КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Нібыта вяртаецца ранейшая гармонія, але нешта ў ёй і змя-нілася: прыйшло сумнае і светлае адчуванне плыннасці часу, нявечнага хараства прыроды, імклівасці шчаслівых імгненняў чалавечага жыцця.

Пейзаж становіцца больш рухомы, імпрэсіянісцкі. У вершах "Зімовая дарога", "Зімой" паэт так "арганізуе" пры дапа-мозе дзеясловаў, эпітэтаў рухомасць пейзажу, што ствараецца амаль фізічнае адчуванне палёту разам з прасторай, праніза-най зіхоткім святлом, уражанне пазарэальнасці, крохкай, тра-пяткой, знікаючай прыгажосці, шчымлівай светлай тугі, раства-рэння ў серабрыста-сіняй далечыні, у імклівым часе:

 

Поле нікне ў срэбным тумане,

Снег блішчыць, як халодная сталь,

I лятуць мае лёгкія сані,

Унашуся я ў сінюю даль.

I невыпадкова ў самым сонечным і жыццесцвярджальным вершы ў канцы нізкі ("Па-над белым пухам вішняў..."), вершы-апафеозе, прасякнутым светлынёю, радасцю жьщця, гімн быц-цю і красе вызвоньвае трапяткімі крыльцамі "У струнах сонца залатых" "Шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк" - сімвал нявечнасці.

"Малюнкі і спевы" - даўшы такі загаловак першай частцы "Вянка", М. Багдановіч, на думку крытыка А. Бабарэкі, даў ёй першую аўтарскую самаацэнку, падкрэсліўшы як эстэтычную асаблівасць дамінаванне і спалучэнне ў ёй жывапіснага і му-зычнага пачаткаў. Найярчэй менавіта ў сваім гарманічным спа-лучэнні яны праявіліся ў нізцы "У зачарованым царстве". У цыклах "Старая Беларусь" і "Места" пераважаюць "малюнкі", у "Згуках бацькаўшчыны" - "спевы".

Дарэчы, калі зыходзіць з гэтай ацэнкі - азначэння Багдано-віча, то ўзнікае сумненне ў правамернасці ўключэння ў першы раздзел кнігі цыклаў "Думы", "Вольныя думы", "Старая спад-чына". Калі даваць ім жанрава-эстэтычнае вызначэнне, то гэта ніяк не "малюнкі" і не "спевы", а менавіта "Думы".

Як вядома, пры выданні "Вянка" яго кампазіцыя была па-рушана. Нізка "Каханне і смерць" адкінута ўвогуле, частка пе-ракладаў сучасных паэтаў "3 чужой глебы" ўключана ў "Старую спадчыну"... Загаловак першага раздзела "Малюнкі і спевы" вынесены на асобную старонку і пазначаны рымскай лічбай I. Назва "Мадонны" таксама, як "Малюнкі і спевы", вынесена на асобную старонку і набрана тым жа шрифтам. Значыць, гэта павінен быць адзін з раздзелаў "Вянка". Але які - другі, трэці?..

А. Лойка выказвае цікавае і слушнае меркаванне, што кніга была "задумана ў трох частках. У аснову клаўся класічны, дан-таўскі прынцып траічнасці. Першая частка павінна была назы-вацца "Малюнкі і спевы", другая - "Мадонны", трэцяя - "Каханне і смерць". Варта пагадзіцца, што кніга, арыентаваная на еўрапейскую класічную традыцыю, спачатку была задумана ў трох частках. Пацверджанне таму ў лісце Багдановіча ў "Нашу ніву" ад 29 ліпеня 1912 г., дзе ён пісаў: "Прыйдзецца трохі змяніць і план кнігі. Усе пераклады... трэба памясціць у канцы кнігі як чацверты аддзел з іменем "3 чужой глебы".


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33