КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Паэт адчувае ўнутраную глыбінную пераемнасць новага адраджэння Беларусі пачатку XX ст. з мінулым, часоў Скарыны. (Дарэчы, ідэю пераемнасці і заканамернасці адраджэнскагаўзды-му ён сцвердзіў і навукова абгрунтаваў у артыкуле "Белорусское возрождение"). Аднак у вершах цыкла "Старая Беларусь" у ад-розненне ад артыкула ідэя гэтая праводзіцца непрасталінейна, па-мастацку неадназначна. Відаць, нездарма санет "Паміж пяс-коў Егіпецкай зямлі", дзе яна сцвярджаецца "адкрытымтэкстам", паэт перанёс са "Старой Беларусі" (як было першапачаткова над-рукавана ў "Нашай ніве") у "Старую спадчыну". Тонкім мас-тацкім чуццём паэт зразумеў, што не трэба ўмешвацца ў хаду гісторыі, у мінулы час, "падказваць" яму будучыню: гісторыя развівалася драматычна, непрасталінейна.

Чаму, напрыклад, цэнтральны (і кампазіцыйна, і ідэйна) верш нізкі, дзе з'яўляецца велічны вобраз Скарыны, адзін з трагічных у цыкле, аб чым сведчыць і сама назва яго - "Без-надзейнасць"? Адкуль узнікае адчуванне асуджанасці, прывід смерці? Чаму не змог вылечыць "Скарына, доктар лекарскіх навук" "пана земскага пісара хворага" (у якім угадваецца ці не сам Багдановіч) сваім цудадзейным адварам і цудадзейным словам - "лекам для душы", якім спрыяла само неба, зоры? Ці не таму, што найвышэйшы ўздым, "зорны час" беларускай культуры стаў адначасна і пачаткам яе упадку, забыцця? "I ўраз па-бачыў ён, што ізумруд // Ў пярсцёнку залатым на пальцы штось імгліцца, // Што блеску ў ім няма..." Імгліцца, губляе бляск цу-доўны "ізумруд" беларускага Адраджэння. Пне высокая старажытная культура, і нават Скарына ўжо не можа вылечыць, выратаваць яе.

I нездарма, як заўважае Г. Праневіч, у заключных вершах цыкла паэт адступае ад Скарыны зноў да Лесуна - ад высокай культуры, кніжнасці - зноў да язычніцкага- свету казак, па-вер'яў, замоў. Такім быў і pyx драматычнай нацыянальнай гісторыі.

Але ж і ў гэтым жыве краса і своеасаблівая культура, і млы-нар-чараўнік, як і Скарына, лечыць сваёй замовай, поўнай па-эзіі (верш "Ціхі вечар; знікнула спякота"); і стары селянін "з барадою снегавою, зямлёй прапахшы і сасною", "ведае слова", слова-абярог, каб на месцы чалавечай гаспадаркі, культуры, гісторыі не стала "пушча нанова".

У прымхах, замовах, легендах, казках і песнях працягваец-ца духоўнае жыццё народа, тчэцца повязь ад старога да новага адраджэння.

Духоўны цэнтр яго - старажытная і сучасная Вільня, якой прысвечаны цыкл "Места". Пераемнасць гэтай нізкі з папярэд-няй - пераемнасць гісторыі і культуры, і шлях паміж імі паэт адольвае "не сыходзячы з месца", на крылатым Пегасе, які ру-хаецца не ў прасторы, а ў часе, пераадольваючы вякі. У гэтай нізцы ўпершыню Пегас беларускай паэзіі "звярнуў на вулкі з прывольных палявых дарог". Багдановіч адкрыў у нацыянальнай літаратуры урбаністычную тэматыку, і менавіта дзякуючы яму Вільня станавілася для беларускай паэзіі амаль тым, чым Пецярбург для рускай: вобразам-сімвалам нацыянальнага го-рада ў адзінстве мінуўшчыны і сучаснасці, "чароўных прынад" і драматычных кантрастаў.

У нізцы "Места" найбольш выяўляецца імпрэсіяністычны пачатак у паэзіі Багдановіча - нервовы рэзкі рытм, рухомасць, імклівасць, калейдаскапічнасць уражанняў ("I пракаціўся то-пат гулкі, //1 іскры сыпнулі з-пад ног").


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33