КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Нізку "Места" заключав верш "Дзве смерці", з'яўленне яко-га на першы погляд нечаканае, неабумоўленае. Чым яго вытлу-мачыць? Тым, што паэт, пішучы пра горад, не мог не паставіць праблему "горад і смерць"? Як ужо было заўважана даследчы-камі, у прыватнасці В. Каваленкам, гэты твор Багдановіча блізка пераклікаецца з вершам яго рускага сучасніка М. Кузміна, дзе апісана прыгожая смерць-самагубства рымскага патрыцыя - пад гукі флейт, у вечаровых промнях сонца, водары міндалю з раскрытых акон... Па сутнасці, першая частка верша "Дзве смерці" -літаратурная рэмінісцэнцыя з "Александрийских песен" Кузмша. Другая частка, уласна багдановічаўская, пра другую смерць - самагубства нейкай I. I. Івановай з вуліцы Мяшчан-скай (кароткае паведамленне аб гэтым - эпіграф да верша).

На думку Р. Бярозкіна, верш пабудаваны па асацыяцыі: пах міндалю як бы "дэмакратызуе", уроўнівае смерць знатнага патрыцыя і беднай мяшчанкі. Але ж у паўтораным двойчы вобра-зе-сімвале "мігдаловы горкі пах" не столькі падабенства, колькі кантраст. У першым выпадку пах цвітучага міндалю - гэта пах жыцця, ён натуральны, прыродны, і як бы "здымае" трагізм смерці. У другім выпадку ён штучны, канцэнтраваны, атрутны і сам нясе смерць (як вядома, сінільная кіслата, якой атруцілася гераіня, мае спецыфічны пах міндалю).

Штучнасць, канцэнтрацыя горада, якая паглынае, разува-сабляе асобу, - ці не тая небяспечная атрута, што губіць чалаве-ка. Можа, стаць I. I. Івановай з вуліцы Мяшчанскай - гэта тая ступень разувасаблення асобы, якая сама па сабе роўная смерці. Мабыць, паэт прадчуваў тыя праблемы урбанізацыі, якія на пачатку XX ст. ледзь пазначаліся, каб стаць небяспечнымі і дра-матычнымі ў канцы яго.

Пачатак новага раздзела, цыкл "Думы" - і кампазіцыйны цэнтр "Вянка", і яго змястоўны кульмінацыйны пункт. Тут пе-рад тварам неба і зорак, якія "маркотна і пільна на край наш нядольны глядзяць", перад тварам гісторыі, народаў зямлі вы-рашаецца асноўнае пытанне: быць ці не быць роднаму краю, беларускаму народу, нацыянальнаму адраджэнню.

Гэтая нізка самая палемічная ў "Вянку": паэт вядзе спрэч-ку з тымі, хто адмаўляе перспектывы беларускага адраджэння, а сярод іх былі і яго родзічы Гапановічы, і нават яго бацька Адам Ягоравіч, які ўспамінаў пазней: "Малюнак беларускага адраджэння быў даволі бязрадасны" - і дадаваў, што Максім "быццам не заўважаў гэтай бязрадаснасці і хісткасці матэры-яльных перадумоў для справы нацыянальнага адраджэння".

Паэт вядзе палеміку і з самім сабой, сваімі сумненнямі, тры-вогай. Нават знешне, па форме цыкл пабудаваны як дыялог-палеміка: чаргуюцца вершы-пытанні і вершы-адказы, вершы-сумненні і вершы-сцвярджэнні. "Брацця! Ці зможам грамадскае гора? // Брацця! Ці хваце нам сілы?!" - пакутліва дапытваецца паэт. I адказвае: "Ён, гэты дзень яшчэ настане, і ачуняе стара-на!"

Палемізуюць паміж сабой і два эпіграфы, якія адкрываюць нізку. Адзін гаворыць словамі біблейскай запаведзі,апаэтыза-ванай Баратынскім: "С Израилем певцу один закон; да не творит себе кумиров он". Другі, напісаны па-французску, відаць, выснова самога Багдановіча: "Кожны чалавек з'яўляецца пас-лядоўнікам якой-небудзь вялікай ідэі". Быць не рабом куміра, а паслядоўнікам ідэі - як па-сучаснаму актуальна гэта гучыць!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33