КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Крызіс абвастраецца і яшчэ адным неадольным і вечным пытаннем, якое паэт не можа абмінуць і ў гэтым цыкле: для чаго жыццё, калі яно заканчваецца смерцю? Тут пытанне пас-таўлена найвастрэй і безвыходней, і нездарма Багдановіч сум-няваўся, ці не замяніць верш "Шмат у нашым жыцці ёсць да-рог" перакладамі.

У лісце рэдакцыі часопіса "Маладая Беларусь" Максім Баг-дановіч так пісаў пра задуму і мэту паэтычнага цыкла "Старая спадчына": "Ён увесь склаўся з абразцоў розных даўнейшых форм верша, каторымі я зацікавіўся, маючы на ўвазе не толькі іх красу, не толькі палепшанне версіфікатарскай снароўкі пры працы над імі, але і жаданне прышчапіць да беларускай пісьмен-насці здабыткі чужаземнага паэтычнага труда, памагчы атры-маць ёй больш еўрапейскі выгляд"26.

Зыходзячы з гэтага самавызначэння, цыкл па праву разгля-даецца як "універсітэт класічнай паэтыкі", дзе ўпершыню з 'яві-ліся ў беларускай паэзіі такія класічныя "цвёрдыя" формы, як пентаметры, тэрцыны, актавы, санеты, рандо, трыялет і г. д. Аб усвядомленасці і мэтанакіраванасці гэтай працы Багдановіча сведчыць і тое, што ён адначасова з практыкай распрацоўваў і тэорыю, і разам з вершамі "Старой спадчыны" дасылаў у "Ма-ладую Беларусь" сваё даследаванне па тэорыі санета.

У гэтым было не толькі мастацкае асветніцтва, але і гра-мадзянская, адраджэнская задача: увесці беларускую літаратуру Ў еўрапейскі і сусветны культурны кантэкст, сцвердзіць яе як з'яву агульнаеўрапейскага парадку, а не толькі "лакальную", "мясцовую"; праз далучэнне да скарбніцы сусветнай культуры адкрыць тыя схаваныя скарбы, якія ёсць у нацыянальнай мове і культуры.

Усю значнасць і патрэбнасць такой працы добра разумелі блізкія паэту па духу сучаснікі, у прыватнасці А. Навіна, які пісаў: "Выкрываючы вечную, неўміраючую красу ў нашым родным, беларускім, Б. уводзіць нас у сям'ю культурных наро-даў з большай пэўнасцю, чымся тыя, хто піша вялікія трактаты аб нашым праве на гэта".

У "Санеце" ("Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі") гучыць не толькі тэма нацыянальнага адраджэння, але і тэма пераемнасці культур. Відаць, невыпадкова "зернейкі засохшыя", якія сталі сімвалам беларускага адраджэння, былі знойдзены не дзе-не-будзь, а "паміж пяскоў Егіпецкай зямлі" - зямлі старажытнай культуры і цывілізацыі. Пераемнасць, магчымасць адраджэння і развіцця "зерняў" старажытных культур на беларускай глебе М. Багдановіч сцвярджае не рытарычна, а паэтычна- вершамі.

Аўтэнтычнае веданне антычных аўтараў дапамагло паэту адрадзіць у "Пентаметрах" старажытныя формы, вобразы і ма-тывы. У Багдановіча ёсць унікальны ўзор "чыстага" пентаметра - пераклад верша Верлена "Рыцар Няшчасце". Але звычай-на, як найчасцей у антычнай і еўрапейскай паэзіі, пентаметр (пяцімернік з двух дактылічных паўрадкоўяў) спалучаецца ў яго з гекзаметрам, у чаргаванні ўтвараючы элегічны двуверш. Пентаметры Багдановіча ўражваюць філасафічнасцю, урачыс-тай глыбінёю і значнасцю думкі-прытчы ў спалучэнні з выса-кародствам формы, афарыстычнасцю і грацыёзнасцю:

Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені;

3 болем на захад жыцця ўспомніш пра гэтае ты.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 [27] 28 29 30 31 32 33