МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

Нават у экстрэмальных умовах героі твораў не пазбаўлены здольнасці ўспрымання прыгажосці. Так, Савелій Валчкоў (з апавядання Максіма Багдановіча «Няшчасны выпадак»), прыбіты беспрацоўем і галечай, на даху вагона ў крытычнай сітуацыі ўглядаецца ў наваколле і бачыць на небасхіле злавесны, жоўта-чырвоны месяц. Дакладная мастацкая дэталь выяўляе адпаведны настрой, падкрэслівае драматызм яго жахлівага становішча. Калі адчуванне небяспекі нібыта мінулася, сцішыўся лязгат цягніка, які набраў ход, і бег яго выраўняўся, падарожнік на даху вагона зноў пачынае ўглядацца ў неабсяжныя краявіды. На душу сыходзіць супакаенне, прастора навокал бачыцца па-іншаму: «Поўны, велічавы месяц ужо падняўся высока і свяціў так задуменна, спакойна. I ў яго святле, матавым і бледным, раскінутая неабсяжная раўніна здавалася соннай» [І.с. 15].

Гукі вальса, якія чуюцца ў інстытуце шляхетных дзяўчат («Злачынства») успрымаюцца як мяжа, што падзяляе свет сапраўдных чалавечых перажыванняў і антысвет, ненатуральны, ілжывы, які вынішчае ў душах усіх, хто мае дачыненне да гэтай установы, жывыя пачуцці, ператварае ў лялек, марыянетак, чые паводзіны і ўчынкі вызначаюцца нібыта націскам адпаведнай кнопкі. Пад гукі вальса пад коламі цягніка гіне даведзеная да адчаю выкладчыца французскай мовы, сіратой застаецца васьмігадовая дачка Каця, душа якой з дзяцінства скалечаная гэтым жорсткім, бяздушным антысветам.

Чароўныя і непаўторныя вобразы дзяцінства пастаянна прыцягвалі ўвагу Максіма Багдановіча. Захапленне прыгажосцю, дзівосамі сапраўднай або віртуальнай рэальнасці выклікае гаму пачуццяў у душах не толькі дарослых, але і дзяцей, што з глыбокім псіхалагізмам выяўляецца ў апавяданнях «Колька», «Цуд маленькага Петрыка», «Марына». Мроі трохгадовага хлопчыка Колькі, спакутаванага цяжкай хваробай («блакітны купал з залатымі зоркамі», «цэлыя снапы залатых праменняў» і «доўгі залаты шлях», які вёу праз царскія вароты прама ў алтар да іконы васкрэсення), аблегчылі пакуты ў апошнія хвіліны жыцця, супакоілі душу дзіцяці.

У другім апавяданні захапленне дзівосамі навакольнага свету ледзь не каштавала жыцця маленькаму Петрыку, які «ўбачыў» на дне ракі марскую Царэўну і кінуўся яе шукаць.

У творах Янкі Сіпакова, як і ў Максіма Багдановіча, засведчаны ы окі псіхалагізм у станаўленні характараў яго герояў, якія таксама неабыякавыя да прыгажосці навакольнага свету нават у самыя драматычныя моманты жыцця.

Трыумфам перамогі над смерцю і сімвалам Кахання бачыцца прыгожая ярка-чырвоная кветачка. Яна ткнулася прама ў губы скалечанаму мамантам-гарой, пакінутаму супляменнікамі галоўнаму герою навелы «Хуткія Ногі». Дотык гэтай прыгожай кветкі абудзіў у ім прагу жыцця, прымусіў сабраць апошнія сілы, паўзці да стойбішча, дзе яго чакала каханая Войха, і выжыць.

Вуляна з апавядання Янкі Сіпакова «Паморак», змардаваная голадам, абяссіленая, амаль у непрытомным стане падае на траву. Калі свядомасць вяртаецца, яна здзіўлена ўглядаецца ўвысь і бачыць над сабой высокае і глыбокае, бяздоннае сіняе неба, а слёзы самі цякуць з яе вачэй. 3 дагіамогай дакладных мастацкіх дэталяў адкрываецца стрэсавы стан душы гераіні, яе багаты і разнастайны свет, які ў творах Янкі Сіпакова, як і ў Максіма Багдановіча, выяўляецца ў непасрэднай сувязі з духоўным светам прыроды:

«Вуляна падпаўзла да самага краю моста і ўгледзелася ў запаволеную плынь Вабічы. I гэты спакой, і гэтая запаволенасць нібыта самі сабой заплывалі ў яе і напаўнялі нейкай дзіўнаю незямною цішынёю.

...I ёй вельмі захацелася туды, уніз, дзе так ціхаплынна цячэ вада, дзе, патрывожаныя ё'ю, на дне ракі лена перакочваюцца пясчынкі, а далей, ля самага берага, нячутна варушаццатравінкі, якія зайшлі ў раку...» [2].

Толькі адчайны крык дачушкі Любімкі ўтрымаў Вуляну на самым краі моста, збудаванага яе мужам Небрам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38