ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

Па сутнасці, такіх жа поглядаў (з некаторымі нюансамі) прытрымліваўся Лявон Гмырак ды іншыя літаратурныя «праціўнікі» Багдагювіча з «Нашай ні-вы». Гэта адносіцца і да тых беларускіх адраджэнцаў у БССР 20-х гадоў, якія не зразумелі спадчыну Баг-дановіча па розных прычынах, часцей з-за правін-цыйнай абмежаванасці.

Літаратуразнавец 20-х гадоў У. Дзяржынскі (Чарджынскі) заўважыў: «Цікава адзначыць, што ідэалагічна-мастацкія ацэнкі, зробленыя нашаніўскі-мі крытыкамі, як правіла, пануюць і ў сучасным бе-ларускім літаратуразнаўстве. Гісторыкі беларускай літаратуры (М. Гарэцкі, акадэмік Карскі і інш.) часта грунтуюцца на нашаніўскай крытыды, асабліва на крытыцы М. Багдановіча і А. Навіны»

Іншая справа — сталіністы і вульгарный сацыя-лагісты: гэтыя былі зацятыя ворагі беларускай на-цыі, імкнуліся спустошыць жывую душу народа, для чаго, сціснуўшы зубы, прынялі нават палітыку бе-ларусізацыі. Але толькі для таго, каб разбурыць яе знутры, «распыліць» і затаптаць.

У няжкае ліхалецца 1914—1920 гадоў, калі вайна адабрала ад народа яго лепшых сыноў, а літаратура страціла выдатных пісьменнікаў, у тым ліку Багда-новіча, клопаты па збіранні і захаванні ўзяў на сябо патрыятычны нацыянальны друк, які даўно ў нас выкарыстоўваецца ў якасці літаратурнай крыніцы.

На смерць паэта адгукнуўся 3. Бядуля. Некралог 3. Бядулі ў газеце «Вольная Беларусь» (1917, 28 мая) напісаны ў жанры традыцыйнага для стара-беларускай пісьменнасці «трэнасу»: «Плач, бедная маці-Беларусь... Лій слёзы — нядоля агарнула ця-бе... Ты страціла аднаго з найлепшых сыноў тваіх...» 3. Бядуля адгадаў у М. Багдановічу рыцара радзімы і нацыянальнай культуры. «Апошнія гады,— нісаў ёй,— Багдановіч унікся ўсёй душой у дух старых народных беларускіх матываў. Нібы вадалаз, даставаў з глыбіні мора роднай міфалогіі перлы сваёй паэзіі».

Газета «Вольная Беларусь» апублікавала апош-нія шэдэўры Багдановіча—«Пагоню» і цыкл «вер-шаў беларускага складу» «На ціхім Дунаю» («А чалом, чалом, мае госцейкі...», «У Максіма на кашулі вышыты галубкі...», «Як прыйшла я на ток мала-ціць...», «Хоць і зорачка — ды не вячэрняя...», «Стра-цім-лебедзь», заключную страфу «А як смерцю Мак-сіма скаралі...» з паэмы «Максім і Магдалена»), нарыс «Хто мы такія?». У першую гадавіну з дня смерці паэта «Вольная Беларусь» змясціла нарыс Бядулі «У гадаўшчыну» і прысвечапыя яму вершы Ясакара (Бядулі) «Максіму Багдановічу» («Вясно-вая ліра, чароўная ліра...»), Макара (Краўцова) «Па-мяці Максіма Багдановіча» («Навекі сціх пясняр наш мілы...») ды іншыя матэрьшлы.

ПІтотыднёвік «Гоман» (1916—1918) хутка пасля смерці паэта апублікаваў нарыс Антона Навіны (А. Луцкевіча) «Максім Багдановіч» з цыкла «Нашы песняры». Крытык пашырыў і ўдакладніў свае ра-нейшыя ацэнкі паэзіі «песняра чыстай красы», звяр-нуў увагу на адзінства нацыянальнага і агульнача-лавечага ў яго творчасці. У беларускіх вобразах і ма-тывах паэт умее знайсці галоўны агульналюдскі момапт. «Яго верш гэтаксама гаворыць беларусу, як і чужынцу,— падобна як музыка вялікага маскоўскага кампазітара Чайкоўскага, карыстаўшагася маты-вамі свайго народу, роўна прымаўляе да душы кож-нага чалавека, незалежна ад яго пацыянальнасці». Гэта — чыстая паэзія, без дыдактыкі і пазамастацкіх тэндэнцый, і адкрытыя ім скарбы хараства звернуты да роднага краю і ўсяго чалавецтва.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12