КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

Чалавек, вылучыўшыся з прыроды, вітае і прымае яе як "жыццё на волі", для яго "роўна мілыя" ўсе яго праявы, увесь жыццёвы кругабег - "Яркі бляск і день, той дзень, што мае на-радзіцца, і знікшы дзень". Невыпадкова мы ў нізцы спачатку сустракаем "летні" воблік прыроды ў яе ўрачыстай, жыцце-сцвярджальнай паўнаце, росквіце жыццёвых сіл. Няўмольнай імклівасці часу тут яшчэ не адчуваецца, мы нібы бачым бес-смяротнага чалавека сярод вечнай прыроды. Аб'ектыўнае ад-люстраванне і суб'ектыўнае перажыванне, жыццё прыроды і духоўны свет чалавека знаходзяцца ў гарманічнай раўнавазе, што надае мастацкую дасканаласць і класічную закончанасць такім шэдэўрам пейзажнай лірыкі паэта, як "Прыветтабе, жыццё на волі", "Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог", "Вечар на захадзе ў попеле тушыць" і інш.

Здавалася б, дасягнута поўная гармонія, суладдзе з прыро-дай на грані магчымага. Але вось у адным з самых гарманіч-ных вершаў "Ціха па мяккай траве..." нечакана прагучаў дыса-нанс, якога, здавалася б, нішто не прадвяшчала. Тая ж, любі-мая паэтам зорная ноч, туман велічна ўздымаецца ў неба, якога "ўсю глыб ажыўлялі зорак дрыжачых вянкі", "хвалі люстранай ракі", што адбіваюць зорнае неба, злучаючы дзве глыбіні, ства-раюць перспектыву бясконцасці, урачыстае пачуццё саўдзелу чалавека ў прыродным быцці, - і раптам, як вывад, заключэн-не: "Час, калі трэба журыцца душою на свежых магілах пуста пранёсшыхся днёў". Выходзіць, што чалавеку няма месцаў та-емным, поўным хараства быцці прыроды, і яе велічныя ночы кантрастуюць з мітуснёю чалавечых "пуста пранёсшыхся днёў", нагадваюць аб нявечнасці чалавека.

Усё гэта ўзнікла на першы погляд нечакана, і крытыкі, у прыватнасці Р. Бярозкін, былі схільныя лічыць апошнія радкі верша выпадковым псеўдарамантычным штампам, запазыча-ным з дэкадэнцкай паэзіі.

Але ў паэзіі Багдановіча, асабліва ў "Вянку", няма выпад-ковага. Невыпадковыя і гэтыя радкі, пацвярджэнне таму ў на-ступных вершах нізкі, дзе матыў не знікае, а ўзмацняецца, паг-лыбляецца, гучыць ўсё драматычней. Лёгкая хмурынка смутку ператвараецца ў цёмную хмару, летні, "вечны", гарманічна-квітнеючы воблік прыроды змяняецца воблікам "нявечным", асеннім, заміраючым, разбуральным, роспачным ("Плакала лета, землю пакідаючы", "Дзесь у хмарах жывуць павукі").

Аднак паэт не ідзе за пушкінскім выслоўем, дзе смяротны чалавек проціпастаўляецца бессмяротнай "равнодушной природе", якая будзе і "у гробового входа... красою вечною сиять". Палемізуе з ім, заклікаючы на дапамогу... Пушкіна: "цветы последние милей роскошных первенцев полей" - гэтыя радкі сталі эпіграфам да верша "Плакала лета..."

Вечная прырода, як і вечнае чалавецтва, складаецца з асоб-ных нявечных "кветак". I гэта прымірае з яе няўмольнымі законам!, дазваляе адчуць і зразумець яе боль. "Можа, таму-то душа надарваная гэтак любоўна вянок з вас сплятае". Можа, у нявеч-насці прыроднага і чалавечага - унутраны імпульс узнікнення паэзіі, бо з вечных кветак ці была б патрэба сплятаць паэтыч-ны вянок?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33