КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Драматызм нізкі паглыбляецца з кожным творам, і вось ужо ў вершы "Дзесь у хмарах жывуць павукі" пейзаж не проста пах-мурна-асенні, а міфалагічны - ніці асенняга дажджу ткуць страшныя злыя павукі, што жывуць у хмарах: "Кожны тлусты і мяккі такі, // Скура слізкая, як у вужа, // У целе стыгне халод-ная кроў, // Злосць бясцэльная ў мутных вачах..." Нібы міфала-гічная Арахна, павук смерці, яны ткуць павуціну часу, няўмольна аплятаючы ёю не толькі "сцены і дах", але і душу...

I ўжо як заканамернасць - верш "Разрытая магіла", які кан-цэнтруе ўвесь трагізм нявечнасці і чалавечага, і прыроднага быцця: ноч, стогны ветру, асенні халодны дождж, перадсмя-ротны тужлівы хаос у прыродзе і туга чалавека, перад якім адкрываецца "всепоглощающая бездна": "I разрытаю магілай // Bee сумна на мяне".

Наступны верш нізкі "Ноч. Газніца гарыць, чырванее" знеш-не вельмі падобны да папярэдняга, нібы працяг яго - той жа хаос у прыродзе, глыбокая зімовая ноч, стогны ветру, плач за-веі... Але ўслухаўшыся, пачуеш іншыя ноты - гэта ўжо не хаос распаду, а намаганні да абуджэння, адраджэння. Мы нібы пры-сутнічаем пры сатварэнні, дакладней, адраджэнні свету. Спа-чатку непраглядная цемра - "Ноч". У ёй узнікае кропка святла: "Газніца гарыць, чырванее". Святло выхоплівае бліжэйшыя прадметы: "Гарбата, астыўшы, стаіць". Уяўленне дамалёўвае сціплую абстаноўку пакоя, імкнучыся далей, за сцены хаты -"За сцяной запявае завея", выходзіць на прастор - "Сумна бо-мамі ў полі звініць", сягае ў бязмежжа, у шырокі свет - "3 краю ў край яе гул аддаецца..." I тут, у бязмежжы прасторы, у разгуле завірухі ўзнікае чалавек, чыя прысутнасць дагэтуль адчувалася апасродкавана, праз рэчы - газніца, гарбата... "I чагось усё думаю я, // Што з нявол.і зімовай там рвецца // Крэпка скутая снегам зямля". Чалавечае і прыроднае сустракаюцца, стыхія пры-роды напаўняецца сэнсам і мэтай, адухаўляецца, ачалавечва-ецца - з хаосу становіцца космасам.

Разняволенне, адраджэнне прыроды тут не звязана з яе вес-навым абуджэннем, а пачынаецца ў чалавечай душы - як на-дзея, прадчуванне. Унутранае духоўнае намаганне чалавека на-дае імпульс абуджэнню прыроднаму, каб у сваю чаргу ўзяць сілы ў васкросшай прыроды для свайго духоўнага адраджэння:

Дык разлійся жа раздольна

У чыстым полі і гаю,

I красой паводкі вольнай

Душу выпрастай маю!

Такім чынам, верш "Ноч. Газніца гарыць, чырванее" - як бы кантрапункт нізкі, дзе адбываецца катарсіс, разрадка, пераадоленне духоўна-светапогляднага крызісу. У наступных вершах нізкі, нібы выздараўленне пасля цяжкай хваробы, зноў пры-ходзіць уздым, абнаўленне, лёгкасць, прасветленасць, душа "ўзляціць... у сінюю вышу і ў струях не змые свой пыл".


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33