МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

«Быў адзін Музыка. 3 маленства ён нічога не рабіў, толькі іграў. Яшчэ хлапчуком пасе валоў або коней, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы пакінуць пасвіцца, развесяць вушы да й слухаюць... Але вось зайграе Музыка жаласліва і заплачуць і лес, і дуброва; набяжыць хмарка, з неба слёзкі так і пальюцца. А людзі слухаюць і плачуць. «От так уся іх горкая жытка перад ачу й стаіць, і такі іх апануе жаль, што і мужыкі, і старыя, барадатыя мужыкі, плачуць, як бабы над пакойнікам альбо як праводзяць сынкоў у салдаты». Калі ж наш Музыка зверне на вясёлую ноту, то ўсе мужыкі і бабы пакідаюць косы, граблі, вілы, «возьмуцца ў бокі і давай скакаць». Скача ўся прырода: коні, кусты, лес, зоркі, хмаркі. Падрос Музыка, змайстраваў скрыпку і стаў вандроўным музыкантам. Яго граннем чаравалася прырода, слухаючы яго, плакалі галодныя ваўкі, скакаў пад яе найгрышы Дзянік. «Бачаць чэрці, што куды Музыка прыйдзе, там менш людзі грэшаць, і давай вастрыць на яго зубы». Заманілі яго да сябе ў Пекла: сь 1 зайграў ён, да так, што ўсё пекла разляцелася ў шчэпкі, а чэрці егліся па ўсяму свету. 3 тае пары чэрці і баяцца Музыкі і больш яго Нечапаюць».

вырастаў у вачах людзей і тады граў моцна, гучна... I людзі паднімалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы. Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу». У эпілогу прытчы «злыя і сільныя людзі» кінулі музыку ў турму, дзе і скончылася яго жыццё. Ягоныя губіцелі спрабавалі граць на яго скрыпцы. «Толькі тое іх гранне нічога людзям не сказала... Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях». Памяць пра Музыку захавалася ў народзе... «I з-памеж таго народу... выйдуць дзесяткі новых музыкаў, І граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе»'.

Сціплы, яшчэ вучнёўскі першы надрукаваны твор М. Багдановіча паводле папулярных фальклорных матываў набыў значэнне прэлюдыі да цэлай сімфоніі беларускай адраджэнскай літаратуры: глыбокая распрацоўка яго тэмы здзейснена ў творчасці Янкі Купалы (паэмы «Курган», «На куццю», шматлікія вершы паводле арфічных матываў), Якуба Коласа (лірыка-эпічная паэма «Сымон-Музыка»), іншых пісьменнікаў. У іх таксама «сільныя і злыя» людзі адабралі паэтычную ліру, саджалі ў астрог, знішчылі. Але, як і ў апавяданні М. Багдановіча «з-памеж таго народу» выходзілі новыя і новыя пакаленні музыкаў і песняроў, яны сваімі песнямі-вершамі будзілі народ да святла, праўды, брацтва і да свабоды.

Фальклорныя і блізкія да фальклору біблейскія сюжэты і матывы праглядваюцца ў іншых апавяданнях і прытчах М. Багдановіча. Найбольш майстэрскія творы гэтага жанру ізноў жа прысвечаны эстэтычным праблемам духоўнай каштоўнасці народнага мастацтва, прыгажосці, мастацкай творчасці, апантанасці яе народных творцаў. Менавіта гэтая загадка ўзгадавання народнага казачніка лягла ў аснову сюжэта «Сон-трава: Як паявіліся казачнікі на Русі». У «Поўным зборы твораў» М. Багдановіча перавыдадзены рускі варыянт гэтага твору. У зборніку «Вянок паэтычнай спадчыны» М. Багдановіча змешчаны беларускі варыянт апавядання з падзагалоўкам «Як паявіліся казачнікі на свеце» [6]. Літаратурная казка пра тое, як аднойчы адзін бялявы хлапчук-падпасвіч заснуў і сасніў казачныя сюжэты: пра Івана-каралевіча, што імчыць цёмным лесам на шэрым ваўку; пра залатыя сады і жар-птушку; пра сястрычку Алёнку і меншага браціка Іваньку, якія заблудзіліся; Іванька стаў баранчыкам, Алёнка - утапілася; пра Фенікс-птушку і пра іншыя казачныя дзівы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 [28] 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38