КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча

У самога паэта прарыў да высокага, да святла, да неба і зорак таксама вядзе праз духоўныя пакуты, намаганні, балю-чыя падзенні і ўдары: "Мы к светлу ўзляцелі - і шкло ўкруг яго напаткалі". Але і жыццём гатовы ахвяраваць яго герой, каб толькі ўбачыць неба: "Гляну ў неба і памру", - гаворыць ён.

Пра знакамітую "Зорку Венеру" М. Стральцоў невыпадко-ва сказаў, што яна роўная лермантаўскаму "И звезда с звездою говорит". I не толькі мастацкім узроўнем, паэтычным хараством. У Багдановічавым вершы, дзе даследчыкі дарэмна шукаюць адрасата, размова ідзе не столькі пра каханне да канкрэтнаи зямной жанчыны, колькі пра каханне як спрадвечны "зорны міф". Тут "месяц зорцы голас падае", зорцы Венеры - багіні кахання, месяц, пад знакам якога жыве сам паэт. "Ён быў, як месяц, адзінокі" - гэта не толькі пра Палуяна, гэта і пра яго, Багдановіча, сказана. Нездарма наступны зборнік ён збіраўся назваць "Маладзік": амаль ва ўсіх вершах паэта суправаджае, як сімвал лесу, "маркотны месяца сярпок" - маладзік, якому не суджана стаць поўняй. I не суджана сустрэцца з зоркай Вене-рай - на сваім нябесным шляху сустракаючыся з усімі плане-тамі, яна не сустракаеццатолькі з Месяцам, іх раздзяляе Млеч-ны шлях (у міфалогіі - рака смерці). "Але расстацца нам час наступав: // Пэўна, ужо доля такая ў нас..." Аднак нязбытнае і нявечнае каханне - бессмяротнае, яго высокая духоўная энер-гія, скіраваная да зор, застанецца не толькі пасля смерці асоб-нага чалавека, але і пасля знікнення жыцця на зямлі. 1 тады словы кахання будуць апошнімі словамі чалавека:

 

Калі тая засвеціцца зорка,

Што за ўсіх прыгажэй і найдалей,

Вы, апошнія з роду людскога,

Ей скажыце: кахаў яе я.

(эпіграф да верша "Зорка Венера" з Сюлі-Прудома. Пераклад Я. Пушчы).

Нізка "У зачарованым царстве" наибольшая ў "Вянку" і маг-ла б быць тэматычна абмежавана міфалагічнымі вершамі. Аднак паэт свядома выключыў многія цікавыя вершы гэтага плана, пашырыўшы цыкл за кошт іншых твораў і стварыўшы ў ім свое-асаблівы лірычны сюжэт. Па назіраннях А. Лойкі, тут "Багда-новіч нібы паказвае гісторыю ўзаемаадносін чалавека і прыро-ды. Спачатку прырода трымае чалавека ў сваім палоне, ён не разумее яе, абагатварае, адухатварае ў вобразах лесуноў, вадзя-нікоў, змяіных цароў і русалак. Ды вось яна ў яго вачах проста толькі адбіваецца... Яшчэ крок - і яна пачынае чалавека хваля-ваць, прымушае думаць - ён узвышаецца над ёю... у зліцці з гар-моніяй прыроды імкнецца знайсці гармонію ў сабе". Дадамо ў працяг гэтай думкі: у нізцы не толькі гісторыя, але і адвечная быційная драма ўзаемаадносін чалавека і прыроды, драма са сваей экспазіцыяй, завязкай, кульмінацыяй і развязкай.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33