ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

Выдатныя паэты, мастакі, першаадкрывальнікі новых духоўных каштоўнасцей спрадвеку пакутавалі больш за іншых людзей. Не кожны ўзыходзіў на сваю Галгофу, хоць і гэтага хапала. Маю на ўвазе не толькі драму іх жыцця, але і прыхаваную ад старонніх вачэй трагедыю штодзёншчыны. Яна нараджаецца ад празмернай напружанасці душы, без чаго немагчымыя прарывьі. да новых, раней не вядомых даляглядаў творчасці. Але толькі боль сведчыць пра жыццё, і трагічныя супярэчнасці — крыніца духоўнага росту. Як казаў старажытны мудрэц: «Так, не з праху выходзіць гора і не з зямлі вырастав бяда, але чалавек нараджаецца на пакуту, як іскры, каб паднімацца ў вышыню».

Нават там, дзе склаліся ўстойлівыя традыцыі нацыянальнай культуры (Заходняя Еўропа ў XVII — XVIII стст., Расія і Полыпча ў XIX — пачатку XX стст.), геніі і выдатныя таленты рэдка былі ўлюбёнцамі лёсу. Можна сказаць, крыху перайначыўшы паэта: планета наша для паэзіі слаба абсталяваная. А на Беларусі толькі ў пачатку XX стагоддзя, калі ў нацыянальную літаратуру прыйшлі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, нараджалася літаратурная грамадскасць,— ім свяціла толькі адно цяпельца — штотыднёвік «Наша ніва» са сваімі сціплымі выдавецкімі магчымасцямі. Ці ж магло яно ўсіх абагрэць? I сейбііамі на беларускай ніве былі небагатыя і зусім маладыя людзі: сярэдні ўзрост першых нашаніўцаў — недзе наміж 20—23 гадамі.

Максіма Багдановіча не адразу зразумелі нават свае браты па роднай літаратуры. Пра гэта пісаў сакратар рэдакцыі «Нашай нівы» Вацлаў Ластоўскі ў сваіх успамінах, напісаных па просьбе прафесара I. I. Замоціна, які ў сярэдзіне 20-х гадоў рыхтаваў акадэмічны Збор твораў паэта. Пазней імя Ластоўскага надоўга выкрэслілі з беларускай літаратуры ў БССР. Затое яго крыху тэндэнцыйная ацэнка «верхний палаты» ў рэдакцыі «Нашай нівы», якая быццам бы нядобразычліва сустрэла першыя самабытныя творы Багдановіча, абрастала «ідэалагічнымі» і «класавымі» легендамі ды празмерна сацыялагізавалася.

Максіма Багдановіча напачатку сапраўды шмат хто не зразумеў, і не толькі сёй-той з рэдакцыі «Нашай нівы», але нават блізкія да яго людзі, бацька, сваякі і сябры ў Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Яго першы вучнёўскі, аднак праграмны твор у жанры апавядання-прытчы «Музыка» друкаваўся ў «Нашай ніве» (1907), відаць, без спрэчак. Прыйшла ў рэдакцыю «самацёкам»,   як гэта часта   бывае,  умелая стылізацыя пад народную легенду. Да таго ж у ёй праводзілася магістральная для «Нашай нівы» адраджэнская ідэя. Відаць, не выклікалі пярэчанняў прысланыя Багдановічам у канцы 1908 года вершы «Над магілай» і «Прыйдзе вясна», надрукаваныя ў газеце 1 студзеня і 5 сакавіка 1909 года. Гэткія матывы ўжо прыжыліся, да іх прызвычаіліся выдаўцы і чытачы беларускай газеты. 3 вясновых песняў-надзеяў пачыналі Янка Купала   («Вясна»,  «Перад вясной», «Над магіламі», «Нябожчык») і Якуб Колас («Вясна», «Вясной», яшчэ адна «Вясна», «Могілкі», «Пахаванне»).

Беларуская лірычная паэзія пачыналася з песні і багата выявілася ў гэтым жанры. А стваральнікаў яе называлі не паэтамі, а песнярамі, музыкамі. I першыя паэтычныя  зборнікі   мелі  музычныя   назвы: «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў Багушэвіча, «Скрыпачка беларуская» ў Цёткі, «Жалейка» і «Гусляр» у Купалы, «Песні-жальбы» ў Коласа. Матывы песні-паэзіі былі кантрастнымі, блізкімі да вобразаў класічнай санатнай формы ў музыцы: святло — і   цемра,    жыццё — і    смерць,     заняпад — і адраджэнне,   адчай — і    вера,    ускрыжаванне — і ўваскрэсенне, няволя — і  вызваленне.  Адпаведныя былі і сімвалы грамадзянскай лірыкі: магіла — знак смерці,   апошняга   паражэння   чалавека,  вясна — сімвал надзеі на ўваскрэсенне.  Вось тэма вясны ў Купалы: «Ой, вясна, ой, вясна! — // За душу ты Miлей, // 3 табой доля ясна, // 3 табой жыць весялей!.. // Засвяці ж ты, вясна, // Сваім блеснам для нас, // Калі сэрца, душа//Спяць у чорненькі час!»  («Вясна») «Як з вадзіцы свянцонай нячыстая сіла, // Паляцелі растаўшы і снег і мароз; // Вясна холад змагла, вясна свет ажывіла, // 3 вясной меней на свеце і смутку і слёз!» («Засвяціла цяпло...») А вось тэма смерці ў ранняй паэзіі Купалы: «Спіце, загнаныя, // Ад сонца скрытыя, // Спіце, бяздольныя, // Горам забітыя» («Над магіламі»). Г яшчэ: «Надаела чалавеку // Жыці пажываці; // Пекаў сваё гора, пекаў, // Дый трэба ўміраці... // I памёр. Цяпер шчаслівы, // Не  баіцца ліха...» («Нябожчык»).


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12