МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Сучасны чалавек - герой пераважнай большасці твораў маладо^ літаратуры (пачытаем «бумбамлітаўцаў» - Зміцера Вішнёва, Сер^з Мінскевіча, Алеся Туровіча, Іллю Сіна, Альгерда Бахарэвіча, Юрас;і Барысевіча) - скупы на праявы эмоцый. Ён ставіць бар'еры пачуцц^ суперажывання сабе падобным, свядома пазбаўляе сябе многі^ жыццёвых радасцяў. Адсюль: мо бракуе ў літаратуры духоўна багатых натур. Герой, так бы мовіць, перастаў быць героем. Ён - адзін з многіх звычайных. На ім ляжыць адбітак будзённасці, шэрасці, пасрэднасці Пісьменнік бяссільны (а можа, не ставіць і за мэту?!) глыбінна паказаць радасці, драмы «маленькага чалавека». I гэта сур'ёзная загана- недахоп сучаснага прыгожага пісьменства (чытаем Андрэя Федарэнкі «Салдат», «Веска», «Нічые», «Рэвізія», «Сечка», Уладзіміра Сцяпана «Бацька і Барселона», Адама Глобуса «Тэксты», Анатоля Казлова «Мінск і воран. Парыж і здань»).

Нацыянальнае пісьменства перастае быць прыгожым, усё менш дае асалоды і задавальнення. Становіцца разумовым, публіцыстычна-рацыяналістычным, усе" часцей задае рытарычныя пытанні. У многім падобная літаратура разлічвае, што чытач сам дадумае, уявіць недасказанае аўтарам. Даволі часта такія разлікі не спраўджваюцца. А што чытач? Перастае чытаць, быць чытачом. Шукае тое, што не знайшоў у творы, у іншых відах мастацтва. У артыкуле «Глыбы і слаі» класік Максім Багдановіч пісаў: «...Але ўсё гэта бледна, нудна, бяскрыла; да таго ж аўтары іх маюць небагата духоўнага зместу...». Тым самым, як звышзадача: найперш - духоўны змест, любымі сродкамі пазбягаць нуднасці і бяскрыласці.

Проза Максіма Багдановіча - унутраная разумовая праца пісьменніка, падмурак прыгожага пісьменства. Не станем адмаўляць: галоўнае ў мастацкай прозе - характар. Гэта так, але не толькі характар, a і нешта большае. Расшыфраваць «нешта» не так проста, але яно змяшчае ў сабе і агульны грамадзянскі пафас твора, і ідэйную, і сацыяльную праблематыку. У прытчападобным апавяданні «Музыка», фактычна ў сваім маніфесце, на пачатку ўступлення ў літаратуру М. Багдановіч сцвярджае, што таямніца слова не адчыняецца ні для крыўдзіцеляў народа, ні для матэрыяльна забяспечаных, сытых, але душэўна глухіх, невідушчых. Толькі поўная самааддача пісьменніка прыводзіць да нараджэння душы твора.

Выбар героя - вельмі істотны момант у нараджэнні высокамастацкай прозы. Савелій Валчкоў - тып «маленькага» чалавека, распрацоўка характару якога сведчыць пра дэмакратызм літаратуры пачатку стагоддзя (апавяданне «Несчастный случай»). Прызнаемся, што бачацца толькі штрыхавыя накіды індывідуалізаванага мастацкагз характару. Шчасце Савелія адбудзецца, калі пашэнціць без квітка трагйць на цягнік, знайсці на новым месцы хоць якую працу з самым мiзерным  заробкам.

Багдановіч-мастак   пазбягае   нуднасці,

г'не стайнасці, шэрасці, бяскрыласці. Ці можна знайсці, адшукаць сродкі аДНЗ вялікасці Красы, каб паказаць Смерць? Памятаеце, рыжы муравей Ў Яб ІЬ па твары забітага, па мёртвых вачах у апавяданні «Страшное», и* ствые, себялюбивые, бездушные люди» раўнадушныя да смерці г лія Валчкова. Толькі вецер пачуе перадсмяротны крык і «ударит ганом в величавый, горделивый лес». А пазней, «познав бессилие своё отпрянет ветер прочь и зашумит, загудит по широкой, раздольной степи..- Да былинка одинокая долго-долго будет биться о её холодную бесчувственную грудь...»

Максімаў геній, як бачым, і тут намацвае беспамылковы шлях псіхалагічнага раскрыцця ўнутранага свету героя для нацыянальнай прозы. Шлях, які на поўную моц заявіць пра сябе ў творах Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага.

Hi што так не шкодзіць паўнавартаснай прозе як другаснасць, прыблізнасць, агульшчына псіхалагічнага малюнка характару. Прыкладам можа быць даволі сентыментальнае апавяданне «Преступление» пра злачынства ў Інстытуце шляхетных дзяўчат, калі звальняюць выкладчыцу толькі за тое, што мела пазашлюбную дачку. Маладая жанчына ідзе на станцыю і кідаецца пад цягнік. Вельмі няпроста абмінуць вопыт Л. М. Талстога з яго дыялектыкай душы, «цякучасцю псіхікі», з яго глыбінным спасціжэннем характару Ганны Карэнінай. Адна мастацкая няўдача аўтаматычна пацягнула за сабой наступную. Маю на ўвазе апісанне халоднай платформы далёкага вакзала, дзе «над изуродованным трупом в судорожных рыданиях билась девочка. И из этого обезображенного трупа смотрела на неё, тысячью страшных открытых глаз, голая, жестокая, ничем не прикрашенная, проза жизни, безжалостно, до потери сознания, сжимая её в своих леденящих объятиях...».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 [26] 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38