МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Відаць, невыпадкова Багдановіч, ад прыроды адароны палкі(ц сэрцам, у першую чаргу звярнуў увагу на матыў адзіноцтва ў творчасці рускага паэта. Такая ж праблема хвалявала яго асабіста, бо і самому, як j Лермантаву, за сваё кароткае жыццё давялося зведаць нямала горкага адзіноцтва і самоты. Роздум над гэтай праблемай папярэджваў аб негатыўных выніках аднастайнага жыцця, дапамагаў вырвацца з цянётаў адзіноцтва і замкнёнасці. Багдановіч разгледзеў адмоўную сілу «однообразных переживаний», якія могуць ператварыць творчасць у непажаданы паўтор пройдзенага, прывесці да аднастайных варыянтаў рашэння творчых задач, да стварэння аднастайных вобразаў, аднародных выразаў, да выкарыстання адных і тых жа тропаў.

Для Багдановіча, адарванага ад роднай зямлі, імкненне вырвацца з вузкага кола ўласных перажыванняў аказалася карысным, бо падштурхнула яго да выхаду на шырокія жыццёвыя дарогі, да пошукаў плённага прымянення сваім творчым сілам, пераканала ў неабходнасці абагачэння вобразнай і вершаванай сістэм сваіх мастацкіх твораў, без чаго немагчыма было ўдасканальванне і пашырэнне паэтычнага майстэрства. Увогуле адштурхоўванне можа прынесці не менш станоўчыя вынікі, чым асваенне чужой творчай тэхналогіі. Ці не засяроджанасць над лермантаўскім адзіноцтвам прывяла Багдановіча да высновы: «...Чтобы углубить свою жизнь, чтобы наполнить ее достойным содержанием, необходимо выйти из круга узколичных стремлений, проникнуться интересами более широкого охвата- интересами общественными» [2, II, с. 311].

Аказалася, што Багдановіч, які гарнуўся да пісьменнікаў, што ўдыхалі ў грамадства жыццядзейнае самаадчуванне і садзейнічалі развіццю руху наперад дэмакратычных пачаткаў жыцця, не прымаў лермантаўскага скептыцызму, што праяўляўся нават у мінуты паэтавага прасвятлення, у мінуты, калі душу перапаўнялі пачуцці кахання, радасці ці сугалоссе з прыродай, якім ён не мог аддацца цалкам, бо знаходзіўся ў палоне чарговага падману, лічыў іх нетрывалымі, скарацечнымі. Такое ўспрыманне рэчаіснасці і адпаведнае яе адлюстраванне ў лермантаўскай творчасці тлумачылася абвостранай бясплённасцю напружаных пошукаў вялікай мэты і сэнсу жыцця.

Лермантаву, якому давялося жыць у велікасвецкім акружэнні, перапоўненым крывадушнасцю і фальшам і непрыхільнага да спагадлівасці і высакароднасці, здавалася, што не стрэне адказу ў тлуме жыццёвым з агню і прамення народжанае ім палкае слова. Багдановіч жа верыў У цудадзейную сілу мастацтва, у здольнасць пазтычнага радка ўзрушвайь чалавечыя сэрцы і дапамагаць людзям абраць правільныя жыццёвыя шляхі.

Багдановіч меў акрэсленыя мэты жыцця і творчасці: адраджэнне роднай зямлі, беларускай мовы, сцвярджэнне беларускай культуры як раўнапраўнай у сусветным супольніцтве. Ён зрабіў для сябе вывад: каб не апынуцца ў адзіноцтве, каб не акасцянела душа, каб кола рэапьнасці не

вузкім, каб уражанні не былі беднымі, каб перакананні не былі бь^0а аднароднымі, трэба жыць паўнацэнным жыццём і шукаць

нае прымяненне сваім творчым сілам. Д3£ Не  мог М'НУЦЬ  '   Багдановіч,  якому  давялося  сутыкнуцца  з

- адкаванасцю ўласнага жыцця, хваробамі («Пяю я з надтрэснутым Л«м Апошні свой скарб аддаю» [2, I, с. 418], душэўных мук, а з імі і матываў адзшоцтва, расчаравання і смутку, за якія папракаў рускага паэта бо для яго вершаваныя радкі, як і для Лермантава, зрабіліся

одкам самавыяўлення. Невыпадкова элегія, з яе журботамі і жальбамі з прьічын грамадскай несправядлівасці ці асабістага няшчасця, з'явілася адным з упадабаных жанравых форм Багдановічавай паэзіі, а тужлівая інтанацыя - характэрнай для многіх ягоных твораў. Такую ж раздвоенасць («И царствует в душе какой-то холод тайный, Когда огонь кипит в крови» [1, I, с. 443]) можна адчуць і ў лірыцы Багдановіча («Сэрца чулае і млела, і балела, Радасць душу мне шчаміла, быццам сум» [2, I, с. 235]), бо і яму пры сутыкненні з «грубаю зямлёю» давялося спазнаць «сэрца раны» і скардзіцца на «стомлены розум» [2,1, с. 339].

У многіх вершах Багдановіча радкі не менш лермантаўскіх кранаюць душу засмучэннем і тугой, адлюстраваннем горкіх бакоў чалавечага жыцця («Дзесь у хмарах жывуць павукі...», «На глухіх вулках - ноч глухая...», «Упалі з грудзей Пана Бога...», « Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...», «Я бальны, бяскрыдлаты паэт...», «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог...», «Калі смутак моцна дзьме душу маю...» і інш.):

Над зямлёю - імгла, у душы маёй змрок.

О, як пуста ў ёй! О, як холадна жыць! [2,1, с. 214]

«Цемень» (1910)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 [32] 33 34 35 36 37 38