МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Як і ў Лермантава, так і ў вершах Багдановіча з горыччу гаворыцца аб бяспамяцтве людскім, аб тым, што свет «усё, што згінула даўно, У Цёмнай глыбіні хавае» [2, 1, с. 53], аб разгубленасці чалавека перад неУладкаванасцю свайго існавання («Прывольная, цёмная пушча...» (1909) іінш.).

Была калісь пара: гучэла завіруха

I замяла маей мінуўшчыны сляды.

Усціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады.

А ўсё не б'юцца скрыдлы духа:

Куды цяпер ісці? Куды?

Ў душы гарыць агонь нуды, - пануры, чорны.

Ці мне крыніцай слёз сваіх яго заліць

I плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць? -

Mo ўзойдуць там надзеі зёрны!..

Куды ж ісці і што рабіць? [2,1, с. 132]

«Была калісь пара: гучэла завіруха...» (1911)

Як і ў паэзіі Лермантава, у вершах Багдановіча сустракаюцца спасылкі на нейкія знешнія варожыя сілы, якія не даюць магчымасць адчуць роднасць душ і адгукнуцца ім на ўзаемнае прыцягненне, вымушаных не па сваёй волі расстацца і не зведаць, здавалася, наканаванага ім шчасця:

I паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,

Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые [2,1, с. 58].

«Унебе - ля хмары грымотнай ...» (1910)

Амаль па-лермантаўску Багдановіч адчуваў неўпарадкаванасць жыцця: «наплывае радасць, з ёю - сум» [2, I, с. 307]. Аб загубленай без шчасця маладосці праз моцныя душэўныя пачуцці лірычнага героя жаляцца вершы «Разрытая магіла» (1910), «Раманс» («Не знайсці мне спакою ні цёмнай ноччу, ні днём...» (1910), «Ой, чаму я стаў паэтам...» (1912), «Ўчора шчасце толькі глянула нясмела...» (1910-1913) і інш.). Ягоная няўцешная «душа надарваная» [2, I, с. 67] пакутавала ад безвыходнай болі, выкліканай няўмольнай хваробай («Не кувай ты, шэрая зязюля...» (1912), «Даўно ўжо целам я хварэю...» (1912) і інш.).

Лірычны герой Багдановіча блізка да сэрца ўспрымаў людскі «стогн і смех», са спачуваннем ставіўся да людскога «мора гора» [2, I, с. 99], якое ўлівалася яму ў душу і не давала спакою («На глухіх вулках - ноч глухая...» (1912) і інш.).

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 [33] 34 35 36 37 38