КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Нездарма эпіграфам да верша "Па-над белым пухам вішняў" паэт узяў словы П. Верлена "Музыка перш за ўсё!" Музыкай верша ён здолеў перадаць і журботна-ўзнёслую мелодыю кахання, і далікатны, чутны толькі самому паэту звон лёгкіх ма-тыльковых крыльцаў "у струнах сонца залатых", і марозна-хру-пасткі рып снегу пад палазамі імклівых санак, і разняволены гул і трэск вясенняй паводкі, і шматкратна адбітае гулкае рэха вялікага горада... Паэт услухоўваецца ў цішыню летняга веча-pa і віртуозна, на грані магчымага, улоўлівае ў ёй бясконцае мноства гука і адценняў:

Вецярок прыдарожную грушу

Ледзьве чутна варуша-калыша,

Міла бомы смяюцца ў цішы,

Ціха срэбрам грукае крыніца...

Ул. Дзяржынскі ў артыкуле "Багдановіч як прыродаапі-сальнік" адзначае "нешматлікасць элементаў прыроды ў Баг-дановіча - лета, вечар, ноч, зоры, месяц, краскі, крыніца, раса-але багацце тонаў кожнага прадмета, іх шматфарбнасць. Про-стае і аднастайнае (у звычайных разумениях) адкрываецца як разнастайнае і багатае"14.

Нізка "У зачарованым царстве" завяршаецца у рэчышчы анталагічнай традыцыі спецыяльным "вершам на заканчэнне" -"Досі ўжо працы!" Звычайна яго прачытваюць як "ролевы" верш, прамоўлены ад імя селяніна: 'Тэй, варушыцеся, коні па-нурыя, // Досі ўжо працы, бо сонца зайшло! // Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя // Боразны ў небе яно правяло". Параўнаўшы з іншымі цыкламі, заўважым, што ў іх пачатку або ў канцы з'яў-ляецца вобраз Пегаса - крылатага каня паэзіі. Але ж якая роз-ніца: Пегас - і сялянскія "коні панурыя"! Аднак жа прымем пад увагу, што ў вершы паэта з яго "люстранасцю" нябеснага і зямнога "боразны" кладуцца не толькі на зямной ніве, але і ў небе, пракладаюць іх не толькі зямныя, але адначасна і сонечныя коні Апалона. Нечаканае, дзёрзкае спалучэнне класічна-антычнага і нацыянальна-земляробчага завяршае "міфалагічную" нізку "У зачарованым царстве" і адкрывае ўваход у другую - песенную, сялянскую, той "забыты шлях" да "згукаў бацькаўшчыны", куцы на нябесных вогненных конях Апалона кіруе паэт.

"Згукі бацькаўшчыны" - адзіны ў кнізе цыкл без эпіграфаў і прадмоў. Дакладней, яны ёсць, але ўнутры вершаў - адкры-тыя цытаты і скрытыя рэмінісцэнцыі, вобразы, мелодыі народных песень.

Кідаецца ў вочы адрозненне стылю нізак. Паэт, прайшоў-шы адзін круг - ад міфалагічнага да інтымна-лірычнага, зноў нібы вяртаецца да пачатку, быццам паэзіі яшчэ няма і яна толькі нараджаецца, выходзіць, нібы Афіна Палада з галавы Юпітэ-ра, з фальклору, з беларускіх народных песень, пачутых здалёк як "згукі бацькаўшчыны". I, нараджаючыся, наноў адраджае народную песню, увесь той свет высокай красы, якую яна ў сабе тоіць.

Нараджэнне паэзіі з песні стала, на мой погляд, і своеасаб-лівым "сюжэтам" нізкі, дзе кожны з вершаў нібы "прыступка" на шляху ад аб'ектывізавана-фальклорнага да суб'ектыўна-лірычнага, да непаўторнага спалучэння гэтых дзвюх плыняў і ўтварэння ў выніку новага стылю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33