МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТ

у артыкуле «За тры гады» (1913), які, побач з «Глыбамі і слаямі», «найбольш поўна выяўляе аблічча М. Багдановіча як беларускага крытыка» [6, с. 462], аўтар падтрымлівае ўзяты ім кірунак на канструктыўную крытычнасць як сродак павелічэння інтэнсіўнасці працэсаў эстэтычнага самаўсведамлення нацыянальнай літаратуры. Хаця тон агляду «За тры гады» ўжо відавочна больш стрыманы, пазітыўны (што выклікана аб'ектыўным узмацненнем мастацкіх пазіцый, агульным ростам «вартасці твораў» [1, с. 223] беларускага пісьменства да 1913 г.), М. Багдановіч па-ранейшаму імкнецца падкрэсліць у сваіх ацэнках такія ўласна прафесійныя моманты літаратурна-мастацкай дзейнасці, як «прыгожая будова верша», «ражнастайнасць рытмаў», «рупная шліфоўка», «пекнае счэпліванне рыфм», «сіла і сціснутасць мовы» [1, с. 223, 225]. Больш увагі ў аглядзе нададзена пытанням індывідуалізаванасці, арыгінальнасці стылю і мовы пісьменніка (як, напрыклад, у ацэнцы творчасці Алеся Гаруна), з'яўленню «новых тэмаў і новых спосабаў абработкі тэм» [1, с. 228], што таксама, паводле М. Багдановіча, ёсць заклад прафесійнай сталасці літаратуры, яе руху наперад.

Такім чынам, Максім Багдановіч як тэарэтык і ідэолаг развіцця нацыянальнай літаратуры чуйна ўлавіў патрэбы маладога пісьменства і публічна агучыў, асэнсаваў неабходнасць пазбаўлення ад рэцыдываў «непрафесійнасці» мастацкага мыслення. Выказаныя і развітыя Багдановічам ідэі прафесіяналізацыі, роўна як і яго практычныя намаганні ў галіне дыверсіфікацыі, узбагачэння беларускай мастацкай прасторы, аказалі істотны ўплыў на складванне нацыянальнага класічнага стылю і паскарэнне выхаду беларускай літаратуры на новыя, сусветныя гарызонты.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. - Мінск, 1993.- Т. 2: Мастацкая проза, пераклады, літаратурныя артикулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. - 600 с.
  2. Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. - Мінск, 1995. -Т. 3: Публіцыстыка, лісты, летапіс жыцця і творчасці. - 461 с.
  3. Конан, У. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.) / У. Конан. - Мінск, 1968. - 189 с.

4.  Колас, Я. Сымон Музыка: паэма /Я. Колас. - Мюнхен, 1955.-216 с.

  1. Мушьшскі, М. Каардынаты пошуку: беларуская крытыка: набыткі і перспектывы / М. Мушынскі. - Мінск, 1988. - 256 с.
  2. Мушынскі, М. Навуковая і літаратурна-крытычная спадчына М. Багдановіча / М. Мушынскі // Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. -

шск, 1993. - Т. 2: Мастацкая проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. - С. 446-480.

  1. Наша ніва. - 1909.-№ 17.
  2. Наша ніва. - 1910. - № 7.
  3. Наша ніва. - 1910.-№ 38
  1. Наша ніва.- 1910. -№40
  2. Наша ніва- 1910.-№43.
  3. Нашаніва.- 1911.-№ 5

13.  Такі ён быў: успаміны пра Янку Купапу / склад. I. К. Жыдовіч - Мінск
1975.-352 с.

 

Любоў Гарэлік (г. Мінск)

ТЫПАЛАГІЧНЫ ДОСЛЕД НЕКАТОРЫХ АСАБЛІВАСЦЕЙ МАСТАЦКАЙ ПРОЗЫ МАКСИМА БАГДАНОВІЧА I ПРОЗЫ СУЧАСНАЙ

 

(НА МАТЭРЫЯЛЕ ТВОРАЎ ЯНКІ СІПАКОВА)

Максім Багдановіч, адзін з пачынальнікаў беларускай прафесійнай крытыкі, здолеў разгледзець у літаратурным руху пачатку XX ст. не толькі «аднакалёрны слой, што зліўся з сотняў пісьменнікаў» [1],але і найбольш яркія «ядры», якія прыцягвалі да сябе і згрупоўвалі людзей таленавітых, неабыякавых да прыгожага пісьменства. 3 «ядраў» паступова вырасталі «глыбы». Адной з такіх «глыбаў» на працягу сотні гадоў застаецца творчая індывідуальнасць Максіма Багдановіча.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38