МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Праблему фалькларызму ў беларускай паэзіі М. Багдановіч падсумаваў у артыкуле «Забыты шлях» (1915), упершыню апублікаваны пасля смерці аўтара ў газеце «Вольная Беларусь» (1918, 28 крас). Тут дакладна вызначана заканамернасць паскоранага развіцця беларускай паэзіі: за восем-дзесяць гадоў яна прайшла ўсе шляхі і часам сцяжынкі, якія «паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год» - ад сентыменталізму, рамантызму, рэалізму, натуралізму да мадэрнізму. На думку аўтара, усё ж адзін шлях яна абмінула - «свой родны, беларускі шлях, праложаны праз сотні год народнай песеннай працы». Палемічна завастраючы гэтую праблему, М. Багдановіч, мабыць, наўмысна прымяніў метад «анігіляцыі» фальклорных вытокаў нашай паэзіі: зрабіў заведама спрэчную выснову, быццам апроч П. Багрыма, Я. Чачота, часткова К. Каганца, фрагментарна Цёткі, двух-трох вершаў Купалы нашыя песняры, бадай, нічым не карысталіся з дасягненняў народна-песеннай традыцыі.

М. Багдановіч абазначаў два тыпы фалькларызму ў літаратурнай паэзіі: спачатку на аснове запазычання структуры народнай паэтыкі, а потым шляхам творчасці ў народным духу і творчага засваення сусветнай паэтычнай культуры. Дзеля актуалізацыі гэтай праблемы на перспектыву ён або свядома не прыняў да ўвагі, што ўсё гэта ўжо было ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, урэшце, менш вядомых тады паэтаў, напрыклад А. Зязюлі і К. Сваяка. Да таго ж сам М. Багдановіч стварьгў бліскучыя ўзоры гэтых «двух шляхоў» нацыянальнай паэзіі: у першым выпадку - «вершы беларускага складу», у другім - цыкл «У зачарованым царстве». Але ж ён быў паэтам і крытыкам далёкіх перспектьгў. Хоць трагічна наканаванае яму кароткае жыццё не дазволіла здзейсніць гэтыя творчыя планы.

Мастацкі і тэарэтычны вопыт М. Багдановіча стварэння на аснове фальклорных вытокаў самабытнай паэзіі ў 20-я гады быў успрыняты і часткова развіты літаратурна-мастацкім згуртаваннем «Узвышша».

СШС ЛІТАРАТУРЫ

1. Штэйнер, I. Я. Народна-фантастычныя вытокі беларускай балады I I. Я. Штэйнер // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. грам. навук. - 1982. - № 3. -С. 102.

2. Наша ніва. - 1907. - 6(19) ліп.

Романов' Е. Р. Белорусский сборник / Е. Р. Романов. - Витебск. 1887. -3 - С. 262-265.

^Ы" 4 Чарадзейныя казкі: у 2 ч. / склад. К. П. Кабашнікаў, Т. А. Барташэвіч. -

^',978.-4.2.-С. 431-438. рЛінск, ^рЖПутовскии   а   к   Сказки и рассказы белорусов-полешуков /

К Сержпутовский. - СПб., 1911.-С. 2-4. 6 Багдановіч, М. Вянок паэтычнай спадчыны / М. Багдановіч. - Нью-Ёрк,

19б0.-С. 243-245.

7. Наша ніва. -1914.-13 лют.

8. Наша ніва. - 1911. - 5, 20 і 27 студз.

 

Цічафей Ліякумовіч (г. Чыкага)

МАТЫЎ АДЗШОЦТВА Ў ПАЭЗН

М. ЛЕРМАНТАВАI М. БАГДАНОВІЧА

Пры памкненні вывесці беларускае прыгожае пісьменства на арбіту агульначалавечай культуры М. Багдановіч прагна вывучаў набыткі іншых літаратур. У пошуках адметных шляхоў для выказвання сваіх пачуццяў ён не мог прайсці міма творчай спадчыны М. Лермантава, якога лічыў паэтам выключнай моцы, мастаком з глыбокімі і выразнымі думкамі і словамі.

Хаця Лермантаўская літаратурная спадчына паслужыла Багдановічу адным з важных імпульсаў жыцця і творчасці і спрыяла паглыбленаму пранікненню ў навакольны свет і паглыбленаму разумению прызначэння ролі мастацкага слова ў грамадстве, ягоныя адносіны да паэзіі рускага класіка былі не адназначнымі. Мяркуючы па артыкуле «Одинокий» (1914), напісаным да 100-годдзя з дня нараджэння рускага класіка, Багдановіч прытрымліваўся распаўсюджанай думкі аб поўным адзіноцтве Лермантава і выкліканай гэтым аднастайнасці ягоных творчых прыёмаў.

На жаль, Багдановіч не паглыбіўся ў выяўленне сутнасці матываў адзіноцтва ў творчасці Лермантава, прычыны якога растлумачыў сам паэт: «Обманут жизнью был во всем, И ненавидя, и любя» [1, с. 247], і не Усвядоміў, што аўтар праніклівай лірыкі адчуваў цяжар свайго адзіноцтва 'мкнуўся ўсімі сіламі вырвацца з ягонага палону. Лермантаўскія ж героі астаянна   парываліся   знайсці   роднасныя   душы,   паразумецца   з "авакольным светам, які адштурхоўваў іх сваім цынізмам, хлуснёй, алепствам і фальшывым бляскам паказной раскошы («Гляжу на УШность с боязнью...», «Как часто, пестрою толпою окружен...», «И (<£ Нои  грустно...»,   «Дума»,  «Выхожу  один  я   на дорогу...», ЯЩ1^ГодаРность», «Листок» і інш.). Літаратуразнаўцы пачатку XX ст. ПеРа   Не Ўзнял'ся да паразумення,  што нават глыбока асабістыя iKl     Ыванні Лермантава, такія як пачуцці дружбы і кахання, выказваліся ШыРокім і змрочным фоне ўсхваляванага акіяна народнага жыцця.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 [31] 32 33 34 35 36 37 38