МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Сярод іншых пісьменнікаў XIX ст. Багдановіч вылучае Уладзіслава Сыракомлю як найбуйнейшага па сіле таленту, Вінцэся Каратынскага, Арцёма Вярыгу-Дарэўскага, Ялегія Францішка Вуля, Юліяна Ляскоўскага і іншых. Адзначае паўстанцкую публіцыстыку 1860-х гг. - «Мужыцкую праўду», «Гутарку старога дзеда», «Перадсмертны разгавор пустэльніка Пятра» і іншыя. Багдановіч называв таксама нямала новых імёнаў пісьменнікаў канца XIX ст.: Хвэлька з Рукшэніц, віцябчанін (Фелікс Тапчэўскі), называе яго верш «Гаспадыня», сёння невядомы даследчыкам. Якія крыніцы звестак меў Багдановіч, таксама загадка, бо ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Браніслава Эпімах-Шыпілы верша Хвэлькі з Рукшэніц пад такім тытулам няма. Сярод іншых імёнаў: Альгерд Абуховіч са Слуцка, Апанас Кісель, магіляўчанін, Ян Шэмет-Палачанскі, Егалкоўскі, Адам Гурыновіч. 3 друкаваных у канцы XIX ст. твораў («Гапон», «Тарас на Парнасе», «Сцяпан і Таццяна») Багдановіч асабліва адзначае вершы Янкі Лучыны (I. Неслухоўскага), якія вылучаюцца «своей литературностью и несомненной талантливостью», тэматычнай разнастайнасцю, прысутнасцю ў змесце народніцкіх і нацыянальных тэндэнцый (с. 272).

Досыць падрабязна спыняецца Багдановіч на постаці Францішка Багушэвіча: у 1891 г. выйшла кніжка вершаў Мацея Бурачка «Дудка беларуская», а ў 1894 - зборнічак Сымона Рэўкі «Смык беларускі»; «и то и другое принадлежало перу интересного белорусского деятеля Францишка Богушевича» (с. 273). Далей Багдановіч падае ў цэлым дакладныя звесткі з яго жыццяпісу: дату нараджэння, вучобу ў Пецярбургскім універсітэце, працу настаўнікам, удзел у паўстанні 1863 г. і ранение, юрыдычную адукацыю ў Нежыне, судовую практыку, памылкова аднак называе дату смерці - 1898 г. Цікавай з'яўляецца характарыстыка творчасці Багушэвіча, зробленая, мабыць, упершыню ў айчыннай крытыцы: «Его произведения, глубоко проникнутые национальным и демократическим духом, не блещут изяществом отделки, но зато отличаются большой энергией выражения. Стих его прост и суров; изредка эта суровость сменяется юмором» (с. 273). Багдановіч падкрэсліў таксама важную ролю прадмоў да кніжак, у якіх, як ён лічыць, Багушэвіч з'явіўся, бадай, першым «проповедником всестороннего национального возрождения белорусов, доказывая, что они представляют отдельный, самостоятельный народ» (с. 273).

Пералічэннем некаторых выданняў 1890-х гг. (русіфікаваныя апавяданні «не пазбаўленага таленту» А. Пшчолкі, пераклады і творы М. Н. Косіч, шэраг папулярных брашур А. Ельскага...) Багдановіч заканчвае другую частку свайго артыкула «Белорусское возрождение», дзе зрабіў прафесійны агляд беларускай літаратуры XIX ст. Тэты агляд гаворыць аб досыць грунтоўным веданні Багдановічам корпусу асноўных тэкстаў тагачаснай беларускай літаратуры. Як было бачна, ацэнкі Багдановіча часам не супадаюць з сённяшнім досведам літаратуразнаўцаў: так, нашмат больш высока цэніцца зараз творчасць Дуніна-Марцінкевіча, не аспрэчваецца мастацкасць яго твораў. Багдановіч з пазіцый свайго часу ўсё' ж звужаў значэнне Дуніна-Марцінкевіча, хаця яго фармулёўка грамадскай і гістарычнай вартасці пісьменніка застаецца актуальней і сёння. Важным падаецца тое, што Багдановіч акрэсліў такі феномен, як «краевая» польская літаратура Беларусі, наблізіўшы такім чынам творчасць Міцкевіча, Баршчэўскага і іншых пісьменнікаў да айчыннай літаратурнай традыцыі. I калі сам ён яшчэ не мог злучыць іх цалкам і не лічыў «краевую» літаратуру беларускай, то сённяшнія даследчыкі, грунтуючыся ў тым ліку і на высновах Багдановіча, ужо ўспрымаюць гэты феномен «краёвасці» як натуральную для таго часу, абумоўленую гістарычным развіццём Беларусі з'яву культурнай шматмоўнасці, якая была ўласцівая нашым землям з часоў Рэнесансу і працягвалася ў XIX ст.


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38