КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

I таму не змаглі парушыць яе нават прыкрыя непаразуменні, якія адбыліся пры першым выданні "Вянка", калі выпадалі цэ-лыя цыклы (як, напрыклад, "Каханне і смерць"), калі частка перакладаў сучасных паэтаў адкідалася, а частка ўваходзіла, зусім не да месца, у "Старую спадчыну"...

Ствараецца ўражанне, што з пэўнага моманту нават выпад-ковыя абставіны працавалі на яе, кнігу... Так, назву "Вянок" даў ёй не сам Багдановіч, "хросным бацькам" кнігі быў В. Ластоўскі, і назву падказала, па яго ўспамінах, мастацкае афармленне вок-ладкі - малюнак вучня Шпігаліцкай школы, які нагадваў вянок. Назва як нельга лепш выяўляе класічную цэласнасць, за-кончанасць, анталагічнасць кнігі. Ластоўскі ж даў і прысвячэн-не: "Вянок на магілу С. А. Палуяна (f 8 красавіка 1910 г.)". "Зрабіў я гэта без ведама аўтара, але асноўваючыся на яго сар-дэчным адношанні да нябожчыка Палуяна. Між іншым, калі кніга выйшла, М. Б. быў вельмі здаволены з майго помыслу, што выразіў у форме падзякі вершам",1 - успамінаў ён.

У кантэксце "Вянка" прысвячэнне ўспрымаецца не толькі як сведчанне духоўнай блізкасці (роля Палуяна і Ластоўскага ў творчай біяграфіі Багдановіча яшчэ чакае сваіх даследчыкаў). Яно падкрэслівае нацыянальна-адраджэнскую ідэю, якую ўсім жыццём і нават смерцю (у дзень уваскрэсення Хрыста) сцвяр-джаў С. Палуян.

I нават, здавалася б, зусім выпадковае, вымушанае - знак Лебедзя, герб рода Завішаў, вынесены на тытульны ліст дзеля ўдзячнасці фундатарцы кнігі Магдалене Радзівіл - дзівосна ўплятаецца ў творчы лёс Багдановіча, у кантэксце яго паэзіі ўспрымаецца як "Страцім-лебедзь - горды, моцны птах..."

"Вянок" - гэта праўдзівая пэрла ў беларускай паэзіі"2, -пісаў нашаніўскі крытык і публіцыст А. Навіна ў адным з пер-шых водгукаў на кнігу. Па сведчанні крытыка 20-х гадоў А. Ба-барэкі, ужо ў першае пяцігоддзе пасля смерці Багдановіча яго творчасць, а яна ў асноўным была прадстаўлена "Вянком", ацэньвалася як "нацыянальная класічная паэзія". Уздым багда-новічазнаўства адбыўся ў 20-я гады, асабліва з выхадам двух-томнага Збору твораў паэта ў 1927 г. Першыя спробы канцэп-туальнага літаратуразнаўчага прачытання "Вянка" як паэтыч-най кнігі былі зроблены I. Замоціным і Я. Плашчынскім (Язэп Пушча). Замоцін у артыкуле "Літаратурная спадчынаМ. Багда-новіча" вылучае ў "Вянку" два цэнтры. "Адзін цэнтр - жыццё, сапраўднасць, тое быціе, якім азначаецца свядомасць, другі цэнтр - мастацтва, асяроддзе зачараваных люстраў, у якіх жыццё не толькі адбіваецца, але і пераламляецца ў самых прыгожых, найдзіўных формах"3. Вакол кожнага з цэнтраў I. Замоцін ак-рэслівае не менш трох канцэнтрычных кругоў. "Першы круг -гэта Беларусь, яе прырода, яе міфатворчасць, яе быт, яе патрэ-бы і запыты, другі, больш шырокі, - уся акаляючая паэту дарэ-валюцыйная сапраўднасць з яе сацыяльнымі супярэчнасцямі і памкненнямі да новае сацыяльнасці; трэці, самы прасторны кан-цэнтрычны круг - гэта свет агульначалавечых праблем, у пера-важнасці псіхалагічнага характару...


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33