МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Сярод спецыяльных: «I. Неслухоўскі» - няскончаны артыкул, прысвечаны Янку Лучыне, датуецца 1910-1911 гг. Аўтар гаворыць тут аб малой колькасці твораў паэта і неспрыяльнай літаратурнай сітуацыі 80-90-х гг. XX ст., аднак падкрэслівае факт ажыўлення «нацыянальнага самапачуцця», разам з якім «пачала аджываць і замершая лет на 15 беларуская пісьменнасць: перадрукоўваўся Марцінкевіч, з'явілася колькі ксёнжачак Ельскага, пераклад гаршынаўскага апавядання «Сігнал», вершы Бурачка, Каганца, Шункевіча і інш.»' Яшчэ адзін артыкул Багдановіча «Булгарин в белорусской шуточной поэме» быў напісаны ў 1914 г. для яраслаўскай газеты «Голос». У ім была дадзена досыць высокая ацэнка паэмы, якая, на думку аўтара, «во многих местах полна хоть и не очень тонким, но живым и неподдельным юмором, речь её достаточно колоритна и чиста, стих - бойкий, льющийся непринуждённо, вся поэма в целом - беспретенциозна и, между прочим, довольно литературна» (с. 254—255). Пра яе аўтара, тады яшчэ невядомага, Багдановіч гаворыць, што гэта быў, несумненна, «человек русской культуры», а таксама лічыць найбольш цікавым у сюжэце выпад супраць Булгарына і Грэча, «сделанный даже в скромной белорусской литературе» (с. 256). Такі акцэнт, магчыма, быў зроблены таму, што Багдановіч пісаў для рускай газеты і слушна лічыў, што найперш гэта выкліча цікавасць да паэмы з боку рускага чытача.

У 1914 г. для часопіса «Украинская жизнь» бьгў напісаны аглядны артыкул «Белорусское возрождение», надрукаваны ў пачатку наступнага года. У ім Багдановіч гаворыць аб асіміляванні польскай культурай усяго, што было «вяршкамі» культуры беларускай, і фігуравала «под польской этикеткой будучи по существу белорусским» (с. 263). Гэты працэс спрычыніўся да «обнищания белорусской культуры», прыкметай чаго было знікненне беларускай друкаванай кнігі. Беларускую культуру, адзначае Багдановіч, падтрымлівала тады толькі уніяцкае духавенства, паколькі «уния была распространена почти исключительно среди простого народа и являлась в крае как бы национальной белорусской религией» (с. 263). 3 канца XVIII ст. ва уніяцкіх святынях па-беларуску чыталіся пропаведзі, выдаваліся рэлігійныя творы (напрыклад «Kantyczka» 1774 г. і іншыя асобныя тэксты). Апошнім выданнем у гэтым шэрагу бьгў беларускі Катэхізіс (1837), спалены пасля 1839 г., тады ж была забаронена і пропаведзь па-беларуску. Гэта сталася таксама культурней катастрофай для Беларусі.

Далей у артыкуле аўтар адзначае вялікую ролю гумарыстычных твораў у тагачаснай беларускай літаратуры: у XVII ст. гэта вынаходлівая сатыра на палітычныя і бытавыя тэмы (Мялешка), у XVIII ст. -драматычныя творы  Цяцерскага  і  Марашэўскага,  якія  вылучаюцца «живостью белорусской речи» (с. 264). Адмоўную характарыстыку дае Багдановіч далей парадыйнай паэме «Энеіда навыварат»: «Плоское и написанное   скверной   речью   подражание   «Энеиде»   Котляревского, принадлежащее перу смоленского помещика Ровинского (жил на рубеже XVIII-XIX стол., писал и по-руски)» (с. 264). Багдановіч лічыць гэты твор прыкладам   так  званай   «панскай»   плыні,   якой  уласціва  імкненне «посмеяться не только на белорусском языке, но и над белорусским языком» (с. 264). Насуперак гэтаму ён вылучае іншую - «радыкальна-дэмакратычную»  -  плынь,  да  якой  належаць  «трагические  стихи крестьянского мальчика Петрука из-под Крошина и очень острая «Hutarka Nobilja z Rustikusom, abo szlachcica z сЫорот» (с. 265). Здзіўленне ў нас тут можа выклікаць не столькі яўная недаацэнка Багдановічам на той час беларускай паэмы «Энеіда навыварат», колькі дасканалае веданне ім досыць шырокага корпуса даўніх тэкстаў, крыніцай чаго, відавочна, была для яго калекцыя рукапісаў і друкаў з Беларускага музея Івана Луцкевіча ў Вільні. Бо, напрыклад, згадваючы «Hutarku...», ён удакладняе месца яе захоўвання - «...хранящаяся в белорусском виленском (частном) музее» (с. 265).


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38