КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Бацька паэта ўспамінае пра саму манеру Максіма Багдано-віча спрачацца, пра дыскусіі па нацыянальным пытанні са стры-ечным братам Пятром Гапановічам: "Трэба было яго бачыць у спрэчцы па нацыянальным пытанні... з дваюрадным братам Пецем. Апошні - разважлівы, халаднаваты, непадражальна ва-лодаючы сілагізмам, найтанчэйшы логік, які ўмее з-пад аба-лонкі вылушчыць сутнасць усялякай рэчы. I Максім - гарачы, страсны, апантаны, захоплены вобразамі, прыгажосцю, формай, сілай пачуцця, а не лагічнымі збудаваннямі".

Аднак у вершах паэта гучыць не толькі гарачая вера апан-танага адраджэнца, а прыводзяцца па-філасофску абгрунтава-ныя, лагічныя, рацыянальныя доказы непазбежнасці нацыяналь-нага адраджэння. Творы яго пабудаваны звычайна паўзору філа-софскіх аргументаций (з дзвюх частак), першая - тэзіс, аргумент, узяты з прыроднага быцця, другая - вывад, мэтанакірава-нае пераключэнне ў план беларускага народнага быцця, сацы-яльных і нацыянальных праблем.

Як прабіваецца з-пад зямлі на волю крыніца, так праб'ецца і народных дух, нацыянальнае мастацтва ("Каганцу"); як не згас нябачны агонь пад прыскам,так не згас у душы "агонь гарачы -веры" ("Халоднай ноччу я..."); нібы дыямент, што "не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы", але ззяе ў сонечным святле, "як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны //1 зас-веціць ясна" ("Не блішчыць у час змяркання").

У палеміку падключаюцца і класічныя літаратурныя вобразы, у прыватнасці шырокавядомы лермантаўскі вобраз хма-рак, які ў кантэксце беларускай рэчаіснасці набываў надзвы-чай драматичны падтэкст. Паэт вядзе своеасаблівы дыялог з Лермантавым, праводзячы думку аб дыялектычнай абумоўле-насці, прыроднай заканамернасці вяртання да роднай зямлі таго, хто народжаны ёю. I калі лермантаўскія хмаркі "Вечно холодные, вечно свободные, // Нет у вас родины, нет вам изгнания", то багдановічаўскія, зведаўшы бяздомныя блуканні, пазнаюць радзіму і вяртаюцца да яе: "Рынуліся хмары да ракі радзімай // I зліліся з ёю ліўнем кропель-слез". Гэта не ідылічнае вяртанне блуднага сына, а вяртанне-катарсіс, у пэўным сэнсе вяртан-не-смерць, ахвярнае растварэнне ў роднай стыхіі з надзеяй на ўваскрэсенне, паўтарэнне ў новым цыкле быцця.

Дыялектычная неадназначнасць і драматычны падтэкст гэ-тага верша паўней раскрываецца ў наступных вершах нізкі -"Ой, чаму я стаў паэтам..." і "Даўно ўжо целам я хварэю...", дзе думка пераключаецца з адцягнена-рацыянальнага ў інтымна-лірычны план, уводзіцца ў кантэкст асабістага лёсу паэта. 3 прасветленай ахвярнасцю, светлым сумам тут вырываецца пат-рыятычнае імкненне паэта да роднай зямлі - аж да растварэн-ня ў ёй:

У родным крю ёсць крыніца

Жывой вады.

Там толькі я магу пазбыцца

Сваей нуды.

Калі ж у ім умру-загіну, -

Не жалюсь я!

Не будзеш цяжкая ты сыну

Свайму, зямля.

Там хоць у гліне, хоць у брудзе,

Там, пад зямлёй

Найдуць мае слабыя грудзі

Сабе пакой.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24] 25 26 27 28 29 30 31 32 33