МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Што твор генераваны «Апокрыфам», сам аўтар засведчыў У вышэйназваным эсэ: «Некалі, гадоў дваццаць таму назад, я напісаў «ПаэмУ вяхі», прысвечаную Максіму Багдановічу... у яе аснову пакладзень1 вобразы з «Апокрыфа» - жыта і васілька, народа і музыкі, але з другого «дэфармаванага»,  «двойчы апокрыфнага»,  раздзела, дзе жыта не 3

оМ а васілёк не ў жыце...» [4, с. 12]. Зрэшты, этымалогія задумы BaClJI ' паводле самой паэмы, дастаткова толькі звярнуцца да яе зместу; у "сНаЯ ж гучыць зварот наўпрост да Максіма Багдановіча. <j>'Ha^fBOp складаецца з пяці частак, першая з якіх ёсць філасофска-ічны подступ да тэмы - у працяг «Апокрыфа» - музыкі і народа, эСІ? а j калосся; у трох наступных, гранічна трагедыйных, увасабляецца Ва° з той самы «дэфармаваны», «двойчы апокрыфны» стан роднага краю, якім «жыта не 3 васільком»; пятая частка ў нейкай ступені размыкае У редыйную прастору сучаснасці ў перспектыву будучыні.

Менавіта першая частка асабліва насычана яўнымі, хаця і адвольнымі, йытатамі з «Апокрыфа» або алюзіямі на яго: «Недзе на Міншчыне, віленшчыне, / Магілёўшчыне ці Задзвінскай зямлі...»; «Сцішана шархацяць босыя крокі вандроўніка: / добра быць коласам, / але шчаслізы той каму давялося быць васільком... / Каму давялося быць васільком у жыце.-»; «Ніхто ні аб чым не здагадваецца, / і толькі музыка ўзіраецца ўслед небасхілу, / а васілёк- услед каласам...». Ёсць алюзіі на «Апокрыф» і ў другой частцы паэмы: «...і затапталі сляды, каго бачылі, / але не запомнілі...»; «I сам ты не ведаеш, хто ты, / бо ўсё ўзгадавана табою: / і немаўля, і маці, і ціхая калыханка...» [5, с. 24-26].

Аднак «Апокрыф», і гэта канцэгггуальна важна, асэнсоўваецца А. Разанавым у кантэксце як творчасці Багдановіча ў цэлым, так і абставін яго драматычнага лёсу; адпаведна ў алюзіўным патэнцыяле «Паэмы вяхі» адгукнуліся і апавяданне «Музыка», і «Страцім-лебедзь», і адзін з паэтычных накідаў «Маці-Беларусь! Цяжка твайму сыну / Глядзець на родны край...» [1, с. 452], і перадсмяротныя радкі «Я не самотны, я кнігу маю...». У сваю чаргу рэмінісцэнцыі з «Апокрыфа» змешчаны ва ўласна біблейскую алюзіўную парадыгму, найперш Эклесіясту з яго скепсісам і стаіцызмам, матывамі непрадказальнасці і тленнасці чалавечага жыцця, нявызнанасці шляхоў Госпада, неспасцігальнасці быцця і адначасова «рушнага цяжару ведання. Параўнаем, напрыклад: «И предал я сердце мое тому, чтобы познать мудрость... узнал, что и это - томление духа; потому что во многой мудрости много печали; и кто умножает познания, умножает скорбь» [Экл 1: 17-18]; у «Паэме вяхі»: «...Але не суцешыцца сэрца веданнем, / што час твой, твой час, / каб здзівіцца і ўразіцца, / мог быць "Шчэ карацейшы, / а мог і наогул не выпасці...» [5, с. 26].

Цэнтральныя часткі «Паэмы змяшчаюць у сабе выразныя і ўражальныя сімптомы катастрофы, заняг маральнага і матэрыяльнага запусцення краю, абумоўленых бяспамяц^ і бязбожнасцю яго насельнікаў, іх клопатам адно пра матэрыялца мінучае, «надзённае», абарванасцю сувязі паміж каленамі і родамі і) вынік, безабароннасцю перад небыццём, «смугой і немаччу»:

Жьші - то здалёку, то зблізку...

А быў надзённа-бязлітасны захад, і быў надзённа-крывавы ўсход, і хацелася жыць надзённа... На колькі сцежак паболела, на колькі магіл паменела зямля, з якой немагчыма спрачацца, бо ва ўсе калены і роды яна свая?! Песня запомніла:

прыйшлі з чужыны ў ваш вольны край,

а вы ідзяце ў чужыну з нявольнага краю... [5, с. 25].


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 [36] 37 38