КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Якой жа ідэі паслядоўнік сам Багдановіч? Ідэі адраджэння ў шырокім сэнсе слова, а канкрэтна - ідэі нацыянальнага адраджэння. Усё ў нізцы падначалена паэтычнаму ўвасабленню гэтай ідэі, усё "працуе" на яе, пачынаючы ад вобразаў "апоста-лаў" нацыянальнага адраджэння пачатку XX ст. - Каруся Каганца і Сяргея Палуяна. Відаць, невыпадкова з двух вершаў, прысвечаных Палуяну, М. Багдановіч выбраў для "Вянка" той, што гучыць не рэквіемам, а гімнам яго самаахвярнаму жыццю і смерці:

Так свабодна, так ярка пражыць -

Лепшай долі няма на зямлі.

Ўсё кругом на мамент асвяціць

І пагаснуць у цёмнай імглі.

Усё знікае, праходзіць, як дым,

Светлы ж след будзе вечна жывым.

Ідэйна-эстэтычная сутнасць гэтага цыкла, як ужо было заў-важана даследчыкамі, - найболын блізкая да Купалы, Коласа, да нашаніўскай паэзіі ў цэлым, пачынаючы ад сялянскіх тэм і матываў, нацыянальнай праблематыкі і сацыяльнай завостра-насці да прыкмет стылю: адкрытай публіцыстычнасці, лозун-гавай заклікальнасці ("Рушымся, брацця, хутчэй // У бой з жыц-цём, пакідаючы жах"). Аднак менавіта блізкасць падкрэслівае і адметнасць паэтычных вобразаў Багдановіча, яго мастацкага светаадчування. Традыцыйны нашаніўскі вобраз ночы і ўзыхо-ду сонца, які сімвалізаваў чаканне сацыяльнага вызвалення і нацыянальнага адраджэння, увасабляецца нетрадыцыйна, па-багдановічаўску касмічна:

Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо жа цёмнай ноччу ты Не бачыш, як глядзіцца сонца Ў люстэрка - месяц залаты?

Нізка ўбірае ў сябе, канцэнтруе і апасродкуе тое, што было падрыхтавана папярэднімі цыкламі - вынашаную і вы-пакутаваную веру ў адраджэнне, якая зыходзіць з самой ды-ялектыкі быцця прыроды, гісторыі, чалавечага духу. "Шмат-граннасць адчування жыцця, разумение дыялектыкі развіцця - вось што нараджала магутнасць духу Багдановіча, жывіла яго веру", - піша А. Лойка.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23] 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33