МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Надзвычай цікавым і вельмі паказальным дзеля даследчыцкай манеры М. Багдановіча стаўся артыкул «Грицько Чупринка». Па меркаванні М. Мушынскага, гэта «адна з найболей змястоўных, праблемных прац усёй спадчыны  М.   Багдановіча.   Гэта  вяршыня   метадалагічных   пошукаў беларускага крытыка, тут яскрава выяўлена гарманічнасць яго поглядаў на мастацтва,   літаратуру,   глыбокае   разумение   іх   родавай   сутнасці   і грамадскага прызначэння» [6, с. 474]. У дадзеным артыкуле даследчык найперш   засяроджвае   ўвагу   на   тыпе  таленту   Грыцько   Чупрынкі, вызначаючы яго «арганізацыйным цэнтрам» рытм, «рытмічны напор». Менавіта скрозь «прызму» таленту, інакш кажучы, праз асэнсаванне ўнутранага   імператыву   творцы,   даследчык   разглядае   яго   паэзію. Трансфармацыю матэрыялу, інтэрпрэтацыю мастацкай вобразнасці твораў Грыцько Чупрынкі М. Багдановіч вызначае як панаванне над усім рытму, што і адыгрывае адмоўную ролю дзеля сэнсавага зместу паэзіі. Крытык канстатуе, што мастак абмежаваны вузкасцю тэхнічных прыёмаў, па-за яго ўвагай застаецца «широкий мир тем, мотивов, чувств, мыслей, настроений». Непераемная яркасць і яснасць мыслення М. Багдановіча, праніклівасць яго зроку, лаканічнасць і карэктнасць фармулёвак, чуйнасць як да высокага, вытанчанага ў паэтычным слове, так і да спрашчэння надзяляюць яго крытычныя   працы   спецыфічнай   важкасцю   і   пераканаўчасцю.   Так, напрыклад, не адмаўляючы таленту Грыцько Чупрынкі, але падкрэсліваючы яго «аднабаковасць», М. Багдановіч заўважае, што «творческая сила и выразительность ритма имеет свою обратную сторону: он покоряет, подчиняет себе не только читателя, но и писателя; не писатель владеет талантом, а талант писателем» [4, с. 321]. Бясспрэчна, высокай ацэнкі М. Багдановіча ўдастойваюцца ў першую чаргу тыя творы, дзе гарманічна спалучаюцца   прыгажосць   слова   і    глыбіня   сэнсу,   свОеасаблівая «збалансаванасць» формы і зместу. Адметна, што працэс станаўлення і развіцця пэўнай творчай індывідуальнасці М. Багдановіч разглядаў не па «ўзыходзячай», а менавіта ў непарыўнай сувязі са шматлікімі жыццёвымі і асабістымі фактарамі, якія мелі дачыненне да асобы творцы. Разам з тым даследчык неаднаразова падкрэсліваў, што літаратар павінен няспынна развіваць свой талент, удасканальваць творчае майстэрства.

Думаецца, няма патрэбы даказваць, што стыль мастацкага твора фактычна заўсёды арганічна і непарыўна звязаны з псіхалогіяй творчасці. М. Багдановіч, свядома ці інтуітыўна, але найперш засяроджваў увагу на стылёвай адметнасці мастакоўскай манеры, выяўляючы характэрнае і заканамернае, уласцівае асобе творцы, яго індывідуальнай псіхалогіі, мысленню, светабачанню. Як заўважыў П. Абрамовіч, «у сціслых, ёмістых, 

 
   


трапных характарыстыках крытык здолеў сказаць галоўнае пра кожнага з разгляданых ім паэтаў і празаікаў; ацэнкі, дадзеныя ім, не страцілі актуальнасці, што сведчыць пра высокае майстэрства Багдановіча-крытыка, слушнасць абраных ім крытэрыяў аналізу» [7, с. 21].

Літаратура, як вядома, складаецца з багацця і шматаблічча творчых індывідуальнасцей і стылёвых плыняў. Такім чынам, ідучы ад адзінкавага, асабістага, уласцівага той ці іншай творчай індывідуальнасці, М. Багдановіч выходзіў на шырокія абсягі ўсведамлення характэрнага і тыповага, прасочваў і выяўляў агульныя заканамернасці функцыянавання літаратуры, найбольш плённыя шляхі яе развіцця.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. Яскевіч, А. Грані майстэрства / А. Яскевіч. - Мінск, 1974.
  2. Адамовіч, А. Талстоўскі крок / А. Адамовіч // Здалёк і зблізку /
    А. Адамовіч. - Мінск, 1976.
  3. Каваленка, В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Развіццё беларускай літаратуры ХІХ-ХХ стагоддзяў / В. А. Каваленка. - Мінск, 1975.
  4. Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. - 2-е выд. -Мінск, 2001. - Т. 2: Мастацкая проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды.

5.  Чичерин, А. В. Идеи и стиль / А. В. Чичерин. - М., 1968.

  1. Мушынскі, М. I. Навуковая і літаратурна-крытычная спадчына М. Багдановіча / М. I. Мушынскі // Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. -2-е выд. — Мінск, 2001. - Т. 2: Мастацкая проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. - С. 446—480.
  2. Абрамовіч, П. Максім Багдановіч - крытык і літаратуразнаўца / П. Абрамовіч //Роднае слова.-2005.-№ 10.-С. 19-21.

 

Ірына Багдановіч (г. Мінск)

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ ЯК ДАСЛЕДЧЫК БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ XIX ст.

 

Пачатак XX ст. нарадзіў не толькі найноўшую беларускую літаратуру, але таксама крытыку і літаратуразнаўства, у з'яўленні якіх адно з вызначальных месцаў належыць Максіму Багдановічу. Менавіта ён у шэрагу крытычных артыкулаў стварыў канцэптуальныя асновы айчыннага літаратуразнаўства, вывеўшы яго з апісальна-збіральніцкага стану. I гэта галоўнае ў яго падыходзе да беларускай літаратуры. Шэраг спецыяльных крытычных прац Багдановіча прысвечаны літаратуры XIX ст., якую ён успрымаў як натуральны працяг літаратуры старажытнасці. Гэтыя працы можна падзяліць на некалькі відаў: а) спецыяльнага тэматычнага або агляднага плану і б) агульнаканцэптуальнага характару.


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38