КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Але ці так гэтыя часткі былі размеркаваны адносна цык-лаў? Па-першае, выклікае ўнутранае супраціўленне асіметрычнасць прапанаванага падзелу: у першай частцы сем (!) цыклаў, у другой і трэцяй - па адным. Па-другое, як ужо было заўважа-на, загаловак "Малюнкі і спевы" абсалютна не стасуецца да цыклаў "Думы", "Вольныя думы", "Старая спадчына". Па-трэ-цяе, і пра гэта гаворка наперадзе, вершаваныя апавяданні "У весцы" і "Вераніка" і нізка "Каханне і смерць" ідэйна-эстэтыч-на непадзельныя, звязаныя тэмай "Мадонны". Такім чынам, на маю думку, у "Вянку" можа быць такая кампазіцыя: I раздзел -"Малюнкі і спевы", куды ўваходзяць нізкі "У зачарованым царстве", "Згукі бацькаўшчыны", "Старая Беларусь", "Места"; II раздзел - "Думы", які складаецца з цыкла пад назвай "Думы" (відаць, першапачаткова ён называўся інакш), "Вольныя думы" і "Старая спадчына"; III раздзел - "Мадонны", куды ўваходзяць "У весцы", "Вераніка", "Каханне і смерць". Ускоснае пацверджанне таму ў назвах нізак "Вянка", якія паўтораны і ў "Змес-це": калі ўсе яны называюцца "Нізка вершаў", то "Думы", як і "Мадонны", як і "Малюнкі і спевы", не маюць такіх азначэн-няў. Значыць, "Думы" - не назва нізкі, а хутчэй за ўсё назва раздзела, другой часткі "Вянка".

Вершы "Вянка" маюць адметны, непаўторны каларыт. Гэта ў большасці сваей "начныя" вершы з іх своеасаблівым тонкім псіхалагізмам, унутранай засяроджанасцю, медытацыйнасцю, натурфіласофскімі вечнымі пытаннямі, абвостраным паэтыч-ньш зрокам і слыхам.

Своеасаблівы і вячэрні або начны пейзаж, які ўзнікае ў "Вянку": ён напісаны як бы праз вячэрнюю смугу, лёгкім дотыкам, прыглушанымі фарбамі і нават не столькі фарбамі, колькі свят-лом - пералівамі святла і ценю. А. Навіна пісаў у прадмове да другога выдання "Вянка": "Багдановіч - паэт паўтонаў. Свае фарбы ён бярэ з паблеклых старадаўніх тканін, з малюнкаў святых кніг, пісаных многа сот лет таму назад на пэргамэнце, з засохшых красак родных палёў... Паўтоны ў фарбах, гуках, у перажываннях - вось асноўная рыса творчасці Максіма Багда-новіча".

Дзівосная святляна-каляровая гама створана, напрыклад, у вершы "Вечар на захадзе ў попеле тушыць" - ад попельна-чыр-вонай патухаючай зары да "бледна-сіняга" маладзіка, ад "зялё-нага, як лёд", тону неба да адценняў "шызай расы", іскрыста-снежнага колеру зорак - усё гэта перадае згасанне зары, нады-ход вечараяк паступовае патуханне, пахаладанне фарбаў. Верш "Зімовая дарога" напісаны ў літаральным сэнсе "святлом" -усімі яго адценнямі і пералівамі - залаціста-срэбнага, імгліста-сіняга, халаднавата-стальнога, якія пранізваюць прастору зіхоткім ззяннем, ствараючы ўражанне казачнасці, нерэаль-насці: "Брызгі золата ў небе блішчаць", "Маркотныя месяца рожкі // Праз марозную мглу зіхацяць", "Поле нікне ў срэбным тумане, // Снег блішчыць, як халодная сталь..." У вершы "Места" жывапіс святлом набывае псіхалагічны характар: лішак свят-ла, перанасычанасць ім перадаюць адчуванне стомленасці, дыскамфорту.

Багата і шматстайна выяўлены ў раздзеле "Малюнкі і спе-вы" (і ў кнізе ў цэлым) і музычны пачатак - ад гукапісу і алітэ-рацый да надзвычай тонкага і складанага меладычнага малюн-ка. Услухоўваючыся ў музыку паэзіі Багдановіча, ствараючы музычныя творы на яе аснове, кампазітары адкрываюць у паэ-та "талент музычнасці на грані музыкі і слова". Своеасаблі-вую мелодыку паэзіі Багдановіча, у аснову якой пакладзены "лад мінорны", параўноўваюць з накцюрнамі (начной музыкай) Шапэна і Шуберта.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33