КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Трэба зазначыць, што цыкл "Старая Беларусь" адкрыва-юць не адзін, а два вершы на адну тэму з падобнымі загалоў-камі - "Летапісец" і "Перапісчык". Вершы-двайняты і аднача-сова антыподы, якія і прачытваюцца толькі ў "люстэрку", у кан-тэксце.

Летапісец бачыць сваю задачу ў тым, каб распавясці "ўсю праўду пра жыццё ў наш і прошлы час..." "I бачанаму мной -я годны веры сведак", - з гонарам гаворыць ён. Яго, здаецца, цікавіць толькі, "што" ён піша і наколькі праўдзіва, і зусім не цікавіць "як", ён нібыта наўмысна не дбае пра форму. "Маё няхітрае пісанне", - называв ён сваю працу, і невыпадкова яна прыплывае да будучых пакаленняў у зусім не вытанчанай форме:

... прымчыць вадой

Бутэльку к берагу, аблітаю смалой,

Усю ў дробных ракаўках і ціне. Не замала

Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала.

Калі Летапісец у першую чаргу гісторык, сведка часу, то Перапісчык - мастак. Яго нібы і не цікавіць, "што" ён піша, у вершы нідзе не ўпамінаецца пра змест, - толькі "як", толькі колеры, абрысы літар, "спляценні завіткоў", "шматфарбныя застаўкі і канцоўкі". "Прыгожы труд" - так называе паэт яго працу. Тут усё прыгожае, і тое, што ствараецца перапісчыкам, і тое, што яго акружае; пануе культ "чыстай" красы. Летапісец піша па неабходнасці, выконваючы свой грамадзянскі доўг, гістарычную місію. Перапісчык піша толькі па неабходнасці эстэтычнай, таму што гэта прыгожа, таму што гэта адна з пра-яў абсалютнай гармоніі сусвету - поруч з сонцам, зоркамі, пры-гожым летнім днём, роем лёгкіх хмарак, мільганнем ластавак, спевам малінаўкі і стукам жаўны, і таму што "першая гвязда* благаславіць канец прыгожага труда". Паэт узнаўляе ў гэтым вершы менавіта рэнесанснае светаадчуванне Беларусі XVI ст. з яго разумением мастацкай гармоніі як адной са струн абсалютнай гармоніі прыроды, сусвету, з яго культам красы, сва-боднай гульнёй жыццёвых і творчых сіл.

Гэтаму спрыяе і адметны стыль нізкі - рытм і памер вер-шаў, які перадае "статэчны рытм старасветчыны" (Я. Пушча); мяккасць таноў, нібы на старых габеленах, анталагічная плас-тычнасць і далікатнае хараство душы, што адзначаў М. Гарэцкі.

Але чаму разлучаны Летапісец і Перапісчык, пададзены асобна, у "чыстым" выглядзе, праўда і хараство? Ці не палемі-ка гэта пра змест і форму, "каласкі" і "васількі" яшчэ да таго, як яна пачалася ў 1913 г. у "Нашай ніве"? I да каго - Летапісца ці Перапісчыка - бліжэй Максім Багдановіч?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 [18] 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33