КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

У самой назве "Вольныя думы" заяўлена нетрадыцыйнасць паэтычнай думкі, парадаксальнай, часам горкай, але, падкрэс-лівае паэт ва ўступе і эпіграфе з Гейнэ, "хваробы лечаць і атру-тамі", і горыч гэта "нішто іншае, як проціяддзе".

Якія ж хваробы паэт лечыць іроніяй і горкімі парадоксамі? Найперш хваробу дагматызму, ідылічнасці, павярхоўна-стан-дартнага абывацельскага мыслення, звыклых канонаў і шабло-наў. У цыкле ёсць збіральны вобраз такога сярэднестатыстыч-нага субяседніка-абывацеля, да якога звяртаецца аўтар: "Вы, панове, пазіраеце далека...", "Ах, дзякуй вам, дзякуй на гэтай прамове..."

Цыкл "Вольныя думы" часта суадносяць з "Кветкамі зла" Шарля Бадлера. Сапраўды, сабраны ў гэтай нізцы духоўна-эс-тэтычны набытак - гэта, кажучы словамі Багдановіча, "мёд з горкіх кветак". Але ці з "кветак зла"? Творчасць Бадлера ў ра-фінаванай французскай літаратуры была своеасаблівым выклі-кам грамадскаму густу - свядомай паэтызацыяй неэстэтычна-га, неэтычнага. Багдановіч, па ўсім відаць, не ставіў такой за-дачы: сцвярджаючы, што "пекна спяваюць і жабы", ён зусім не аддае перавагі крэкту жаб над высокай паэзіяй, а проста кан-статуе, што ёсць розныя ўзроўні мастацтва, і паэт павінен ве-даць аб гэтым і заўсёды дбаць пра духоўную вышыню, а не спяваць у шчаслівым самазабыцці. Рамантычнай, а дакладней, ідэалістычнай канцэпцыі мастацтва супрацьпастаўляецца ды-ялектычная неадназначнасць, непрадбачанасць, супярэчлівасць. Паэт мужна праходзіць горкі шлях пошуку ісціны, сумненняў, расчараванняў, крушэння ідэалаў і ілюзій, зазіраючы ў такія глыбіні і супярэчнасці быцця, куды наша паэзія яшчэ не адваж-валася зірнуць.

Некаторыя з горкіх адкрыццяў паэта аказваюцца надзіва прарочымі і праз стагоддзе. Напрыклад, аб тым, што сонца ідэ-алаў, чым болын да яго набліжаешся, становіцца ўсё "халадней і маркотней" (верш "Мне снілася"). Або думка-здагадка пра тое, што дасягненне чалавецтва "зямлі абетаванай" можа аказацца катастрофай, хоць і здавалася, што "верны пуць казалі зоры" -"зарука ў тым - трэск карабля". Куды вядзе шлях чалавечай цывілізацыі? Можа, мы толькі бездапаможныя фігуркі ў гульні сусветных сіл, у "касмічнай іроніі"? ("I бестрывожна бачаць зоры, // Як тонуць людзі з карабля...") - над гэтымі глабаль-нымі пытаннямі думае паэт.

Але "прышчэпка", "адатрута" скепсісу, іроніі часам аказ-ваецца ці не занадта моцнай: паэт перажывае духоўна-светапоглядны крызіс, драму душэўнага разладу, бездарожжа:

У душы гарыць агонь нуды, - пануры, чорны.

Ці мне крыніцай слёз сваіх яго заліць

I плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць?

Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!..

Куды ж ісці і што рабіць?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 [26] 27 28 29 30 31 32 33