КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Мабыць, у нейкай ступені адказ-разгадка ёсць у наступным вершы "Кніга", які складае дыялектычнае трыадзінства з папя-рэднімі. У ім дылема на пэўны час здымаецца як бы сама сабой, судом чытача, які ўспрымае Кнігу ва ўсёй цэласнасці, яко-му важна ўсё: і знешні выгляд - "засцёжкі срэбныя", "радкі кірыліцы прыгожай", і "жывая краса" яе зместу - "псальмы слічнай"; яго цікавіць і асоба аўтара кнігі, і калі і дзе яна была напісана, і ці "дзеля душы".

I яшчэ адну важную праблему ставіць М. Багдановіч - праб-лему нацыянальнай адметнасці мастацтва, без якой творы бу-дуць не "жывой красой", а толькі халоднай, мёртвай копіяй "персідскага ўзора" (верш "Слуцкія ткачыхі"). Багдановічаўскі "цвяток радзімы васілька" стаў сімвалам нацыянальнай адмет-насці беларускага мастацтва. Паэт падкрэслівае ў вершы не-наўмыснасць, ненатужнасць, арганічнасць праяўлення нацыя-нальнага, якое народжана самой гармоніяй прыроды, "жЫвой красой" неба, жытняга поля, ракі, лесу, і ўзнікае ў творы мастацтва як бы падсвядома, спантанна: "думкі мкнуцца мімаволі", "тчэ, забыўшыся, рука, // Заміж персідскага узора, // Цвяток радзімы васілька". Тут, відаць, у нейкай меры раскрываецца не толькі загадка з'яўлення васілька на слуцкіх паясах, але і загадка з'яўлення паэзіі Багдановіча - удалечыні "ад родных ніў, ад роднай хаты", ад роднай мовы, якая, па прызнанню паэта, "гучыць не навокал мяне, а ўва мне". I "цвяток радзімы васіль-ка" таксама ўбачаны нібы ў "яснай далі", унутраным зрокам, сімвалічна-ўзбуйнена, святочна, ідэальна, у светлым ззянні і харастве роднай зямлі: "смяецца поле", "зіяе неба", "блішча збожжа", "халодным срэбрам ззяюць хвалі".

Адсюль, відаць, адзначаная ўжо крытыкамі пэўная няўдача другой рэдакцыі "Слуцкіх ткачых". Паэт імкнуўся ў ёй да боль-шай дакладнасці, рэалістычнасці пейзажнага малюнка, у пры-ватнасці, канкрэтызаваў эпітэты, дзеясловы: не "блішча збожжа", не "сінеюць міла васількі", а "ў зяленых хвалях збожжа закрасавалі васількі", не "смяецца поле", а "шляхі ў поле", не "зіяе неба з-за акна", а "шуміць чарэмха ля акна..." Карціна на-была рэальную дакладнасць, але страцілася дакладнасць псіха-лагічная - тое святочнае ззянне, якое ўласціва ўспамінам уда-лечыні "ад родных ніў, ад роднай хаты..."

М. Піятуховіч у артыкуле "Максім Багдановіч як паэта-імпрэсіяністы" піша пра нізку "Старая Беларусь": "У яго абры-соўцы малюнак мінулага Беларусі разбіваецца на цэлы шэраг дробных кавалачкаў, ён дае нам асобныя мініяцюры, узятыя з прошласці".

Мне здаецца, даследчык некалькі пераўвялічвае імпрэсі-янізм паэта. Так, М. Багдановіч не стварае шырокага эпічнага палатна старой Беларусі, але кантэкст узаемадзеяння вершаў, іх пераклічка і ўзаемапранікненне ўтвараюць дынамічнае адзін-ства, унутраны сюжэт, дзе мінулае Беларусі не разбіваецца на асобныя мініяцюры, штрыхі, а якраз складваецца вобраз Бела-русі яе "залатога веку", першага адраджэння, часоў высокай культуры, духоўнасці, кніжнасці, мастацтва. Сучасны даследчык Г. Праневіч слушна, на мой погляд, лічыць: "Адзінства ідэй-най задумы выяўляецца тут праз кампазіцыйную будову цык-ла, дзякуючы якой у вершах прасочваюцца ўсе этапы развіцця нацыянальнай культуры і яе вышэйшы ўзлёт, звязаны з асобай Скарыны".


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33