МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Свой артыкул «Булгарин в белорусской шуточной поэме» (каля 1914 г.) М. Багдановіч пісаў для яраслаўскай газеты «Голос» (не надрукаваны), агульная танальнасць яго разлічана на адпаведную расійскую правінцыйную аўдыторыю, для якой акцэнт паэмы «Тарас на Парнасе» змясціўся на «жартоўны» выпад супраць лідэраў псеўдапатрыятычнай плыні тагачаснай рускай літаратуры Ф. Булгарына і Грэча. Таленавітае выкарыстанне ананімным аўтарам паэмы фальклорнай паэтыкі аказалася па-за ўвагай газетнага нарысу для расійскай правінцыйнай аўдыторыі.

Творчае пераасэнсаванне фачьклорнай паэтыкі ў нацыянальнай паэзіі па-навуковаму доказна раскрыў М. Багдановіч у артыкуле «Краса и сила: Опыт исследования стиха Т. Г. Шевченко», апублікаваным у часопісе

кая жизнь» (1914 г., № 2). Тэта было першае ў Беларусі «УкраИ е эсхэтыкі паэтычнага зборніка класіка ўкраінскай літаратуры даслеД ^ ^jg40) з улікам украінскай фальклорнай традыцыі. Паводле «Каозар СТЬІЛЬ паэзіі Шаўчэнкі быў стылем нацыянальна-украінскім, даслед ўрасла ва ўкраінскую народную паэзію ў некаторых сваіх яг° п <<да' поўнай тоеснасці з ёю» [II, с. 240]. Сваю ацэнку паэзіі -3°аінскага кабзара М. Багдановіч дапоўніў у артыкуле «Памяти Г Шевченко», апублікаваным у яраслаўскай газеце «Голос» (1914, ' лЮТ ^ акцэнтаваў увагу на адзінстве нацыянальнага і агульналюдскога зместу яго творчасці [II, с. 230-248].

у кароткім, але багатым паводле эстэтычнага зместу крытычным аглядзе беларускай літаратуры 1911-1913 гг. «За тры гады» М. Багдановіч упершыню наблізіўся да адэкватнай ацэнкі новага этапу творчасці беларускіх пісьменнікаў: адзначыў «пробы скарыстаць з народных сімвалаў» у паэтычным зборніку Я. Купалы «Шляхам жыцця» і раздзелах з паэмы Я. Коласа «Новая зямля», у яго цыклах вершаў, напісаных «накшталт народных песняў». Адзінства фалькларызму і універсалізму, нацыянальная стылістыка роднай літаратуры азначае, на думку крытыка, што цяпер «не толькі нашаму народу, але і ўсясветнай культуры нясе яна свой дар» [II, с. 228-229].

Свой погляд на літаратуру ў кантэксце гістарычнай глыбіні беларускай дзяржаўнасці і культуры М. Багдановіч абгрунтаваў у даследаванні «Белорусское возрождение», апублікаваным спачатку ў часопісе «Украинская жизнь» (1915, № 1-2), праз год - асобнай брашурай (М., 1916), дзе, дарэчы, падагуліў нашаніўскую канцэпцыю Вялікага княства Літоўскага як «залатога веку» беларускай дзяржаўнасці і культуры. Характарызуючы першы, рамантычны этап беларускага нацыянальнага адраджэння XIX ст., М. Багдановіч адзначыў фальклорную плынь у творчасці пачынальнікаў новай беларускай літаратуры - Я. Чачота, А. Рыпінскага і В. Дуніна-Марцінкевіча. Праўда, усе яшчэ недаацэньваў творчасць гэтага пісьменніка, нават сумняваўся ў яго паэтычным таленце: «Можна нават сумнявацца ці быў ён наогул паэтам» - палемічна зазначьгў крытык. Аднак жа прызнаў яго бясспрэчны уклад у станаўленне літаратурнага і культурна-нацыянальнага адраджэння ў Беларусі. У паэзіі Я. Купалы адзначыў «незвычайную рьггмічнасць» і меладычнасць, што, па аналогіі з «Кабзаром» ■ аучэнкі, адзначала прызнанне здольнасці паэта трансфармаваць у РЫгожае пісьменства народную песенную традыцыю [II, с. 279-280]. (19ыі ^эцэнзп на зборнік А.Афанасьева «Народные русские легенды» ТЭзісна' 4aPHaBbIX накідах «Частушка», «Пра казкі...» М. Багдановіч пісьм3 а^азначьіЎ Думку, што народная казка - не міф, а прыгожае tbodv С3' заснаванае на мастацкім пераасэнсаванні міфапаэтычнай Ц1  i  універсальных  матываў  фальклорнага  і  літаратурнага паходжання [II, с. 418-421]. У артыкуле «Две заметки о стихотворениях Пушкина» (каля 1916 г.) М. Багдановіч звярнуў увагу на фалькларызацыю матываў верша А. Пушкіна «Узник» у беларускіх «астрожных» песнях, апублікаваных У. Дабравольскім у 4-ым томе «Смоленского этнографического сборника» (1903). Мабыць, зазначьгў даследчык, гэта А. Пушкін выкарыстаў матывы народнай песні для свайго твора [II, с. 415-417].


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 [30] 31 32 33 34 35 36 37 38