КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

"3 кінематаграфічнай хуткасцю тут адны праявы змяняюцца другімі, бурляць і пеняцца тут хвалі жыцця, душа не паспя-вае перарабляць усіх надворных уражанняў, якія коўзаюцца на яе паверхні, адны ўступаючы месца другім... Гэта - нервовая муза горада, якая не ведае супакою і цішы, яна ўся - pyx і зьмен-чывасць". Гэтую характарыстыку М. Піятуховіча можна цал-кам аднесці да шмат якіх урбаністычных твораў паэта, у пры-ватнасці да санета "У Вільні", дзе імклівыя ўражанні перада-дзены амаль аднымі назыўнымі сказамі, нібы ўбачанае і пачу-тае яшчэ не паспела аформіцца ў вобразы: "Агні вакзала... па-вадка фурманкаў... // Віры людзей... сіпяшчы паравоз // Зялёны семафор... пакгауз... склады..."

"Ты - чарователь неустанный, // Ты - неслабеющий магнит", - узяўшы гэтыя словы Брусава эпіграфам да нізкі "Места", М. Багдановіч указвае на сваю далучанасць да пэўнай "ур-баністычнай традыцыі". Асноўная "чароўная", "магнетычная" рыса горада ў яго паэзіі - сканцэнтраванасць, спрасаванасць гукаў і колераў, святла і ценю, напластавання часоў і культур, лёсаў і падзей, людскога шчасця і гора. Тут, як, напрыклад, у вершы "Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!", у святле адлюстроўваецца святло, у гуку адбываецца гук, праз адзін гіста-рычны пласт прасвечвае другі, на адну культуру наслоиваецца іншая... Час і прастора перасякаюцца, з'ядноўваюцца, і варта звярнуць з люднай вуліцы ў завулак, як з сучаснасщ трапляеш у сярэднявечча.

Багдановіч адначасна з А. Блокам усвядоміў горад як кан-цэнтрацыю прыроднай і народнай стыхіі - "мора гора", гневу, болю, адчуў пагрозны падземны гул стыхіі, які яшчэ ніхто, ап-роч яго, не чуе: "На глухіх вулках - ноч глухая, // Не менш глухі людскі натоўп". Гэтае веданне, прарочая чуйнасць, унутраны слых знясільвае, разрывае душу:

I вось той гул мне ў душу ўліўся.

Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот!

Увесь бледны, млосны прыхіліўся

Я ля ліхтарні да варот.

У гэтым жа рэчышчы - верш "Завіруха", дзе паэт перадае прыгожа-пагрозны разгул стыхіі, якой прывольна ў палях і няма прастору і выйсця на гарадскіх вуліцах: "У бубны дахаў вецер б'е, // Грыміць па іх, звініць, пяе". Тут асабліва выразная перак-лічка з блокаўскімі вобразамі - вецер, "снежнае віно", "дзікі хмель", "сп'янелая мяцель".

Верш "***3а дахамі места памеркла нябёс пазалота", на першы погляд, найбольш гарманічны ў гэтым радзе. Кантрас-ты і супярэчнасці горада тут нібы згладжаны, прыглушаны вя-чэрнім "ціха гусцеючым мрокам", ён уключаны ў агульную гар-манічную карціну свету, дзе штучнае урбаністычнае не засціць спрадвечна прыроднага: "за дахамі места" відаць "нябёс паза-лота", а поруч з іскрамі, што "злятаюць з трамвайнага дрота", "бачна, як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкім". Але гэта падманная гармонія ў свеце ўяўных каштоўнасцей і штучнага святла, дзе і трамвайныя іскры могуць здавацца зоркамі, і вуліч-ны ліхтар - сонцам, дзе душа "к светлу прабіцца не можа... і томіцца марна".

У трох строфах верша тройчы ўзнікае матыў парыву да святла: як абяцанне сусветнай гармоніі, якая парушаецца касміч-най катастрофай - падзеннем зорак; як бытавая замалёўка -мітусня і "тамленне" машкары, што ляціць на святло ліхтарняў і гіне; як высокі ў сваім драматызме і нязбытнасці чалавечы парыў да святла, да ідэалу:

I ўспомніў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы

Музыка заиграла, агні ў вышыне запалалі,

I дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы...

Мы к светлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33