нябё-саў. Зоры, адбіваючыся ў сэрцы паэта, нараджаюць прыўкрас-ныя словы: "Здароў, раздзімыя! Мацней, ясней гарыце //1 сэр-цу аб красе прыроды гаварыце!"

"Выставу" класічных форм верша Багдановіч заключае "Тэрцынамі", трохрадковай формай верша з арыгінальнай рыф-моўкай і асобным заключным радком. Гэтую форму ўвёў у сус-ветную паэзію Дантэ, напісаўшы тэрцынамі "Боскую камедыю". "Тэрцыны" Багдановіча- сапраўдны гімн старым формам, кла-січнай паэзіі і паэтам, іх бессмяротнай і вечна юнай красе: "Як месяц зіхаціць адбітым светам, - // Так вершы ззяюць даўняю красой!"

У далучэнні да класічных традыцый сусветнай паэзіі выя-віліся не толькі "універсальнасць" паэзіі Багдановіча, але і яе нацыянальны характар. Вядомы ў 20-30-х гадах даследчык антычнасці Ю. Дрэйзін заўважае, што ў "Старой спадчыне" "паўстае спакойны, умеркаваны Беларус, паўночны гіпербарэец, у адрозненне ад бурных грэкаў і рымлян легендарных ге-раічных эпох".


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 [28] 29 30 31 32 33