МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Бязроднасць, бяздомнасць, безайчыннасць набываюць у паэме амая: апакаліптычнае гучанне. Дамінуюць набрынялыя смерцю гратэскавып вобразы і сітуацыі, многія з якіх падказаны «Страцімам-лебедзеіш Багдановіча, а праз яго - народным сказам пра «Страціма-птушку» і ўласш біблейскай сімволікай сусветнага патопу з яе найглыбейшын папераджальна-прагнастычным сэнсам («...разверзлись все источник» великой бездны, и окна небесные отворились...»; Быц 7: 11), а таксам» драмай лесу самога Максіма Багдановіча:

Страшны цяжар твой... Баляць надарваныя і-рудзі: столькі абраўшы, не ўтрымліваюцца на паверхні... .. .Наводдалі - за табой - бунтуе астрожнае мора: спрачаецца хваля з хваляй,

і вецер трасе прастору, і неадступны бераг уздымаецца насупор... Зацяты міжбой стыхіяў - крыкі, і ўсплёскі,

і стогны...

А ты, нерухомы і гонкі, ужо і часу не маеш: усё ў табе ўтаймавалася

і ад цябе не розніцца, і васільковая зорка цвіце над тваёй галавой... ...А недзе ў гнеўнай стыхіі

высільваецца Страцім-лебедзь сярод адрынутых птушак, якія хацелі жыць... [5, с. 26-27].

Па сутнасці, перад намі своеасаблівая паэтычная антыутопія - у такім сэнсе, як, да прыкладу, «Апошняя пастараль» Алеся Адамовіча;

*а    йма, шт0 Ў якаС1*' аднаго з эпіграфаў Адамовіч таксама выкарыстаў у

У3^ёй аповесці радкі Багдановіча з «Трыялету»:

Калісь глядзеў на сонца я, мне сонца асляпіла вочы...

Яўна або прыхавана ў паэме А. Разанава валадарыць міфалагема смерч' _ смерці як з'явы прамінулай, як рэаліі сучаснасці і як будучай пагрозы ўсёзнішчальнасці. 3 міфалагемай смерці прысутнічаюць лейтматывы «шоргату», «шархацення». Аднак і смерць, і яе суправаджальны знак - «шоргат» - набываюць у працэсе разгортвання твора розныя семантычныя адценні. Смерць Страціма-лебедзя, дачасная смерць беларускага песняра на чужыне; небыццё беларускага краю і «смерць пры жыцці» яго «радакоў» праз смерць у іх душах і свядомасці «таго, хто аднойчы стаў небасхілам», - Хрыста; смерць васілька, які «нідзе не прыняўся», - красы і песні, слова і духу, волі і долі... Таксама і шоргат-знак катастроф; гучанне «пясчанага гадзінніка жыцця» («асыпаецца недзе магіла, выкапаная / дачасна...»; «гайдаецца час чалавека ...рассыпаючы шоргат...»); «шархацяць сярпы жнеяў і жытнёвыя каласы»; «шархацяць босыя крокі вандроўніка»; шархацяць, «гартаюцца - не адгартаюцца старонкі / самотнай кнігі - кнігі твайго жыцця...». Што думка, ідэя, рэалізуючыся ў канкрэтным мастацкім творы, набывае бачныя формы, - з'ява ў паэзіі звыклая, але каб тая ж ідэя знаходзіла яшчэ і формы, так бы мовіць, чутныя - гэта ўжо адна з адметнасцей стылю А. Разанава, як і М. Багдановіча з яго незвычайнай здольнасцю сінтэзаваць вобразы, гукі, пахі, фарбы, рухі ў іх арганічных «адпаведнасцях» [2, с. 106-114].

Але вось у апошняй частцы адбываецца дзівосна-падспудная змена настрою, пафасу; не зніклі ні пытанні, ні сумненні, усё яшчэ невядома, «на щто прамяняюць людзі апошнія калівы жыта / і васілька і неразменную жменю зямлі з-за пазухі», і ніяк не скончыцца наш пошук «свайго народа», ^е м'гціць-прабіваецца спадзяванне на пуцяводнасць песні Багдановіча,

НеДарэмнасць яго пакутнага жыцця:

... і твая магіла

пасярэдзіне свету -

каб бачылі, як вяртацца,

каб ведалі, якзаблудзіліся... [5, с. 28].


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 [37] 38