ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

Прачытаўшы гэтую рэцэнзію, М. Багдановіч паслаў А. Луцкевічу экземпляр «Вянка» з паэтычным надпісам:

Дзень добры, Пане! Вось Вам просты надпіс:

Ёсць гэткая японская забаўка,—

Кідаюць дробныя аскёпкі дрэва

Ў ваду — і робяцца япы цвятамі.

Ўсё гэта мне згадалася мімаволі,

Калі чытаў я Вашую стаццю

Аб вершыках «Вянка». I шлю падзяку

I цісну руку. Ваш М. Багдановіч.

Каментарыі тут не патрэбныя: «чыстая краса» ўяўлялася крытыку адкрыццём у беларускай паэзіі.

Такім чынам, яшчэ ў «Нашай ніве» абазначыліся, але не раскрыліся дзве тэндэнцыі, два падыходы да творчасці М. Багдановіча: адны (С. Палуян, 3. Бя-дуля, А. Луцкевіч) убачылі ў ёй духоўна-эстэтычнае адкрыццё ў беларускай літаратуры і мастацкай культуры; другія (Л. Гмырак, А. Паўловіч, Ядвігін Ш.) з неаднолькавых пазіцый і па розных прычынах ад-несліся да паэта насцярожана, як быццам бы да не-дастаткова народнага пісьменніка, прыхільніка «мас-тацтва дзеля мастацтва», творчасць якога ўзбагачае нацыянальную літаратуру, але праходзіць не па магистральным яе кірунку. Што ж датычыцца вызна-чэння «паэзія чыстае красы», то яно тады і пазней, у 20-я гады, было неадназначным, амбівалентным: для адных (С. Палуяы, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі) яна была гістарычнай неабходнасцю, выхадам нацыя-нальнай літаратуры на новыя эстэтычныя далягля-ды, яе прарывам да сусветнай мастацкай культуры, для другіх — неарганічным для беларускай літарату-ры «дэкадэнцтвам», якое неабходна «перамагчы» паэту, каб далучыцца да «сялянска-работніцкага» ад-раджэнцкага руху на Беларусь Пры гэтым і тым і другім не хапала эстэтычнай інтуіцыі і гістарычнай прадбачлівасці, бо ніхто з іх яшчэ не ўяўляў велічы

М. Багдановіча як нацыянальнага паэта-прарока, які, поруч з Купалам, самабытна, але з роўнай мастацкай сілай выявіў гістарычны парыў беларускага народа да нацыянальнага адраджэння. Праўда, мы па-вінны з разумением аднесціся да нашаніўскай кры-тыкі: ёй быў вядомы толькі «Вянок» М. Багдановіча, іншыя ж выдатныя ягоныя творы з'явіліся ў друку пасля закрыцця гэтай газеты, а многія з іх упершы-ню ўбачылі свет толькі ў акадэмічным выданні «Тво-раў» М. Багдановіча ў двух тамах (1927—1928).

Тут патрэбна яшчэ адна агаворка: літаратурна-эстэтычнае разыходжанне М. Багдановіча з некато-рымі беларускімі адраджэнцамі яшчэ не азначае, быццам яны былі палітычнымі праціўнікамі з несу-мянічальнымі сацыяльна-філасофскімі поглядамі і канітоўнаснымі арыентацыямі. Вернемся да ўспамі-наў В. Ластоўскага, дзе ён апавядае пра свае начныя гутаркі з паэтам у рэдакцыі «Нашай нівы» летам 1911 года (у Ластоўскага гэтая сустрэча памылкова пазначана 1912 годам): «Мыслі яго былі болын-менш гэткія. Адзіная аснова нашага адраджэння — гэта сялянства. Усё, што па-за сялянствам,— чужое і ва-рожае адраджэнню. Мозгам кожнай нацыі ёсць яго інтэлігенцыя,— і вось періным і найважнейшым наглым заданием павінна быць узгадаванне інтэліген-цыі, выведзенай з сялянскіх мае. М. Багдановіч верыў у інтэлект. Ён з запалам мроіў аб тым, каб з беларускай (крыўскай) інтэлігенцыі ўзгадаваць са-праўднага генія слова, які б паказаў свайму народу не толькі красу роднай мовы, але даў бы творы з агульналюдскімі каінтоўнасцямі, каб знание творчасці нашага генія было абавязковым для кожнага культурнага чалавека ўсяго свету. Інтэлігенцыя з народа і сама ў сабе народная, каторая будзе ў сям'і гаварыць роднай мовай, будзе вучыць сваіх дзяцей дома спярша ў роднай мове, раней чым паслаць іх у чужую школу,— навучыць народ адносіцца з паша-най да яго пагарджанай усімі мовы. Геніі ж слова павінны ўвекавечыць нашае нацыянальнае імя і па-ставіць яго нароўні з усімі іншымі культурнымі народам! свету».


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12