МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Што датычыць канцэптуальных артыкулаў Багдановіча, то тут, на нашу думку, наиважнейшую ролю адыгрывае «Забыты шлях», напісаны ў 1915 г., апублікаваны ў 1918 у газеце «Вольная Беларусь». Тэта невялікі артыкул, але геніяльны па канцэнтрацыі філалагічнай думкі. Тут сфармуляваны асноўныя літаратуразнаўчыя канцэпцыі, якія зробяцца актуальнымі для беларускага літаратуразнаўства на працягу ўсяго XX ст. Якія ж праблемы тут былі ўзняты Багдановічам? Гэта праблемы: 1) паскоранасці; 2) традыцый; 3) народнасці, або «свайго ўласнага шляху» (развітая затым узвышаўцамі); 4) літаратурнага ўзаемадзеяння. Разгледзім іх паасобку.

Пачынаецца артыкул са слоў аб вайне, якая прынесла неймаверны цяжар пакут на Беларусь. Але, піша Багдановіч, е'н будзе гаварыць аб культуры, бо культура - гэта таксама тое, што трэба бараніць і ахоўваць. Такім чынам, бачна, якою шырынёй вызначаўся гуманістычны светапогляд Багдановіча. Як жа фармулюецца ім канцэпцыя паскоранасці? Прывядзем шырокавядомы фрагмент, які часта цытуецца з розных нагодаў, бо ў ім канцэнтруецца галоўнае на той час разумение стылявога аблічча беларускай літаратуры. Але, як нам падаецца, пры гэтым забываюцца дзве найважнейшыя сутнасці: па-першае, Багдановіч тут акрэсліў менавіта канцэпцыю паскоранасці, якая аказалася плённай Для літаратуры беларускамоўнага абсягу; па-другое, Багдановіч фармулюе тут параметры мадэрнісцкага дыскурсу тагачаснай нашай літаратуры, які не толькі ў самой назве «мадэрнізм», які паэт спакойна ўжывае без крытычнага цэтліка, але ва ўсім пераліку разнародных тэндэнцый, што за кароткі перыяд прайшла наша літаратура (што само па сабе з'яўляецца фактарам мадэрнісцкім з характэрным плюральным злучэннем розных метадаў і кірункаў). Наяўнасць у літаратуры на той час рэалістычных па метадзе і народніцкіх па светаадчуванні тэндэнцый не выключала яе ў цэлым з мадэрнісцкага кантэксту: «Куды большую ўвагу звяртае на сябе тое, - піша Багдановіч, - што за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год. 3 нашых вершаў можна было б легка зрабіць «кароткі паўтарыцельны курс» еўрапейскіх пісьменніцкіх напрамкаў апошняга веку. Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, урэсьце, мадэрнізм - усё гэтае, іншы раз нават у іх рожных кірунках, адбіла наша паэзія, праўда, найчасцей бегла, няпоўна, але ўсё ж ткі адбіла. Вялікую ўнутраную рухавасць мае яна - аб гэтым не можа быць і споркі» (с. 287). Як вядома, канцэпцыя паскоранасці, вызначаная Багдановічам, была ўсебакова пазней развіта акадэмікам В. А. Каваленкам у фундаментальнай манаграфіі «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: Развіццё беларускай літаратуры ХІХ-ХХ стст.» (1975).

Праблема традыцый, іх пераемнасці звязваецца Багдановічам з разумением народна-песенных асноў паэзіі. На яго погляд, сучасная творчасць абмінае «родны, беларускі шлях, праложаны праз соткі год народнай песеннай працы» (с. 287). У гэтым кірунку, піша ён, дзеіў хіба адзін Чачот. Менавіта Чачот успрымаецца Багдановічам як носьбіт традыцыі, якая не знайшла на той час трывалага замацавання і развіцця. «Замала «беларускасці» было (апрыч Чачота ды Петрука з-пад Крошына, ды яшчэ, быць можа, Баршчэўскага) у нашых даўнейшых песняроў, творы каторых мы ведаем, замала яе і ў сучаснікаў», - піша Багдановіч (с. 287). Строга крытычна падыходзіць ён з гэтых пазіцый да творчасці сваіх сучаснікаў, адзначаючы наяўнасць «беларускасці» толькі ў некаторай ступені ў Каганца, Цёткі, у асобных вершах Купалы. Паняцце «беларускасці» і зварот дзеля яе да народнай творчасці звязваецца паэтам не з перадачай адметнага нацыянальнага каларыту, а з узнаўленнем «народнага духу», на якім «няма ані кляйна, ані пломбы», але менавіта ўлоўліванне і перадача яго можа спрычыніцца да таго, што беларусы здолеюць «улажыць што-небудзь сваё ў скарбніцу светавай культуры» (с. 288). Пры гэтым Багдановіч не адпрэчвае цалкам вопыт іншых культур, але праз вучобу ў іншых, праз «запазычкі», раіць ён, «трэба нам трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота» (с. 290).


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38