МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Багдановіч усхваляў самаахвярнае жыццё, якое асвятляе людзям шляхі. Ён схіляў галаву перад тымі, хто «радзімаму краю служыць» [2, I, с. 105], перад тымі, хто імкнуўся пісаць «кнігу новага жыцця» («С. Е. Палуяну» (1909), «Каганцу» (1910) і інш.), перад тымі, хто мелі спагадлівае сзрца і аддавалі сваё жыццё дзеля выратавання бязвінных ахвяр, асуджаных на пагібель («Страцім-лебедзь»).

З'яўленне змагароў за сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне жывіла ў паэзіі Багдановіча жыццесцвярджапьныя матывы («Прыйдзе вясна» (1908), «Мудрай прамовы...» (1908), «Кінь вечны плач свой аб старонцы!» (1911), «Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы...» (1911), «Беларусь, твой народ дачакаецца...» (1915) і інш.).

Такі аптымістычны погляд на будучае Бацькаўшчыны мяняў яго адносіны і да асабістага жыцця. Напрыклад, у вершы «Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты...» (1915-1916) ён пераадольвае «думак дакучных цяжар» і спадзяецца на тое, што «развеецца цёмнае ліха» над ягоным «абагрэтым кутком» [2,1, с. 308].

Хаця як і лермантаўскі, так і Багдановічаў лірычны герой не можа адмовіцца ад свайго кахання, нават калі яно і не ўзаемнае («Дзе вы, лясоў, палёу, цвяты?» (1911) і інш.), ён верыць у сілу гэтага высокага пачуцця і ў яго неабходнасць для чалавека: «Ёсць любоў на свеце, здрада і расстанне;

яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці» [2, I, с. 310], што ніяк не пала з лермантаўскім: «Любить... но кого же?., на время - не стоит

°У     д вечно любить невозможно» [1,1, с. 468].

Да таго ж Багдановіч складае светлыя, сонечныя вершы «Маладыя ,   » (1915-1916) і «Набягае яно...» (1917) - сапраўдныя гімны

гады ■ ■ •" v

аладосйі. высокаму, моцнаму і чыстаму каханню. М у адрозненне ад лермантаўскіх твораў, у якіх выяўляецца, што раиьстаянне лірЬІЧнага гер0я і навакольнага свету застаецца да канца неадольным, у вершах Багдановіча прырода дапамагае чалавеку вызваліцца і вырвацца з адзіноцтва, хаця нярэдка і кантрастуе з ягонымі перажываннямі. У большасці выпадкаў прырода ў Багдановіча заклікана згладзіць трагізм горкай штодзённасці, парушыць адзіноцтва лірычнага героя, выступіць у ролі гаючай крыніцы, якая дазволіць пазбавіцца «долі чорнай» [2,1, с. 218]. У вершы «Ноч» (1908) паэт замілоўваецца тым, што «ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы»; у вершы «На чужыне» (1908) «родны васілёк» узнімае настрой адзінокаму чалавеку; у вершы «Дождж у полі і холад... Імгла...» (1910) заклікае вецер «у сэрцах нам сорам збудзіць, Каб змагацца з няпраўдай ішлі, У чыім сэрцы сумленне не спіць» [2, I, с. 218], а ў вершы «Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак...» (1915— 1916) адлюстравана поўнае зліццё чалавека з прыродай: «Не злічыць у небе ясных зорак, Не злічыць у сэрцы светлых дум» [2,1, с. 307]. У творах і Лермантава, і Багдановіча, якія тонка адчувалі красу прыроды і яе моцнае ўздзеянне на чалавека, пейзажныя малюнкі адыгрываюць ролю «псіхалагічнага паралелізму», адлюстроўваюць складанасць душэўнага свету пісьменнікаў, напружанасць іх унутранага пачуцця.

Пры гэтым унікальнасць паэтаў выяўляецца як у асаблівасцях таленту, так і ў нацыянальных і гістарычных вытоках. Лермантаўскі герой не ўспрымаў карэнных асноў светабудовы, лічыў сябе выключнай асобай, У нейкай ступені нават  ганарыўся сваім надзвычайным гордым адзіноцтвам. Адсюль вытокі гіпербалічных форм ягонага самавыяўлення. Багдановічаў жа лірычны герой не лічыў увесь свет варожым чалавеку, не сУпрацьпастаўляў сябе ўсяму свету і не бачыў у адзіноцтве плату за Духоўную незалежнасць.

паэзія павінна падтрымліваць чалавека, які нават страціў надзею, вывес яго з роспачы, прабудзіць у ім жыццевыя сілы.

Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых,

Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,

Хаваючы сабой агонь гарачай веры, -

Хай не відаць яго... а усё ж ткі ён не згас! [2,1, с. 109]

«Холодной ноччу яў шырокім, цёмным полі...» (1910)

Аб'ектыўна атрымалася так, што матыў адзіноцтва ў творчасці абодвух паэтаў з'явіўся адлюстраваннем беспрагляднай грамадска-палітычнай атмасферы часу, што ператварыў існаванне паэтаў, якія гарэлі любоўю да свабоды, да сцвярджэння чалавечай годнасці, у «сплошную цепь страданий» [3].

Пры гэтым у творах Багдановіча нельга адшукаць ганарліва-пагардлівых інтанацый, празмернага азлаблення ці хваравітага ахаладжэння да жыцця. Ды і тэма расчаравання пазбаўлена лермантаўскага цяжкага насмешлівага адмаўлення: пра ягоных герояў не скажаш, што яны ненавідзяць і любяць выпадкова, «ничем не жертвуя ни злобе, ни любви» [1,1, с. 443].

Увогуле ж матывы тугі і смутку ў паззіі Лермантава і Багдановіча праяўляліся ў болыласці выпадкаў не ў сумотна-маркотным выяўленні, а ў грамадска-філасофскім адбітку, што ўзмацняла іх эмацыянальную напружанасць. Беларускі паэт быў пазбаўлены той «холодной иронии», якая трывала прапісалася ў душы Лермантава, але ў паглыбленым выяўленні характараў адчуваецца працяг лермантаўскай мастацкай школы псіхалагізму, пры якой звяртаеццаўвага на розныя адценні пачуцця.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 [34] 35 36 37 38