МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Уладзімір Конан (г. Мінск)

ПРАБЛЕМЫ ФАЛЬКЛАРЫЗМУ Ў ПРОЗЕ I КРЫТЫЦЫ МАКСИМА БАГДАНОВІЧА

 

Традыцыйная народная творчасць - першая крыніца беларускай нацыянальнай літаратуры на этапах яе станаўлення (першая палова XIX ст.), развіцця і класічнага перыяду (канец XIX - 30-я гг. XX ст.). Яе пачынальнікі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч ды іншыя літаратары школы А. Міцкевіча былі не толькі паэтамі, публіцыстамі, але і фалькларыстамі, этнографамі, краяведамі. Родную мову сваю ведалі ад бацькоўскай хаты, матчынай песні, векавой гаворкі, узбагачалі яе лексікай і паэтыкай фальклору. Даследчыкі не адразу выдзелілі арыгінальныя вершы Я. Чачота, уключаныя ім у свае зборнікі народных песень (1837-1846). Цыклічную аповесць Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» з 10-ці апавяданняў, напісаных у традыцыі еўрапейскага рамантызму з выкарыстаннем народных паданняў і паэтычных міфаў, часам называлі «чатырохтомным зборам народных паданняў» [1].

Творча-мастацкую перакадзіроўку міфапаэтычнай творчасці народа ў арыгінальную аўтарскую паэтыку здзейснілі У. Сыракомля (у літаратурным асяроддзі яго называлі «лірнікам вясковым», аўтарам аднайменнай паэмы-ідыліі), В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Абуховіч, а найбольш глыбока і арыгінальна - Я. Купала, Я. Колас, іх паслядоўнікі. М. Багдановіч, тады шаснаццацігадовы гімназіст, у 1907 г. апублікаваў свой першы твор - прытчавае апавяданне «Музыка» [2]. Гэта была літаратурная стылізацыя папулярных у народзе казак пра чароўнага музыку - фальклорных трансфармацый даўняга антычнага міфа пра Арфея. Арфічныя матывы к гэтаму часу трывала замацаваліся не толькі ў фальклоры, але і ў нацыянальнай паэзіі. Яны пазначаны ў назвах праграмных вершаў і паэтычных зборнікаў яшчэ да Купалавай «Жалейкі» (1908). Спачатку быў адзіны загадкавы верш П. Багрыма «Заиграй, заиграй, хлопча малы...» (цэлы народны аркестр ля вытокаў новай беларускай літаратуры!). Пазней былі «Лірнік вясковы» У. Сыракомлі, «Дудар беларускі» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча, «Скрыпка беларуская» Цёткі (1905).

Наватарства М. Багдановіча - тады яшчэ пачаткоўца ў літаратуры -гэта першая спроба ўвасобіць фальклорны матыў чароўнага музыкі ў беларускай прозе. Тут узнікае тэксталагічнае пытанне: якія крыніцы -фальклорныя і літаратурныя - леглі ў аснову гэтага арфічнага сюжэта? Сыну фалькларыста Адама Багдановіча, які адкрьгў для зборнікаў П. Шэйна таленавітыя казкі і песні, мусіць, была вядомая гэтая арфічная

Як, дарэчы, і цыкл казачных сюжэтаў «Чарадзейная дудка» тр^' ая трансфармацыя «Цудоўная дудка» і «Чароўная скрыпка»), азне ных у «Беларускім зборніку» Е. Раманава [3]. Аднак гэты аПЛ стварыўся, верагодна, на біблейскі матыў братазабойчага граху скэжэт ^ ^ зайздрасці забіў свайго брата Авеля. Забіты брат або ^а'На чка пераўвасабляецца ў куст або дрэва. Прахожы музыка або СЯ eu робійь з іх галінкі дудачку, якая напявае родным людзям пра купец пазНейшых варыянтах, запісаных у 60-70 гг. XX ст., гэты южэт кантамінуецца з матывам жывои вады, якою ўваскрашаюць аГвяру зайздрасці [4].

Аднак жа гэтыя рамантычныя сюжэты не выявился ў паэзп і прозе \4 Багдановіча. Яго прытча «Музыка» адлюстравала першы этап станаўлення адраджэнскай нацыянальнай ідэі ў творчасці паэта. Вобраз музыкі-чарадзея тут блізкі да сялянскага Арфея ў казны «Музыка і чэрці», запісанай А. Сержпутоўскім у 1890-1896 гг., але апублікаванага толькі ў 1911 г. [5]. Па сутнасці, гэта два варыянты - фальклорны і літаратурны - аднолькавага арфічнага матыву пра чарадзейнага Музыку і надзвычайную сугестыўнасць яго мастацтва. Кампазіцыйная схема таксама ідэнтычная, толькі па-рознаму выяўлена ў двух арыгінальных сюжэтах.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 [27] 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38