КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

У першым вершы нізкі пануе стыхія народнай песні пра дзяўчыну-шыпшыну, народна-песенны прыём двухчасткавага паралелізму, песенная структура, інтанацыя. Паэт як бы убаку - слухае, назірае, яго аўтарскае "я" праглядвае толькі ў ла-годнай усмешцы: "I чаму ён, жаўтадзюбы, // Аж дасюль мару-дзе?"

Наступны верш -таксама амаль стылізацыя народнай песні, але спявае яе ўжо сам аўтар, яна гучыць знутры, з душы паэта, якая адчула народнае, як свае. "Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае".

У трэцім вершы нізкі "Не кувай ты, шэрая зязюля" саліруе паэт, а песня гучыць нібы здалёк, як падгалосак, вобраз-напамінак, эмацыянальны акорд. М. Гарэцкі, уражаны гэтым вершам, спецыяльна адзначыў у сваей "Гісторыі": "Як цікаўны пераход ад народнасці да кніжнасці, як камбінацыя народнага складу верша з індывідуальнай творчасцю сучаснага інтэліген-та, вызначаецца прыгожы засмучоны вершык біяграфічнага ха-рактару "Не кувай ты, шэрая зязюля". Здзіўляе смеласць аў-тара быць настолькі інтымным, асабістым, спавядальным по-руч з родавай абагульненасцю народнага, у рэчышча народнай традыцыі ўмясціць свой самы патаемны, глыбокі боль:

Не кувай ты, шэрая зязюля,

Сумным гукам у бары;

Mo і скажаш, што я жыці буду,

Але лепш не гавары.

Можа, таму і адважыўся выказаць яго, што ў народнай песні адбываецца "катарсіс", пераадоленне асабістай трагедыі бес-смяротнасцю народнага, паўтаральнасцю, традыцыйнасцю; боль здымаецца хараством, краса перамагае смерць. Дакладна сказаў пра гэта Р. Бярозкін, адчуўшы ў нізцы "Згукі бацькаў-шчыны" "выхад паэта за межы ўласнай трагедыі ў свет духоў-ных, маральных каштоўнасцей бацькаўшчыны і народа, пошук апірышча і надзеі ў гэтым свеце, які будзе існаваць вечна, і пас-ля таго, як змоўкне мая зязюля ў маім бары".

Паэт глыбока пранікае ў лад і тон народнай песні, узнаўляе ў вершы тое, што ў песні схавана паміж радкоў, - абставіны, пры якіх яна спяваецца, духоўны свет і пачуцці самога спевака (верш "Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю"). Ён ужывае тут форму ад першай асобы, і гэта не толькі "ролевы" герой, a і сам паэт. Сапраўднае мастацтва (і народнае і прафесійнае) нара-джаецца з вялікага болю, з пераадолення "нямой тугі", і ў гэтым збліжаюцца невядомы народны спявак і паэт Максім Багдановіч.

У заключным вершы нізкі - "Вечар" узнікае паэтычны воб-раз спеўнай Беларусі, якая змяніла Беларусь міфалагічную. Словы з народнай песні, якую спявала бабка паэта, "А дзе ж тая крынічанька, што голуб купаўся" сталі скразным вобразам у паэзіі Багдановіча, той "крыніцай жывой вады", якую вечна шукае мастацтва. Песня абдымае, знітоўвае ўсё, што "на небе, зямлі і на сэрцы" - ад месячных паднебных вышынь да "міла-га, задушэўнага зыку" маленькага хрушча, ад прастораў поля, бору, дзе прывольна лунаецца голасу ("Голас полем пракаціў-ся, // У бары аддаўся") да прастору сэрца, душы чалавека ("I снуюцца сумна ў сэрцы, // Ўюцца адгалоскі // Роднай песні, простай песні // Беларускай вескі").


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33