МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Вольга Козіч (г. Мінск)

КАНЦЭПЦЫЯ АСОБЫ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЕ I ТРАДЫЦЫІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

 

Мастацкая спадчына Максіма Багдановіча вызначыла напрамд, нацыянальнага прыгожага пісьменства XX ст. Развіццё беларуску літаратуры на пачатку стагоддзя ішло ў адпаведнасці з агульньім законамі, па якіх развіваюцца ўсе літаратуры: спачатку імклівы роа паэзіі, прычым лірычнай. Пазней з'яўляецца паэтычны эпас, калі лірьікі дасягае высокага ўзроўню. Поруч з паэтычным эпасам пачынаюіц развівацца жанры прозы. Зноў жа - напачатку малыя формы , апавяданні, замалёўкі, абразкі. З'яўленне буйных жанравых празаічньц форм - прыкмета сталасці літаратуры.

Гісторыя літаратуры сведчыць, што падобны шлях прайшло прыгожае пісьменства ў 20—30-х гг. XX ст. Сёння ізноў гаворым пра «маладую» паэзію, прозу, драматургію. На хвалях беларусізацыі і дэмакратызацыі апошніх дзесяці гадоў XX ст. радавалі працэсы абнаўлення мастацтва слова, прыярытэтнымі станавіліся ідэі нацыянальнага адраджэння, гуманізацыі чалавека і жыцця. Літаратуразнаўцы, выкладчыкі, настаўнікі па-новаму перачытвалі класічныя творы, развітваліся з тэорыяй сацыялістычнага рэалізму, бачылі нацыянальныя характары ў кантэксце сусветнага эстэтычнага вопыту.

Кансерватыўнымі    падаваліся    звароты    сталых    пісьменнікаў савецкага перыяду да такіх паняццяў, як станоўчы герой, аўтарскі ідэал. Пісьменнікі перасталі «несці адказнасць» за ўчынкі героя мастацкага твора, тлумачыць абставіны. Літаратуру і літаратараў схілялі адмовіцца ад выхаваўчай, пазнавальнай, нават эстэтычнай функцыі мастацтва слова. Сімволіка, складаныя метафары, абсурд, фантасмагорыя, плынь свядомасці запаланілі прыгожае пісьменства. 3 мадэрнісцкіх тэкстаў знікаюць аўтар, сюжэт, герой, адвечныя маральна-этычныя каштоўнасці: каханне (герой не  кахае, а «займаецца каханнем»), сям'я (цяпер «грамадзянскі шлюб» або «спроба пажыць разам»), дзеці (яны папросту адсутнічаюць на старонках кніг). Калі раней мы давалі станоўчую Ц' адмоўную характарыстыку персанажу па выніках, плену яго працоўнай дзейнасці, то цяпер чытач або не ведае, дзе і кім працуе герой твора, або апошні ўвогуле не працуе.

Складваецца ўражанне, што некаторыя пісьменнікі ставяць за мэту пастрашыць чытача, развеяць «ружовы туман» папярэдняй літаратуры. Давайце пачытаем аналітычныя прадбачанні Васіля Быкава («Сцяна», «Дваццаць марак», «Чырвоныя пятліцы», «Вялікоднае яйка», «Пахаджане», «Тры словы нямых», «Балота», «Афганец»), Віктара Казько («Да сустрэчы», «Бунт незапатрабаванага праху», «Час збіраць косці»), Уладзіміра Арлова («Рэквіем для бензапілы», «Ордэн Белай Мышы»), Юрыя Станкевіча («Любіць ноч - права пацукоў», «Бесапатам», «Сезонныя гульні ў футбол», «Ліст у Галактыку», «Млечны шлях»), Святланы Алексіевіч («Зачараваныя смерцю», «Чарнобыльская малітва», «Чароўны алень вечных ловаў»). Вядома, як рэагаваў вялікі Леў Талстой на творчасць Леаніда Андрэева: «Он меня пугает, а мне не страшно».

У пэўнай частцы твораў сучаснай беларускай літаратуры дамінуе
песімістычная настраёвасць, адчуванне сэнсастраты. Мастацтва слова
творыцца як канстатацыя негатыўных фактаў рэчаіснасці без
жыццесцвярджальнага пафасу. Бясспрэчна, яна таксама можа разлічваць,
спадзявацца на ўвагу аўтара. Але не больш! Нейкі час думала, што
маладым філолагам сённяшнія творы блізкія, зразумелыя, што яны
запатрабаваныя іх чытацкімі душамі. Аказваецца, памылялася. I нават не
толькі па прычыне, што яны - выгадаваныя і выхаваныя на
тРадыцыйнай літаратуры, у якой жыў і вучыў, як трэба жыць, узорна-
паказальны станоўчы герой.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 [25] 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38