КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Верш "Калі зваліў дужы Гаракл у пыл Антэя" нібы працяг-вае думку папярэдняга аб жыццядайнасці роднай зямлі, падма-цоўваючы яе аўтарытэтным прыкладам з антычнай міфалогіі. Аднак якасна ён настолькі іншы, што адкрывае сабой новую грань кнігі, спалучаючы ў сабе гімн роднаму краю і адначасова выхад да сусветных тэм, вобразаў і матываў. Антычныя імёны, сусветныя тэмы і вобразы, якімі будзе напоўнена другая частка "Вянка", у вершы ўпершыню з'явіліся ў самім тэксце (дагэтуль яны гучалі толькі ў эпіграфах). I наадварот, спецыфічна нацыя-нальныя тэмы і вобразы, пачынаючы з гэтага верша, пойдуць як бы падводнай плынню, адбіваючыся ў "люстэрку" сусветных вечных тэм, агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, непераўзыйдзеных узораў класічнага мастацтва, хрысціянскіх гуманістычных традыцый.

Але адбываецца пераход не рэзка, не раптоўна ("у творчасці яго раптоўнага няма" - гэта Багдановіч і пра сябе сказаў), а спакойна, паступова, спакваля. Мяжа амаль не адчувальная, бо існуе не паміж цыкламі, а ў самім цыкле, не паміж вершамі, а ў самім вершы, які адначасова "адбівае" і "хавае". Антычныя вобразы натуральна адкрываюць пераход да анакрэантычнай тэмы, паэзіі Анакрэона, у якой пануе культ красы, маладосці, сяброўства, кахання, насалоды, хмелю - радасных, бурлівых і светлых імгненняў жыцця, якія самім сваім існаваннем адмаў-ляюць смерць, супрацьстаяць нябыту: "Бледны, хілы, ўсё ж люблю я // Твой мудры і кіпучы верш, Анакрэон! // Ён у жылах кроў хвалюе, // У ім жыццё струёю плешча, вее хмелем ён". Насалода дзівоснымі імгненнямі і разам з тым "отстранение" ад іх, погляд як бы здалёк, з непражытай мудрай сталасці: "Жыві, і цэльнасці шукай, // Аб шыраце духоўнай дбай".

Дыялектычны роздум пра сэнс жыцця пераходзіць да ўлю-бёнай паэтам тэмы хараства ў жыцці і мастацтве, прызначэння мастацтва, паэзіі. "Мудрай прамовы...", "Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?", "Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы", "Свяча бліску-чая зіяе", "Песняру" - своеасаблівае "веча" вершаў, якія гаво-раць, спрачаюцца між сабой, дзе думка паварочваецца рознымі гранямі, і з гэтай поліфаніі ўзнікае, як бы паверх канкрэтнага тэксту, новая думка, ідэя, якая, здавалася б, ні ў адным з вер-шаў прама не заяўлена.

Што саладзей і хмяльней - мёд мастацтва, "мудрай прамовы мёд залацісты" ці проста мёд, мёд жыцця - ставіць пытанне паэт і нібыта ўраўнаважвае іх каштоўнасць, каб у наступным жа вершы парушыць раўнавагу, засведчыўшы прыярытэт жы-вых кветак лясоў і палёў перад "срэбнымі цвятамі" мастацтва. "Ім, бледным, мёртвым, не збудзіць // Былога пачуцця..." Але ж -супярэчыць другі голас - жыццё не ўсё прыўкрасныя кветкі, але і непрыкметныя пясчынкі, якія без мастацтва, паэзіі бяс-следна знікнуць у небыцці, і толькі ў цудадзейнай "жамчужні-цы" - паэтавай душы "кавалак грубага жыцця...// Ў жомчуг звер-нецца ён сілай пачуцця!"

Паэтычнай нізцы "Вольныя думы", як і нізцы "Места", пе-радпасланы эпіграф і ўступны верш. Такая "двайная" прадмова, відаць, таксама абумоўлена навізной і нязвыкласцю тэм, думак, вобразаў і форм яго паэзіі. М. Багдановіч далучае тут белару-скую паэзію да сучаснай еўрапейскай мастацкай традыцыі з яе парадаксальнасцю думкі, іроніяй, сарказмам і скепсісам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 [25] 26 27 28 29 30 31 32 33