МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Музыка выступае ў ролі песняра, творцы і выканаўцы народных песень. Кампазіцыя твора грунтуецца на дыскусіі Хрыста з «утылітарызмам» апостала Пятра і з сумненнямі Музыкі адносна карысці яго пяснярства для народа. Тут - дасканалае, красамоўна і паэтычна абгрунтаванае вучэнне пра духоўную і экзістэнцыяльную каштоўнасць народнай песні, якая сімвалізуе мастацкую культуру нацыі. Метадам сакратаўскіх дыялогаў, лагічна павязанымі пытаннямі і адказамі герой прытчы даказвае, што ўсякае жывое дыхание на зямлі па-свойму спявае свае песні, а тым больш - чалавек, які пастаўлены на вышыні зямнога быцця. Аказваецца, што людзі спяваюць усё жыццё' прымеркаваныя да яго няспыннай плыні адпаведныя песні. Бо, калі нават галодныя і спрацаваныя людзі спяваюць, то «жывая яшчэ душа ў народзе гэтым». Духоўная карысць мастацтва ніяк не ніжэй за карысць матэрыяльную, бо сама краса і ёсць той спажыгак для душы».

Фальклорны сімвал беларускай красы - сінія васількі ў жыце. «Апокрыф» паэта завяршаецца апалогіяй гэтых кветачак. Паводле слоў гэтага твору: «Я ж кажу вам: «Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто кааасы, калі няма васількоў?» [И, с 51-52]. У рускамоўным аўтарскім варыянце апокрыф названы «Притча о васильках» [II, с. 57-58].

Ідэю самакаштоўнасці мастацкай красы М. Багдановіч абгрунтоўваў таленавітай стылізацыяй пад даўнюю беларускую летапісную аповесць «Апавяданне аб іконніку і залатару» [7]. Кампазіцыя гэтага твора развівае традыцыю дыялогаў Платона, дзе суразмоўцы, два майстры-мастакі, у сяброўскай спрэчцы шукаюць праўду пра аўтаномнасць эстэтычных каштоўнасцей. Паводле слоў залатара Антона Коржа: «Бо чым болей ад оты майстра формы рэчы прыгажосці набіраюць, тым каштоўнейшай РЭЧ *^тая пачынае рабіцца» [II, с. 63].

Сюжэт аўтарскай казкі М. Багдановіча «Башня мира», змешчанай у яраслаўскай газеце «Заря» (1915), навеяны антычнымі паданнямі пра зніклую ў акіяне Атлантыду^ матывамі фантастычнай літаратуры пра язычніцкага бога Акіяна, яго дачок акеанідаў, а поруч - хрысціянскімі ідэаламі дасканалага грамадства без вайны і варажнечы. Страшны вопыт Першай сусветнай вайны прычыніўся да стварэння паэтам метафарычнай прытчы пра тое, што нават райская Атлантыда ва ўмовах татальнай варажнечы становіцца пеклам. «Вежа міра, - сказаў паэт людзям, - будзе створана толькі чыстымі ад пралітай крыві рукамі» [II, с. 136-144].

Літаратурна-крытычная спадчына М. Багдановіча адлюстравала паступовае, але шпаркае заглыбленне паэта ў праблемы фалькларызму як важнага фактару станаўлення беларускай нацыянальнай літаратуры. У першых артыкулах на гэтую тэму «I. Неслухоўскі» (1910 г., пры жыцці не друкаваўся), «Глыбы і слаі» [8] яна бачылася яму паводле крытэрыяў рускай класічнай літаратуры без уліку гістарычнага лесу Беларусі, беларускага адраджэнскага рамантызму і фалькларызму. Ён адразу адкрыў талент і творчую перспектыву паэзіі Янкі Купалы. Аднак жа тады яму яшчэ не хапала эстэтычнага вопыту, каб зразумець адкрыццё Купалам, яго папярэднікамі і сучаснікамі новай у свеце нацыянальнай літаратуры. Адсюль узніклі заніжаныя ацэнкі творчасці яе пачынальнікаў (ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», творчасць Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, А. Гаруна, урэшце, першы паэтычны зборнік Я. Купалы «Жалейка»). Адным словам, аўтар аналітычнага агляду беларускай літаратуры пачатку XX ст. «Глыбы і слаі» М. Багдановіч бьгў першым прафесіянальным беларускім крытыкам рускай эстэтычнай школы. Яго трапныя, хоць часта неадэкватныя ацэнкі ранняй творчасці класікаў нашай літаратуры адбыліся да новага этапу яе развіцця на аснове творчага, нацыянальна-самабытнага пераасэнсавання аўтэнтычнай фальклорнай традыцыі, славянскай і агульнаеўрапейскай літаратуры на мяжы рэалізму і мадэрнізму.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 [29] 30 31 32 33 34 35 36 37 38