Произведения Интересные ссылки производство значков . Лечить? Лучше сначала спросить: гепатит. Гепатит С теперь не приговор. . телевизор элт LG . Интернет-магазины: интернет магазин ювелирных изделий. | МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ29 лістапада 2005 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск) адбылася сёмая па ліку навукова-практычная канферэнцыя, і тому можна з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, што правядзенне такіх навукоеых форумаў стала ўжо добрай традыцыяй. Тэматыка самых першых канферэнцый - «Лес нацыянальнай культуры на паваротах гісторыі» — досыць огульная, але стала добрым падмуркам для правядзення грунтоўных навуковых даследаванняў жыццёвай і творчай спадчыны Максіма Багдановіча, асвятлення той ролі, якую адыграў славуты беларускі пісьменнік у гісторыі не толькі нацыянальнай, але і сусветнай культуры. Аналіз кола навуковых інтарэсаў даюіадчыкаў, удзельнікаў апошніх тэматычных канферэнцый, сведчыць аб вялікай цікавасці беларускіх і замежных навукоўцаў да асобы М. Багдановіча, да яго ролі ў культурна-гістарычным працэсе пачатку XX ст. Наибольшая колькасцъ даследаванняў прысвечана розным аспектам паэтычнай спадчыны беларускага песняра. Навуковых прац, у якіх даследуецца проза, крытыка, публіцыстыка пісьменніка, - значна меней. Але тут маюцца шырокія перспектывы для навуковай эліты Беларусі і замежжа. Таму невыпадкова навукова-метадычным саветам музея абрана тэма чарговай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі - «Максім Багдановіч -празаік, крытык, публіцыст», акрэслены асноўныя тэматычныя палі: Максім Багдановіч і яго роля ў гісторыі нацыянальнай літаратуры; проза М. Багдановіча: проблема традыцый і новаторства; публгцыстычная спадчына М. Багдановіча як люстэрка гісторыі і культуры славянскіх народаў; Максім Багдановіч - адзін з пачынальнікаў белоруской прафесійнай крытыкі; мова мастацкіх твораў, крытыкі і публіцыстыкі М. Багдановіча; творчасць М. Багдановіча ў сусветным кантэксце; багдановічазнаўства на сучасным этапе. Шматгранная творчая спадчына Максіма Багдановіча - гэта сведчанне магутнага таленту, якім быў адораны мастак. Прыроджаны густ, унікальная чуйнасць да хараства слова і прыгажосці жыцця, тонкая эмацыянальная арганізацыя духоўнага свету ў спалучэнні з сацыяльнай відушчасцю, здольнасцямі да аналітыкі, выявіліся ў надзвычай шырокім дыяпазоне яго творчых зацікаўленасцяў. Вядома, што ў сапраўднай геніяльнасці «найвышэйшая схільнасць да перажыванняў спалучаецца з найвялікшай здольнасцю да засяроджанасці, арганізаванасці, творчасці» [1, с. 25]. Мастацкія творы, літаратуразнаўчыя і крытычныя працы Максіма Багдановіча якраз і дэманструюць гарманічную «арганізаванасць» асобы аўтара ў адзінстве ўласнага творчага плёну і мэтанакіраваным пошуку эфектыўных шляхоў развіцця ўсёй айчыннай літаратуры. Вядучыя беларускія вучоныя неаднаразова падкрэслівалі гэтае асэнсаванае, свядомае імкненне Багдановіча ўкараніць у айчыннай літаратуры лепшае, высокаэстэтычнае і з уласнай нацыянальнай фальклорнай спадчыны, і з досведу развітых сусветных літаратур. Так, А. Адамовіч заўважаў, што менавіта М. Багдановіч адным з першых паставіў «практычнае пісьменніцкае пытанне» пра шляхі развіцця і крытэрыі мастацкай творчасці: «як нам пісаць? куды расці? на што абапірацца? ад чаго адмаўляцца, а за што трымацца?» [2, с. 11]. В. Каваленка, разглядаючы адзін з допісаў М. Багдановіча ў газету «Маладая Беларусь», дзе аўтар звяртаецца да супрацоўнікаў рэдакцыі з просьбай змясціць разам з вершамі і «сціснуты нарыс санетнай формы», адзначае: «Пісаць вершы і тут жа разам тэарэтычную распрацоўку да іх, даваць іх жанравую характарыстыку - такой па-свойму унікальнай з'явы не ведаюць развітыя літаратуры» [3, с. 279]. | Наши спонсоры Что посмотреть в Киеве: доставка цветов киев. . Помощь в финансовых вопросах: бухучет. Бухгалтеры. Все виды бух. услуг. . бытовки дачные лучшие цены на доставку. . керамическая плитка для ванной цены. |